Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 29 из 89

- Вось дык штука! - закрычаў селянiн, хутка адкрыў печ i ўбачыў там выдатныя стравы. Мы ж ведаем, што iх схавала туды яго жонка, а ён падумаў, што гэта ўсё вядзьмак нарабiў!

Жонка не стала нiчога гаварыць i тут жа ўсё паставiла на стол, а муж з госцем пачалi ўплётваць i мяса, i рыбу, i пiрог. Але вось Маленькi Клаўс зноў наступiў на мяшок, скура затрашчала.

- А што ён толькi што сказаў? - спытаў селянiн.

- Ды вось, кажа, што начараваў нам яшчэ тры бутэлькi вiна, яны таксама ў печы, - адказаў Маленькi Клаўс.

Давялося гаспадынi выцягнуць i вiно. Селянiн выпiў шклянку, другую, i яму стала так весела! Так, такога ведзьмака, як у Маленькага Клаўса, ён не супраць быў займець!

- А можа ён вызваць чорта? - спытаў селянiн. - Вось на каго б я паглядзеў; мне ж цяпер весела!

- Магчыма, - сказаў Маленькi Клаўс, - мой вядзьмак можа зрабiць усё, што я захачу. Праўда? - спытаў ён у мяшка, а сам наступiў на яго, i зноў скура затрашчала.

- Чуеш? Ён адказвае "так". Толькi чорт вельмi пачварны, не варта i глядзець на яго!

- Ну, а я яго нiколечкi не баюся. А якi ён на выгляд?

- Ды вылiты дзяк!

- Цьфу! - плюнуў селянiн. - Вось брыдота! Трэба табе сказаць, што я бачыць не магу дзякаў! Але ўсё роўна, я ж ведаю, што гэта чорт, i мне будзе не так прыкра! Да таго ж я цяпер набраўся храбрасцi, гэта вельмi дарэчы! Толькi няхай ён не падыходзiць вельмi блiзка!

- А вось я зараз скажу ведзьмаку! - вымавiў Маленькi Клаўс, наступiў на мяшок i прыслухаўся.

- Ну што?

- Ён загадвае табе пайсцi i адкрыць вунь той куфар у куце: там прыцiх чорт. Толькi прытрымлiвай вечка, а то ён выскачыць.

- А ты памажы прытрымаць! - сказаў селянiн i падышоў да куфра, куды жонка схавала дзяка.

Дзяк быў нi жывы нi мёртвы са страху. Селянiн прыадчынiў вечка i заглянуў у куфар.

- Тфу! Бачыў, бачыў! - закрычаў ён i адскочыў убок. - Якраз наш дзяк. Вось брыдота!

Такую непрыемнасць трэба было запiць, i яны пiлi да позняй ночы.

- Ведзьмака гэтага ты мне прадай! - сказаў селянiн. - Прасi колькi хочаш, хоць поўную мерку грошай!

- Не, не магу, - сказаў Маленькi Клаўс.

- Падумай, колькi мне з яго ўзяць! - сказаў селянiн i пачаў угаворваць Маленькага Клаўса.

- Ну добра, - адказаў нарэшце Маленькi Клаўс, - няхай будзе па-твойму! Ты са мной ласкавым быў, пусцiў мяне начаваць, дык бяры майго ведзьмака за мерку грошай, толькi насыпай паўней!

- Добра, - сказаў селянiн. - Але ты павiнен узяць i куфар, я i гадзiны не хачу трымаць яго ў сябе дома. Хто ведае, можа, чорт усё яшчэ сядзiць там.

Маленькi Клаўс аддаў селянiну свой мяшок з высушанай скурай i атрымаў за яго поўную мерку грошай, ды яшчэ вялiкую тачку, каб было на чым везцi грошы i куфар.

- Бывай! - сказаў Маленькi Клаўс i пакацiў тачку з грашыма i з куфрам, у якiм усё яшчэ сядзеў дзяк.

За лесам працякала вялiкая блакiтная рака, такая быстрая, што ледзь можна было справiцца з плынню. Праз раку быў перакiнуты новы мост. Маленькi Клаўс стаў пасярэдзiне моста i сказаў наўмысна як можна гучней, каб дзяк пачуў:

- Нашто мне гэты бязглузды куфар? Ён такi цяжкi, нiбы напакаваны каменнямi! Я зусiм замучыўся з iм. Кiну я яго ў рэчку: прыплыве ён да мяне дамоў сам - добра, а не прыплыве - i не трэба!

Потым ён узяўся за куфар адной рукой i злёгку прыпадняў яго, нiбы збiраючыся спiхнуць у ваду.





- Пачакай! - закрычаў у куфры дзяк. - Выпусцi спачатку мяне!

- Ай! - ускрыкнуў Маленькi Клаўс, прыкiдваючыся, што напалохаўся. - Ён усё яшчэ тут! У ваду яго хутчэй! Няхай топiцца!

- Не, не! Гэта не чорт, гэта я! - крычаў дзяк. - Выпусцi мяне, я табе дам поўную мерку грошай!

- Вось гэта iншая справа! - сказаў Маленькi Клаўс i адчынiў куфар.

Дзяк iмгненна выскачыў адтуль i спiхнуў пусты куфар у ваду. Потым яны пайшлi да дзяка, i Маленькi Клаўс атрымаў яшчэ мерку грошай. Цяпер тачка была поўная.

- А конь прынёс мне добры барыш! - сказаў сабе Маленькi Клаўс, калi прыйшоў дамоў i высыпаў на падлогу кучу грошай. - Вось Вялiкi Клаўс раззлуецца, калi даведаецца, як я разбагацеў ад свайго адзiнага каня! Толькi няхай не чакае, каб я сказаў яму ўсю праўду!

I ён паслаў да Вялiкага Клаўса хлопчыка папрасiць мерку, якой мераюць зерне.

"Нашто яна яму спатрэбiлася?" - падумаў Вялiкi Клаўс i злёгку памазаў дно меры дзёгцем, авось, маўляў, да чаго-небудзь ды прыклеiцца. Так яно i адбылося: атрымаўшы мерку, Вялiкi Клаўс убачыў, што да дна прыклеiлiся тры новенькiя сярэбраныя манеткi.

- Вось дык штука! - сказаў Вялiкi Клаўс i тут жа пабег да Маленькага Клаўса.

- Адкуль у цябе гэтулькi грошай?

- Я прадаў учора вечарам скуру свайго каня.

- З барышом прадаў! - сказаў Вялiкi Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор i забiў усiх сваiх чатырох коней, зняў з iх скуры i выправiўся ў горад прадаваць iх.

- Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! - крычаў ён на вулiцы.

Усе шаўцы i гарбары збеглiся да яго i пачалi пытацца колькi ён просiць за скуры.

- Мерку грошай за штуку! - адказваў Вялiкi Клаўс.

- Ды што ты? - абуралiся пакупнiкi: у нас гэтулькi грошай няма, каб iх меркамi мераць!

- Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры! - крычаў ён зноў i ўсiм, хто пытаўся, колькi каштуюць гэтыя скуры, адказваў: - Мерку грошай за штуку!

- Ды ён нас абдурвае! - закрычалi шаўцы i гарбары, пахапалi хто папругi, хто скураныя фартукi i пачалi хвастаць iмi Вялiкага Клаўса.

- "Скуры! Скуры!" - перадражнiвалi яны яго. - Вось мы пакажам табе скуры! Вон з горада!

I Вялiкi Клаўс - дай, божа, ногi! Нiколi яго так не бiлi!

- Ну, - сказаў ён, дабраўшыся дамоў, - заплацiць жа мне за гэта Маленькi Клаўс! Заб'ю яго!

А ў Маленькага Клаўса якраз памерла старая бабуля; яна не вельмi ладзiла з iм, была злая i скупая, але ён усё-такi вельмi шкадаваў яе i паклаў на ноч у сваю цёплую пасцель - раптам сагрэецца i ажыве, - а сам усеўся на крэсле ў кутку: яму не ўпершыню было так начаваць.

Ноччу дзверы адчынiлiся, i ўвайшоў Вялiкi Клаўс з тапаром у руках. Ён ведаў, дзе стаiць ложак Маленькага Клаўса, падышоў да яго i стукнуў па галаве таго, хто на iм ляжаў. Думаў, што гэта Маленькi Клаўс, а там ляжала мёртвая бабуля.

- Вось табе! Не будзеш мяне абдурваць! - сказаў Вялiкi Клаўс i пайшоў дамоў.

- Ну i лiхадзей! - сказаў Маленькi Клаўс. - Гэта ён мяне хацеў забiць! Добра, што бабуля была мёртвая, а то ёй бы не паздаровiлася!

Потым ён апрануў бабулю ў святочны касцюм, папрасiў у суседа каня, запрог яго ў калёсы, добра пасадзiў старую на задняе сядзенне, каб яна не звалiлася, калi паедуць, i паехаў з ёй праз лес. Калi сонейка ўзнялося, яны пад'ехалi да вялiкай карчмы. Маленькi Клаўс спынiўся i пайшоў перакусiць.