Аннотация
Гi дэ Мапасан
Каханне
(Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага")
Пераклад: Нiна Мацяш
Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым хрысцiянам паказваўся крыж на небе.
Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека, ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх руках, ледзь не млею.
У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на ...
Отзывы