Страница 89 из 89
Хлопчык ляжаў на пасцелi i сам не ведаў, цi бачыў ён усё гэта ў сне, цi толькi чуў казку. Iмбрык стаяў на стале, але з яго не расла бузiна, а дзядок збiраўся ўжо адыходзiць, а хутка i пайшоў.
- Якi цуд, якая вабнасць! - сказаў хлопчык. - Мама, я пабыў у цёплых краях!
- Веру, веру! - сказала мацi. - Пасля такiх двух кубкаў моцнай бузiнавай гарбаты можна пабываць у цёплых краях! - I яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзiўся. - Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са старым сядзелi ды спрачалiся пра тое, казка гэта цi быль!
- А дзе ж Бузiнавая матулька? - запытаў хлопчык.
- У iмбрыку! - адказала мацi. - I няхай сабе там застаецца!