Аннотация
Зарецкий Михаил
Паэма пра чорныя вочы (на белорусском языке)
Мiхась Зарэцкi
Паэма пра чорныя вочы
Апавяданне
Сем гадоў я шукаў цябе ў сумятлiвым моры жыцця, каб скончыць недапетую песню нашае дзiвосна яскравае дружбы.
Я не сумаваў па табе, я не ўздыхаў i не плакаў. Я толькi часамi бачыў цябе, калi ў маiм уяўленнi спакуслiва разгортвалiся шырокiя палотны мiнулага i сталёва свежая шыр (помнiш нашы паходы?) дражнiла сваёй непазбыўнай рамантыкай. Я бачыў цябе зусiм выяўна-тонкую, гнуткую постаць тваю ў вайсковым адзеннi, антычны твой твар, твае вострыя чорныя вочы. I вось тады мне чамусьцi здавалася, што я павiнен знайсцi цябе, што павiнны мы скончыць перарваную песню нашае дружбы.
I, нарэшце, я цябе знайшоў. Я выпадкова пачуў, што ты тут, i пайшоў да цябе, поўны смутнай трывогi i радасцi.
У гэтым ружовым пакоi з мяккай канапай, з дыванамi на сценах мне чамусьцi цяжка, няёмка. Я не ведаю, як з табой гаварыць, я адчуваю, што ты шкадуе...
Отзывы