Аннотация
Ражэ Грэнье
"Дарагая, мiлая мадам..."
Пераклад: Л.Казыра
На вулiцы дэ Клеры, акурат ля газетнага выдавецтва, я спаткаў свайго старога сябра Луi Рэнье. Такую падзею, вядома ж, нельга было не адзначыць. Зрэшты, сустракаемся мы з iм амаль штодня i кожны раз адзначаем нашы спатканнi. Заходзiм у бiстро, якое тут ведае кожны, таму што там падаюць цудоўнае белае вiнаграднае вiно сансэр. Але сёння вельмi горача, i мы заказваем пiва. Мы якраз дапiвалi свае бакалы, як да стойкi падышоў сутулаваты стары чалавек. I тут Рэнье штурхае мяне i цiха пытаецца:
- Ты ведаеш яго?
- Не.
Перакананы, што цяпер кожнае яго слова будзе для мяне цiкавай нечаканасцю, Рэнье працягвае:
- Ды гэта ж ён вядзе рубрыку свецкай хронiкi ў газеце "Вi галуаз". А псеўданiм у яго - Фрынэ.
Мы глядзiм, як Фрынэ адным махам выпiвае шклянку вiна i хуценька падаецца да выхаду.
Я заказваю яшчэ пiва.
- Ну i Фрынэ, - паўтарае Рэнье i весела см...
Отзывы