Аннотация
Рассел Эрик Фрэнк
Неба, неба (на белорусском языке)
Эрык Фрэнк Расэл
Неба, неба...
Пераклаў Сяргей Мiхальчук
Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы.
- Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы?
Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны. Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было.
- Нiчога, мсье Траба.
- Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi.
- Зараз, мсье Траба.
Ён схапiў ахапак пахуча...
Отзывы