Аннотация
Грэм Грын
Стамбульскi экспрэс
Раман
Вiвьен Кэндэйс ад шчырага сэрца
Усё ў прыродзе - лiрычнае па iдэальнай задуме,
трагiчнае па лёсе i камiчнае ў рэальным увасабленнi.
Джордж Сантаяна
Частка першая
ОСТЭНДЭ
1
Памочнiк капiтана трымаў у руцэ апошнi пасадачны бiлет i назiраў, як пасажыры перасякалi змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безлiч чыгуначных пуцей i стрэлак, абгiнаючы кiнутыя багажныя цялежкi. Яны цягнулiся, наставiўшы каўняры палiто i ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгiх спальных вагонах на столiках ужо запалiлi лямпы, якiя свяцiлiся праз дажджавую заслону чарадой блакiтных пацерак. Страла гiганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла i апусцiлася, i жалезны скрыгат лябёдкi на нейкае iмгненне заглушыў шум вады - вады, якая лiлася з агорнутага хмарамi неба, вады, якая бiлася аб прычал i плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўднi.
- Божухна, ну i вясеннi дзянёк! - уголас в...
Отзывы