Аннотация
Якуб Колас
Сымон-музыка
Беларускай моладзі
сваю паэму прысвячаю.
Аўтар Ад роднае зямлі, ад гоману бароў, Ад казак вечароў, Ад песень дудароў, Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, Ад шолаху начэй, Ад тысячы ніцей, З якіх аснована і выткана жыццё I злучана быццё і небыццё, — Збіраўся скарб, струменіўся няспынна, Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў, І выхаду шукаў Адбітак родных з’яў У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных. I гэты скарб, пазычаны, адбіты, У сэрцы перажыты. І росамі абмыты Дзянніц маіх, дзянніц маіх мінулых, Для вас, душою чулых, Як доўг, як дар, Дае пясняр.Частка першая
I
На галіне Пры даліне Ліст на дрэве марна гіне: Ліст зялёны, ды ўмірае. Ліпа, матухна старая, Ой, сыночка свайго скіне! Ён пахілы, Ён нямілы, У сям’і не мае сілы: Тым нялюбы, што адметны, І браты з ім непрыветны — Мусіць, лёс такі пастылы. Пад каронай —...
Отзывы
Читатель
10 сентября
Ляляля