Аннотация
Лонг
Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою
Пераклаў Анатоль Клышка
УСТУП
На Лесбасе, палюючы, я ўбачыў у гаi, прысвечаным нiмфам, найпрыгажэйшае вiдовiшча, якое калi-небудзь бачыў: маляўнiчую выяву, гiсторыю аднаго кахання. Прыгожы быў i сам гай - шмат дрэў, поўна кветак, удосталь вады: адна крынiца ўсё жывiла, i кветкi, i дрэвы; але прывабнейшы быў абраз - тут i адменнае майстэрства, i праўда кахання; так што i шмат чужаземцаў, прачуўшы пра яго славу, iшло сюды, нiмфам малiлiся, абразам дзiвiлiся. А на iм жанчыны - адны нараджаюць, другiя - немаўлят у пялёнкi завiнаюць; дзецi пакiнутыя i авечкi ды козы, што кормяць iх, пастухi, што дзяцей да сябе прымаюць, маладыя, што ў шлюб уступаюць, напад разбойнiкаў, уварванне захопнiкаў. Шмат iншага, але ўсё пра каханне бачыў я i здзiвiўся, i прага мяне агарнула паспрачацца ў выяве з тым абразом. I, знайшоўшы таго, хто мне змог вытлумачыць абраз, вышчыраваў я чатыры кнiгi ў ахвяру Эрасу, нiмфам i Пану, у дарунак у...
Отзывы