Аннотация
Людміла Рублеўская
Сэрца мармуровага анёла
Аповесці
Пярсцёнак апошняга імператара
Пралог
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома.
Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага не засталося ў ягоных запалых вачох… Хіба той самы сіні колер, за які сябры называлі яго Валошкаю… Чалавек, нібыта спрабуючы пазнаць самога сябе навобмацак, праводзіць па зблажэлым твары рукой з тонкімі доўгімі пальцамі. Рагі гразі і крыві размазваюцца па скуры. Вось цяпер ён цалкам выклікаў бы адабрэнне ў сваіх улюбёных старагрэчаскіх кінікаў. Зліўся з прыродай. Шкада, запозна… Ён нават усміхаецца куточкамі пакус...
Отзывы