Аннотация
Андрэ Маруа
Прылiў
Пераклад: Юрка Гаўрук
- Скiнуць маску? - сказаў Бертран Шмiт. - Няўжо вы думаеце, што часта скiдаць маску разумна i пажадана. Я лiчу наадварот, апроч некалькiх рэдкiх выпадкаў дзiвоснага сяброўства, толькi маскi, iменна маскi, робяць цярпiмым жыццё ў грамадстве... Калi абставiны складуцца так, што хто-небудзь у нас раптам выкажа ўсю праўду тым, ад каго ён звычайна яе хаваў, вельмi хутка ён раскаецца ў сваёй безразважнай шчырасцi.
Крысцiян Менетрые падтрымаў:
- Я памятаю адну аварыю ў Ангельшчыне... Чалавек дзесяць шахцёраў засталiся ў забоi, адрэзаныя ад свету выбухам руднiковага газу. Праз тыдзень, страцiўшы надзею на ратунак, чакаючы смерцi, яны пачалi спавядацца ў сваiм самым iнтымным... Вы ўяўляеце тон: "Так i быць, раз усё роўна канец, я не хачу памерцi, не прызнаўшыся..." Потым нейкiм чынам iх усё ж выратавалi... Пасля чаго яны старалiся не сустракацца. Кожны з iх iнстынктыўна пазбягаў людзей, якiя ведалi больш, ч...
Отзывы