Аннотация
Кузьма Чорны
Мураваны скляпок
Пра Тоню Базылькевiча прывыклi гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне справы. У гэтай мясцовасцi нават i гор нiякiх няма, шмат толькi лесу. Так што горы не горы, а бярвенне Тоня Базылькевiч мог сапраўды добра варочаць. За сваё жыццё ён бярвення папаварочваў i карчоў папакарчаваў. Як задумаў вымураваць сабе скляпок на бульбу, то нешта з год усё каменне на полi збiраў. Нават i вялiкiя камянi, якiя цяжка было i павярнуць, ён браў адзiн. Ён быў цягавiты i працавiты. Калi ехаў, бывала, на начлег з канём, то не садзiўся на каня конна, а запрагаў у драбiны, клаў салому, а наверх плуг цi барану. I пакуль была ноч i конь пасвiўся, ён спаў на возе, а як толькi займацца пачынала на дзень, ён ужо араў. Так што пакуль людзi павыязджаюць, бывала, на поле, Тоня Базылькевiч загон i ўзарэ.
Ён асiрацеў тады, калi яму было дваццаць год. Бацька i мацi памерлi ў адно лета. Тоня астаўся адзiн пасярод гаспадарскай няўладжана...

Отзывы