Аннотация
Джордж Оруэл
Ферма
Пераклаў Сяргей Шупа
Вершаваныя тэксты пераклаў Алег Мiнкiн
I
Мiстэр Джоўнз, гаспадар фермы Мэнар, зачынiў на ноч курнiкi, але ён быў такi п'яны, што забыўся пра куранячыя пралазы. Iдучы за кругам святла ад лiхтара, якое скокала з боку ў бок, ён прайшоў, хiстаючыся, праз двор, скiнуў боты каля тыльнага ўвахода, нацадзiў сабе апошнюю шклянку з бочкi ў каморы i падняўся ў спальню, дзе ўжо храпла мiсiс Джоўнз.
Як толькi святло ў спальнi згасла, ва ўсiх пабудовах на ферме пачалося варушэнне i розрух. Яшчэ ўдзень паўсюль разышлася чутка, што стары Маёр, дыпламаваны кныр сярэдняй белай пароды, прыснiў папярэдняе ночы дзiўны сон i хацеў бы пераказаць яго iншым жывёлам. Было дамоўлена, што яны ўсе збяруцца ў вялiкiм гумне, як толькi ўпэўняцца, што мiстэр Джоўнз заснуў i не здолее iм перашкодзiць. Старога Маёра (так яго заўсёды называлi, хоць на сельскагаспадарчай выставе ён выступаў пад iмем Уiлiнгдонскi Прыгажун) усе на ферме так...
Отзывы