Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 50 из 89

I зараз жа адна качка падляцела i дзеўбанула яго ў шыю.

- Пакiньце яго! - сказала качка-мацi. - Яно ж вам нiчога не зрабiла!

- Хай сабе i так. Але якое яно вялiкае i нязграбнае! - прашыпела злая качка. - Не пашкодзiць яго трохi правучыць.

А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:

- Слаўныя ў цябе дзеткi! Усе вельмi, вельмi мiлыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабiць.

- Гэта немагчыма, ваша мiласць, - адказала качка-мацi. - Яно непрыгожае гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць - лепей за iншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца i стане трохi меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку i таму трохi перарасло. - I яна разгладзiла дзюбкай пёркi на яго спiне. - Акрамя таго, яно качар, а качару прыгажосць не вельмi патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным i праб'е сабе дарогу ў жыццё.

- Астатнiя качаняты вельмi, вельмi мiлыя! - сказала знатная качка. - Ну, будзьце як дома, а калi знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесцi яе мне.

I вось качаняты сталi паводзiць сябе як дома. Толькi беднаму качаняцi, якое вылупiлася пазней за iншых i было такое брыдкае, нiхто не даваў праходу. Яго дзяўблi, штурхалi i дражнiлi не толькi качкi, але нават куры.

- Занадта вялiкае! - казалi яны.

А iндыйскi певень, якi нарадзiўся са шпорамi на нагах i таму ўяўляў сябе ледзь не iмператарам, надзьмуўся i, быццам карабель на ўсiх ветразях, падляцеў проста да качаняцi, паглядзеў на яго i злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно налiўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабiць, куды падзецца. I трэба ж было яму нарадзiцца такiм брыдкiм, што ўвесь птушыны двор смяецца над iм!

Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналi беднае качаня, нават браты i сёстры злосна казалi яму: "Хай бы кошка сцапала цябе, агiдны вырадак!" А мацi дадавала:"Вочы б мае на цябе не глядзелi!" Качкi шчыпалi яго, куры дзяўблi, а дзяўчына, якая давала птушкам корм, адштурхоўвала яго нагой.

Нарэшце качаня не вытрымала. Яно перабегла праз двор i, распусцiўшы свае няўклюдныя крыльцы, сяк-так перавалiлася цераз плот проста ў калючыя кусты.

Маленькiя птушачкi, што сядзелi на галiнах, разам успырхнулi i разляцелiся ў розныя бакi.

"Гэта таму, што я такое брыдкае", - падумала качаня i, заплюшчыўшы вочы, кiнулася бегчы, само не ведаючы куды. Яно бегла да той пары, пакуль не апынулася ў болоце, дзе жылi дзiкiя качкi.

Тут яно правяло ўсю ноч. Беднае качаня стамiлася, i яму было вельмi сумна.

Ранiцай дзiкiя качкi прачнулiся ў сваiх гнёздах i ўбачылi новага таварыша.

- Гэта што за птушка? - спыталi яны.

Качаня круцiлася i кланялася ва ўсе бакi, як магло.

- Ну i брыдкае ж ты! - сказалi дзiкiя качкi. - Аднак нам што да таго, толькi б ты не лезла да нас у радню.

Небарака! Дзе ўжо яму было думаць пра гэта! Толькi б дазволiлi жыць у чароце ды пiць балотную ваду, - пра iншае яно i не думала.

Так яно праседзела ў балоце два днi. На трэцi дзень туды прыляцелi два дзiкiя гусакi. Яны зусiм нядаўна навучылiся лётаць i таму вельмi важнiчалi.

- Слухай, дружа! - сказалi яны. - Ты такi дзiўны, што на цябе глядзець весела. Хочаш сябраваць з намi? Мы птушкi вольныя - куды хочам, туды i ляцiм. Тут паблiзу ёсць яшчэ балота, там жывуць вельмi мiлыя дзiкiя гускi-паненкi. Яны ўмеюць гаварыць: "Рап! Рап!" Ты такi забаўны, што, чаго добрага, будзеш карыстацца ў iх вялiкiм поспехам.





Пiф! Паф! - прагучала раптам над балотам, i абодва гусака ўпалi ў чараты мёртвыя, а вада пачырванела ад крывi.

Пiф! Паф! - пачулася зноў, i цэлая чарада дзiкiх гусей узнялася над балотам. Грымеў стрэл за стрэлам. Паляўнiчыя акружылi балота з усiх бакоў, некаторыя з iх залезлi на дрэвы i вялi стралянiну зверху. Блакiтны дым воблакамi ахутываў вершалiны дрэў i слаўся над вадой. Па балоце шнырылi паляўнiчыя сабакi. Толькi i чуваць было: шлёп-шлёп! I чарот гайдаўся. Беднае качаня ад страху было ледзь жывое. Толькi яно хацела схаваць галаву пад крыльца, як раптам проста перад iм вырас паляўнiчы сабака з высунутым языком i ззяючымi злымi вачамi. Ён зiрнуў на качаня, ашчэрыў вострыя зубы i шлёп-шлёп! - пабег далей.

"Здаецца, пранесла, - падумала качаня i перавяло дух. - Вiдаць, я такое брыдкае, што нават сабаку агiдна з'есцi мяне!"

I яно прытаiлася ў чароце. А над яго галавой раз-пораз свiстаў шрот, чулiся стрэлы.

Стралянiна змоўкла толькi адвячоркам, але качаня доўга яшчэ баялася паварушыцца.

Прайшло некалькi гадзiн. Нарэшце яно асмелiлася ўстаць, асцярожна агледзелася наўкол i кiнулася бегчы далей па полi i лузе.

Дзьмуў такi моцны сустрэчны вецер, што качаня ледзь-ледь перасоўвала лапкi.

Да ночы яно дабралася да маленькай убогай хаткi. Хатка гэтак струхлела, што гатова была ўпасцi, ды не ведала, на якi бок, таму i трымалася.

Вецер так i падхоплiваў качаня, - даводзiлася прыцiскацца да самой зямлi, каб не знесла.

На шчасце, яно заўважыла, што дзверы хаткi саскочылi з адной завесы i гэтак перакасiлiся, што праз шчылiну можна лёгка прабрацца ўсярэдзiну. I качаня прабралася.

У хатцы жыла старая са сваёй курай i катом. Ката яна звала Сыночкам; ён умеў выгiнаць спiну, мурлыкаць i нават сыпаць iскрамi, але дзеля гэтага трэба было пагладзiць яго супраць поўсцi. У курыцы былi маленькiя кароценькiя ножкi, i таму яе так i празвалi Каратканожкай. Яна старанна несла яйкi, i старая любiла яе, як дачку.

Ранiцай качаня заўважылi. Кот пачаў мурлыкаць, а кура кудахтаць.

- Што там такое? - запытала старая.

Яна паглядзела наўкол i ўбачыла ў куце качаня, але сослепу прыняла яго за тлустую качку, якая адбiлася ад хаты.

- Вось дык знаходка! - сказала старая. - Зараз у мяне будуць качыныя яйкi, калi толькi гэта не качар.

I яна вырашыла пакiнуць бяздомную птушку ў сябе. Але прайшло тыднi тры, а яек усё не было. Сапраўдным гаспадаром у хаце быў кот, а гаспадыняй - курыца. Абое яны заўсёды казалi: "Мы i ўвесь свет!" Яны лiчылi самiх сябе паловай усяго свету, i прытым лепшай паловай. Качаняцi, праўда, здавалася, што на гэты конт можна быць iншай думкi. Але курыца гэтага не дапускала.

- Цi ўмееш ты несцi яйкi? - спытала яна качаня.

- Не!

- Дык i трымай язык на прывязi!

А кот запытаў:

- Цi ўмееш ты выгiнаць спiну, сыпаць iскрамi i мурлыкаць?