Аннотация
Гi дэ Мапасан
Мошчы
Навела
Пераклаў Сяргей Мурашка
Пану абату Луi д'Энмару. У.Суасон.
"Дарагi абат.
Шлюбу з тваёй пляменнiцай не будзе, i прычынай гэтаму - бязглузды выпадак, благi жарт, якi я амаль мiжволi састроiў з сваёй нявесты.
Даўнi мой сябра, з клопатам звяртаюся да цябе, бо толькi ты можаш мне дарадзiць. Буду ўдзячны табе да смерцi.
Ты ведаеш Жыльберту, прынамсi, лiчыш, што ведаеш яе, але хiба можна да канца зведаць жанчын? Усе iх меркаваннi, погляды, думкi - скрозь нечаканасць. Яны то адкрытыя i роўныя, то звiлiстыя i стромыя; iх разважанняў нельга ўцямiць, iх логiка кульгае, а рашучасць, быццам непахiсная, раптам знiкае без дай прычыны.
Не мне табе казаць, што твая пляменнiца задужа набожная, бо гадавалася цi то ў чорных, цi то ў белых манашак з Нансi.
Пра гэта ты ведаеш лепей за мяне. Але, бясспрэчна, ты не ведаеш, што кожнай драбязой яна можа захапляцца так, як сваёй верай у Бога. Думкi яе скачуць...
Отзывы