Аннотация
Джон О'Хара
Кароткi шпацыр са станцыi
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
У лютым гэтага года, у пятнiцу вечарам Фрэнсiс Кiнг задрамаў адразу ж, як толькi цягнiк адышоў ад трыццатай стрыт, i праспаў бы ўсю дарогу да Паолi, каб не Джо Дайберт. Джо Дайберт паволi патрос яго за плячо.
- Прачнiся, Фрэнсiс, - сказаў Джо Дайберт. - Пакажы мамачцы вочкi.
- Га?.. А, прывiтанне, Джо. Што, прыехалi? - схамянуўся Фрэнсiс Кiнг.
- Думаю, сам разбярэшся. Што ты такое сёння з'еў у абед, хлопча? спытаўся Джо Дайберт.
Яны ўдвух выйшлi са станцыi. Iшлi нага ў нагу, але моўчкi, пакуль не выйшлi на двор.
- Падвезцi пад гару?
- Не, дзякуй, - сказаў Фрэнсiс Кiнг. - Да заўтра.
- Заўтра субота. Заўтра не ўбачымся.
- А што сёння еў у абед ты? Мы мяркуем прыехаць заўтра да вас на вячэру. Асцеражней едзь, мiстэр Дайберт. Асцеражней едзь. - Фрэнсiс Кiнг наставiў каўнер, нацягнуў пальчаткi. Але цяпер, калi ён застаўся адзiн, яму стала млосна ад...
Отзывы