Аннотация
Вiтаўт Чаропка
Навь-Явь-Правь
То быў нядобры знак. Так лiчылi ўсе жыхары града Жоўны - ад простага пасынка ў князёвай дружыне да самога князя князёў лiцьвiнскiх Жывiнбуда. Сярод яснага дня на вачах люду, як лятавец, зляцеў з неба чорны каршук на галубоў, што сядзелi пасярод двара князёвых харомаў. Вострыя кiпцюры драпежнiка ўпiлiся ў белую галубку, i ў паветры растаў яе перадсмяротны ўскрык. Каршук панёс у кiпцюрах сваю здабычу.
К вечару пра гэта ведалi жыхары града. I ў мiрныя днi нiчога добрага не вяшчала такая падзея, а цяпер i зусiм. Вёў сваю раць князь рускi Яраслаў на зямлю Лiтоўскую. Вiжы, якiя прыйшлi з-пад Пiнска, казалi, што русаў раць незлiчоная, браня на iх моцная, конi пад iмi сытыя, зброя ў iх вострая. Два гады таму хадзiў князь рускi на яцвягаў. На мячах сваiх неслi русы новага бога - Хрыста, бога, якi дазволiў сябе раскрыжаваць. Князi родаў лiцьвiнскiх i лепшыя людзi з'ехалiся да князя Жывiнбуда на веча. Вечарам, пакуль не зайшло сонца, сотнi лiц...

Отзывы