Аннотация
Адам Глёбус
Койданава
МНЕ СНIЦЦА КОЙДАНАВА
Апавяданне
Мне снiцца Койданава... Вось iдзе па вулiцы цётка Пэля. Гэта менавiта тая Пэля, што ў Рубяжэвiчах, каб блiжэй да касцёла, паставiла сабе помнiк на могiлках. Каб жа толькi сабе. Дык i мужу свайму, Ясечку, таксама пры жыццi помнiк узвяла i агароджай помнiкi тыя абнесла. Ледзь не кожную нядзелю ездзiла Пэля ў Рубяжэвiчы, да касцёла ды на сваёй i мужавай магiле кветкi садзiла i даглядала, каб як у людзей было. "А хто ж мне помнiк паставiць, як памру? любiла казаць цётка Пэля. - Нiхто! Сам сабе не паставiш - нiхто табе не паставiць! А чым я горшая за людзей?" Нельга было не пагадзiцца з Пэляю, бо i логiка ў яе была жалезная, як агароджа вакол помнiка, i перакананнi. Толькi вось з датамi на помнiках выйшла недарэчнасць. З датамi нараджэння мужа i жонкi ўсё было як мае быць, а вось з датамi смерцi... На мармуровых дошках выбiлi iм лiчбу - 196, а яны ўзялi i дажылi да 1970 года. Перарабiлi iм 196 на ...

Отзывы