Аннотация
Фрыдрых Нiцшэ
Так сказаў Заратустра
Пераклаў Васiль Сёмуха
Кнiга ўсiм i нiкому
ПЕРШАЯ ЧАСТКА
ЗАРАТУСТРАВА ПРАДМОВА
1
Калi Заратустру споўнiлася трыццаць гадоў, пакiнуў ён радзiму i роднае возера i падаўся ў горы. Там ён шчасцiўся з духу свайго i адлюдненасцi i не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянiлася ягонае сэрца, - i аднаго разу ранiцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам i так сказаў да яго:
"О вялiкае свяцiла! У чым было б тваё шчасце, калi б не было ў цябе тых, каму ты свецiш?
Дзесяць гадоў ты ўзыходзiла над маёй пячорай: ты стамiлася б ад свайго святла i руху, каб не я, каб не мой арол i не мая змяя.
Але кожнае ранiцы мы чакалi цябе, прымалi шчодрасць тваю i мiлаславiлi цябе за гэта.
Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялiкiм узяткам; i вось - мне патрэбныя рукi, каб разамкнулiся да мяне.
Я хачу дарыць i надзяляць, пакуль сама разумны...
Отзывы