Аннотация
Андрэ Маруа
МIРЫНА
Лепшыя пiсьменнiкi нашага часу захаплялiся Крысцiянам Менетрые. Праўда, i ворагаў прыдбаў ён шмат, паколькi iх заўсёды плодзiць чужая ўдача i асаблiва таму, што ўдача гэта прыйшла да Менетрые позна, тады ўжо, калi сябры i крытыка прывыклi лiчыць яго паэтам для нямногiх, вартым пашаны, але не здольным распальваць страсцi, i ўвага да яго твораў набыла характар спакойны i бяскрыўдны. Яго жонка, Клер Менетрые, асоба з прэтэнзiямi, гарачая i энергiчная, вывела Крысцiяна ў людзi ў 1927 годзе, угаварыўшы кампазiтара Жана Франсуа Мантэля напiсаць оперу "Мерлiн i Вiвiяна" на сюжэт драматычнай паэмы свайго мужа. Але найбольшая заслуга ператварэння Крысцiяна Менетрые ў папулярнага драматурга належыць акцёру Леону Ларану. Гiсторыя гэта мала вядомая, i, можа, будзе цiкава яе прыпомнiць, паколькi яна асвятляе некаторыя слаба даследаваныя праявы творчага працэсу...
Леон Ларан, якi так многа зрабiў для адраджэння французскага тэатра ў перыяд памiж д...
Отзывы