Аннотация
Андрэ Маруа
IРЭН
- З прыемнасцю пайду з вамi сёння ўвечары, - сказала яна. - Такi цяжкi быў тыдзень! Столькi працы i адны расчараваннi!.. Але вы тут, i на душы весялей... Слухайце... Давайце паглядзiм цудоўны фiльм...
- I не думайце цягнуць мяне ў кiно, - сказаў ён, нахмурыўшыся.
- Якi жаль!.. Мне так хацелася пабачыць гэты фiльм разам з вамi... Але нiчога... Я ведаю на Манпарнасе куточак, дзе танцуюць цудоўныя марцiнiканцы...
- Ну, вось яшчэ! - сярдзiта запярэчыў ён. - Хопiць мурынскай музыкi, Iрэн! Я ёю сыты па горла.
- I што збiраецеся вы рабiць?
- Вы самi ведаеце... Паабедаць у цiхiм рэстаранчыку, пагаварыць, прыйсцi да вас, расцягнуцца на канапе i аддацца марам.
- Не, нi ў якiм разе! - адмовiлася яна ў сваю чаргу. - Не!.. Вы вялiкi эгаiст, мой дарагi... Вы ў здзiўленнi?.. Ды вам жа нiхто нiколi не казаў праўды... Нiхто... Вы прызвычаiлiся, каб жанчыны слухалiся вас, каб вашы жаданнi былi для iх законам... Вы, як сучасны су...
Отзывы