Аннотация
Сименон Жорж
Раманiст (на белорусском языке)
Жорж Сiмэнон
Раманiст
Пераклад: Алесь Асташонак
Лекцыя,
прачытаная ў Французскiм iнстытуце ў Ню-Ёрку 20 лiстапада 1945 года.
Шаноўныя панове!
Мяркую, што расчарую вас, прынамсi, у двух пунктах. Па першым вы ўжо гэта адчулi. Вы зразумелi: я належу да сама нуднай i страшнай пароды дакладчыкаў, што сядзяць перад шклянкай вады i моцненька звязаны пупавiнаю са стосам аркушаў, якiя яны перагортваюць з халоднай бязлiтаснасцю машыны. Зрэшты, што я кажу? Прызнаюся вам, нiякi я не дакладчык. У мяне так мала вопыту ўдзелу ў падобнага кшталту ўрачыстасцях, што з простасцi душэўнай я спачатку вырашыў выйсцi да вас з пустымi рукамi. Мне ўяўлялася, як я хаджу па эстрадзе, часам спыняюся, каб падкрэслiць якую-небудзь дасцiпную думку, уражваю вас красамоўствам i, не буду залiшне сцiплы, натхненнем.
Так было прыкладна месяц назад, калi я тэлеграфаваў П'еру Бэдару, што прымаю вельмi прыемнае мне з...
Отзывы