Аннотация
Василевич Алена
Панi старшынiха прыехала (на белорусском языке)
Алена Васiлевiч
Панi старшынiха прыехала...
Хотят ли русские войны...
Я.Еўтушэнка
- Цi чуў бо ты, Чэсiк, што да старшынi нашага панi яго прыехала?
Гарбаты Мiкодым, не спяшаючыся, рассцiлае пад дубам зрудзелы ад дажджовiцы i сонца суконны даматканы халат, выпростваецца на iм усiм сваiм нязграбным целам i з асалодай закурвае люльку. Люлька сiпiць i захлiпваецца гэтаксама, як сiпяць i захлiпваюцца Мiкодымавы грудзi. Мiкодым зацягваецца пякельным дымам i доўга бухае кашлем: бух-бух-бух...
- Каб цябе немач узяла, каб цябе... - тыльным бокам далонi выцiрае ён з воч слёзы.
Адбухаўшы, зноў звяртаецца да падпаска Чэсiка:
- Дык кажу, цi чуў ты, што да старшынi яго панi прыехала?
- Панi?!. - Чэсiк не чуў гэтай навiны. Яна звальваецца на яго, як гура снегу. - Панi прыехала?.. - перапытвае ён, i чорны ад загару i сiверу твар яго, звычайна пахмуры i абыякавы, ...
Отзывы