Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 45 из 64

*

Перапіска Леаніда Першамайскага з Мікалаем Чукоўскім нагадала — як сумнае дакрананне гісторыі — 1965 год, ліпень у Кактэбелі, калі я амаль штодня бачыў Чукоўскага-сыпа, зусім не ведаючы яго як пісьменніка і чалавека, а таксама і 1969 год нагадала, верасень у Ерэване, калі я пазнаёміўся з Першамайскім і мы нават трохі зблізіліся, абмяняўшыся кнігамі — «Дзікі мёд» і «Жменя сонечных промняў»,— а потым і пісьмамі пра кнігі.

*

Учора быў на Ваганькаўскім і пастаяць каля яго магілы даўжэй... проста не змог. Знаёмае па іншых блізкіх адчуванне,— ён, у гэтым выпадку Дзіма [11], не тут.

*

Калі мы пазаўчора ехалі з Прагі сюды [12] любуючыся культурнымі палямі, падумаў і сказаў: «Вось чаму мне так сумна бывала часамі ў Крынічным, як там ні хораша,— няма руху ў вялікай прасторы, няма новага-повага-новага, да чаго я прывык, многа

ездзячы калісьці дома і за мяжой».

*

Тут, блізка ад Баварыі, месца дзеяння другой палавіны майго рамана, добра думаецца пра яго, як пра маё сапраўднае. Што думалася і дома, калі чытаў карэктуру.

*

Пасля чэшскіх апавяданняў бяруся за зусім невядомага Сараяна, і здаецца, што гэта будзе падобна да працы, вучобы... (Пішу і з'едліва думаецца: добра хавацца за зробленае іншымі?)

Арменія маленькая, а колькі людзей за межамі так добра працуе на яе славу. І ў гэтым сіла народа.

А беларусы здаўна ішлі з дому толькі ўзбагачаць іншых.

...М., калі мы абедалі і я сказаў, што чытаю Сараяна, расказала, як ён гасцяваў у Празе. Далі яму зацішны гатэль, каб старога нішто не трывожыла, а потым яна даведалася, што на мосце каля гатэля вакол Сараяпа сабраўся натоўп. Стары сам расказаў ёй, што гэта немцы з ФРГ папрасілі яго папазіраваць ім перад кінаапаратам, бо ў яго... «вельмі характэрнае аблічча чэшскага селяніна».

Так бы свабодна пісаць, як ён піша!

«Мир слишком прекрасен для смерти. Слишком благодатен для убийства. Дышать — это радостно, видеть — так чудесно. Люди не должны убивать друг друга. Они должны ждать, пока бог возьмет каждого в положенный срок».

Часамі, у апавяданнях, ён бачыцца неглыбокім, толькі добрым, людскім, светлым. Аднак жа, дзе яна, большая глыбіня, чым у апошнім, працытаваным вышэй, абзацы яго рамана? [13]

*

«Niebo w płomieniach» [14], пасляслоўе:

«Што ні скажаш пра генія, пра шырыню інтэлекту або сілу ўяўлення пісьменніка, ён, таксама як і кожны чалавек, асуджаны на пажыццёвае зняволенне ў сваім свеце і ніколі не высунецца за ягоныя межы. У гэтым сэнсе кожны твор, найбольш безасабісты, будзе ўрыўкам аўтабіяграфіі».

І там жа пра шчырасць:

«Пісьменнік, які ўсведамляе ўсю сур'ёзнасць свайго прызвання, не зможа адрачыся ад яе за любую цану. Зрэшты, сапраўдны мастак нават не зможа гэтага зрабіць.

*

Великолепный Тургенев («Стук... Стук... Стук!..», «После смерти», «Вешние воды» і іншае), з такім вось, у «Вешних водах», «прарочым» выказваннем:

«То было одно из многочисленных доморощенных произведений, в которых начитанные (а ў нас і не начытаныя ў добрым сэнсе слова), не бездарные авторы отборным (і далека не адборным), не мертвенным языком, прилежно, не неуклюже проводили какую-нибудь «глубокую» или «животрепещущую» идею, представляли так называемый трагический конфликт и наводили скуку... азиатскую, как бывает азиатская холера».

Учора, з Парандоўскага, выпісваў-перакладаў «на ўсякі выпадак», «на патрэбу», а сёння гэта — як быццам толькі для задавальнення.

Дождж зноў і зноў шуміць, гамоніць за нашымі балконнымі дзвярмі, і як ні напрыкрыла ўжо такое надвор'е, як ні шкодзіць яно і тут (учора па тэле перадавалі, што 50 % збажыны яшчэ стаіць), залюбаваўся з нашай верхатуры (чацвёрты паверх, а віла на гары), як на зялёную яміну горада, з мноствам высокіх рознакаляровых вілаў-санаторыяў і жылых дамоў, з нізкіх хмараў да зямлі рухома прашывае дождж.





Падумаў, што варта запісаць, з якой цеплынёй думаў днямі пра тое, як я люблю сваю справу «і ў такім аспекце»: старонкі кнігі, табой напісанай,— з задумы, з пакут, з чарнавікоў — стройная, чыстая, жывая...

Зноў Тургенеў, «Пунін і Бабурын». Як хороша чытаецца.

І ўспамінаецца той Прус, «Grzechy dzieciństwa» [15] які будзе беларускай кнігай.

Ці запісаў дзе-небудзь, што Бэнда, гроза дваццатых — трыццатых гадоў, сказаў мне ў сорак сёмым, на калідоры «ЛіМа»: «На каком языке вы пишете? Я до вас доберусь!..» А мог жа і дабрацца, каб я пачаў друкавацца раней. Пасля мы з ім сутыкнуліся на вузкай сцежцы, у пяцьдзесят восьмым, калі ён рэдагаваў мяне ў Ленінградзе. Я саштурхнуў яго з той сцежкі, а ён, сустрэўшыся пасля ў Мінску, да агіды здзівіў мяне сваім: «Чем еще порадуете читателя?» Хоць і гаварыў перад гэтым, у Ленінградзе, што я — «от, начинающий писатель»...

*

Цудоўная паездка з Вацлавам [16] у Хэб і ў Мар'яньске Лазне (зусім на подступах да Байдана [17]). Сонечная краса Судэтаў. Наведанне яго дваюраднага брата ў саўгасным пасёлку. На кніжнай паліцы (у адным з пяці пакояў — у трактарыста!), побач з Ірасекам, Дзюма, Дастаеўскім — Караткевіч. Таксама па-чэшску, у перакладзе Вацлава.

Едучы адтуль, з пасёлка далей, весела ўспамінаў Бранеўскага, з якім у Валодзі ёсць падобнае ў характарах.

Уладзіслаў, спыніўшыся познім вечарам каля вясковай карчмы, заказаў сабе літр гарэлкі і яечню з трыццаці двух яек, сеў, выпіў адзін кілішак, з'еў адно яйка, расплаціўся за ўсё, з «чаявымі», галантна падзякаваў і паехаў далей.

А наш Валодзя пачаставаў у маскоўскім рэстаране вялікую групу незнаёмых неграў — на ўсе грошы ў першы дзень камандзіроўкі,— «хай ведаюць, што такое Беларусь!..».

*

Прышвін («Кащеева цепь»):

«Знаю очень хорошо, что если бы я вслух сказал среди поэтов и художников о каком-то поведении, то все бы смеялись. Я это знаю и таю про себя мысль о том, что в художественном произведении есть какое-то настоящее творческое поведение».

У пачатку пяцьдзесят першага года я слухаў яго на нарадзе маладых пісьменнікаў, ён гаварыў там пра «поведение» і — ніхто не смяяўся. Не памятаю, ці я тады добра яго разумеў, аднак сутнасць гэтага, чым далей, то ўсё больш і мая таксама.

І далей у яго:

«Грибоедов чудесно сказал: «Пишу, как живу, и живу, как пишу».

...Мне бы хотелось понимать форму свободного труда, как об этом говорит Грибоедов, а творческое поведение я понимаю как усилие в поисках своего места в общем человеческом деле и как долг в этом общем деле оставаться самим собой».

*

Прага.

Старадаўнія яўрэйскія могілкі, на якіх ужо дзвесце год не хаваюць. Камень пры камені, вусцішная бібліятэка з «кніг» на безнадзейна невядомай мове, яшчэ па-новаму memento morі.

Хто тут асмельваецца гаварыць пра вечнасць?..

Толькі б маленькі ўдзел у вечнай справе. У гэтым і сапраўдная сучаснасць.

...Чэшскі стол, мангольская гарэлка і — дзякуючы мілай гаспадыні, вопытнай кітаістцы — дакрананне да Кітая, другой, да сцішнаты бяздоннай вечнасці.

Ці дойдзем мы калі-небудзь да сапраўднай агульналюдскай еднасці? У кожнага свой горб гісторыі, таго, што называецца нацыяналізмам. А яшчэ ж і новы, ды такі вялізны, мех развязаны — Афрыка!..

*

На адным з нашых з'ездаў ці пленумаў К. пачуў, як другі К., маскоўскі, казаў камусьці, што беларуская літаратура — «детский лепет». Расказваў мне наш таварыш пра гэта абурана, а я вось, чытаючы А. Лебедзева пра Грыбаедава, думаю, што ёсць не толькі «Горе от ума», адзін з твораў вялікай рускай літаратуры, але ж і многа глыбокіх даследаванняў пра яго. І як гэта, на жаль, пакуль што аб'ектыўна правільна — пра «детский лепет», і нічога тут няма абразлівага.