Аннотация
Гi дэ Мапасан
Пратэктар
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён i не марыў пра такi высокi ўзлёт! Сын правiнцыяльнага судовага выканаўцы, Жан Марэн, як багата на яго падобных маладых людзей, прыехаў у Лацiнскi квартал вывучаць юрыспрудэнцыю. У разнастайных пiўнушках, у якiя па чарзе завiтваў, ён завёў сяброўства з мноствам языкатых студэнтаў, якiя за куфлем пiва пагардлiва гаварылi пра палiтыку. Жан Марэн горача захапляўся iмi, упарта хадзiў следам з адной кавярнi ў другую i нават аплачваў iхнiя выпiўкi, калi ў яго мелiся грошы.
Потым ён стаў адвакатам, абараняў справы ў судзе, але вечна прайграваў працэсы. I вось аднойчы, праглядваючы ранiшнiя газеты, ён вычытаў, што адзiн з былых яго прыяцеляў па Лацiнскiм квартале абраны дэпутатам.
Жан Марэн зноў зрабiўся яго верным сабакам, сябрам на пабягушках, пра якога згадваюць толькi пры пэўнай патрэбе i з кiм зусiм не цырымоняцца. Але здарылася так, што па парламенцкай выпадковасцi дэпутат стаў мiнiстрам. Прамiнула паўго...
Отзывы