Аннотация
Андрэ Маруа
КАРЫЧНЕВАЯ МАГIЯ
У канцы мiнулага стагоддзя, - сказаў доктар Пцiклеман, - увайшло ў звычай у горадзе Пон-дэ-Лёр хадзiць вечарамi ў сад мэрыi на канцэрты мунiцыпальнай фiлармонii. I цяпер фiлармонiя выступае, як калiсьцi, заўсёды ў нядзелю, але ў садзе пуста. У прамыслоўцаў, камерсантаў i служачых, амаль у кожнага ёсць свая аўтамашына, вялiкая цi малая, i летнiя вечары яны праводзяць у вёсцы. Што да рабочых, то, у большасцi, кожны з iх мае свой радыёпрыёмнiк i, не выходзячы з дому, можа слухаць канцэрты з Парыжа альбо з Лазаны. Толькi некаторыя старажылы засталiся вернымi даўняй традыцыi, якая iм нагадвае аб мiнулых радасцях.
Колькi хлопцаў i маладых дзяўчат, гадоў сорак назад, адгулялi свае заручыны ў гэтым садзе ў алеях пад каштанамi! А тым часам iхнiя бацькi, патураючы маладым, павольна крочылi метраў за трыццаць, i медныя трубы мунiцыпальнага аркестра парушалi цiшыню вечара гучным выкананнем папуры з "Гугенотаў", "Блакiтнага Дуная&q...
Отзывы