Аннотация
Графiня дэ Сэгюр
КАЗКI
ЗАЧАРАВАНАЯ ХАТКА
Глава 1
Хатка
Жыў сабе адзiн чалавек, на прозвiшча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец i жыў адзiн са сваёю дачкой, якую клiкалi Разалi.
Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялiкi дом, а вакол дома цудоўны сад, дзе Разалi магла гуляць, колькi хацела.
Бацька выхоўваў дачку з ласкаю i любоўю, але вучыў заўжды i ва ўсiм яго слухацца. Ён забараняў Разалi задаваць недарэчныя пытаннi цi прасiць, каб ён расказаў пра тое, што, на яго думку, не павiнна яе цiкавiць. Праз вялiкi клопат i добры догляд яму ўдалося амаль цалкам пазбавiць дачку такой, на жаль, частай заганы, як залiшняя цiкаўнасць.
Разалi нiколi не выходзiла з сада, абнесенага высокiм мурам, i нiкога, апроч свайго бацькi, нiколi не бачыла. Слуг у iх у доме не было, але ўсё тут рабiлася нiбыта само сабой. Таму ў Разалi заўжды было ўсё, што ёй было трэба: i адзенне, i кнiжкi, i прылады ды нiткi на вышыванне, i цацкi. Бацька выхоўва...
Отзывы