Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 53 из 66



Шчаслівага мужа ён гэтым не збянтэжыў — той нават заіржаў.

Другі маскоўскі нудыст, з якім я, зноў жа ўлетку, анынуўся на суткі ў адным нумары, дазволу агалідца не папрасіў. Па-старэчы атлусделы, самаздаволены, проста раздзеўся сабе да расолу, як быццам мяне тут i наогул не было. Ляжаў, сядзеў, хадзіў, згінаўся ў мой бок над расчыненым чамаданам.

I гэтай пазіцыяй запомніўся найтрывалей.

Вершаў ён шпарыць многа, нямала ix стала песнямі. Ёсць i нядрэнныя. Але нічога я не зраблю ca сваёю памяццю — усю яго паэзію бачу на адным надчамаданным фоне...

1989

ДВА ШТОРМЫ

Пачнём цытатай, якая магла б пайсці тут i эпіграфам: «Ці хацелі б вы, васпані, мець мужам чалавека, знаёмага з марскімі бурамі?» Пытанне глухаватага Жавакіна з Гогалевай «Жаніцьбы».

У падарожжы вакол Еўропы, у кастрычніку пяцьдзесят шостага года, кал i за месяц, ад Ленінграда да Адэсы, прайшлося сем мораў i добры кавалак Атлантычнага акіяна, з бурамі мне... ну, не ведаю, як тут сказаць: пашанцавала ці не? На самым свойскім ды мелкім, Балтыйскім, пагайдалa суткі i — ўсё. Кастрычнік пачынаўся золка, холадна, i мы з сябрам яшчэ ў Ленінградзе прастудзіліся, Баючыся зусім недарэчы загрыпаваць, звярнуліся ў карабельны буфет, з меркаванняў прафілактычных узялі па чарцы, i начная гайданка ў каюце была ў нас камбінаваная. Штарміла яшчэ i днём, чатыры балы. Бывальцы, а то больш таварышы з тых, што, рыхтуючыся да вялікага, экзатычнага, нарэшце дазволенага падарожжа, сёе-тое пачыталі з геаграфіі, гаварылі: «Гэта што! Вось Біскай нам пакажа!..» Не памятаю ўжо добра праз трыццаць два i гады, ці я таксама чытаў пра тую затоку перад самым падарожжам, ці памятаў пра яе i так, але цяпер, правяраючы памяць i маючы час, для рабочай «раскачкі» заглянуў ажно ў чатыры энцыклапедыі. Наша i руская аднолькава лаканічна паведамляюць: «Частыя штормы», украінская i польская — кожная на слова больш: «Часто бувають шторми» i «Obszar częstych cztormów». А мы прайшлі той абшар пад чыстым небам, то ў сонцы, то пад зоркамі. I трэба дзякаваць за гэта, як i за тое, што ў Галандыі, дзе ў сярэднім прыходзіцца адзін сонечны дзень на тыдзень, нам ён якраз такі i прыйшоўся. Хоць пра біскайскі шторм яно i добра было б здалёк успомніць, нахваліцца знаёмствам з марскімі бурамі: «Ці не хацелі б вы, васпані...» Ну, ці якому васпану, а то i ў кампаніі.

Цяпер згадаю два штормы, марскі i азёрны, на'Чорным i на Нарачы.

Нарачанскі быў пазней, у пяцьдзесят сёмым, але начну з яго.

У дзень, калі мне чшоўнілася сорак, а да таго яшчэ i ў сумнаватым настроі, пацягнула пахмурным ды вельмі раннім ранкам на рыбалку.

Часцей за ўсё на возера я хадзіў з начальнікам вузкакалейнай станцыі, бацькам вялікай i дробненькай сям'і, гаспадаром цяжкаватай, шматвопытнай лодкі, заядлым рыбаком i выпівохам. А ў тую раніцу, для мяне як быццам юбілейную, хоць я пра гэта i маўчаў, мы выйшлі ў іншым складзе, на пазычанай маторцы. Паважаны акадэмік даверыў яе свайму маладому сваяку, студэнту. A трэцім быў таксама дачнік, мой сусед па хатах.

Бела-блакітная лодачка... Так i ўспамінаецца адзін з нарачанскіх расказаў таго акадэміка, Міхася Лынькова, — як да ляснога берага затокі куды ён аднойчы заплыў, надышлі ажно тры ласі. Напіліся на мелкім, а тады моўчкі вырашылі ні больш ні менш, a пераплысці затоку, добрых шэсць кіламетраў, да іншага краю зубчатага бору. I ён, наш вясёлы, прыязны Лынь, у небывалым шчасці сузірання, нейкі час воддаль праводзіў ix на малых абаротах матора.



Нам пахмурная цішыня паслужыла нядоўга. Як быццам толькі для таго, каб даць зайсці далёка ад берага. Спакваля, неўпрыцям Нарач раскалыхалася ў сапраўдны нямераны шторм. I мы нарэшце апамяталіся — трэба вяртацца!..

На рулі сядзеў ціхі студэнт, калека з падцягнутай правай нагой. Яму было ўжо не да спробы рабіць поўны разварот. Лодачка то ўздымалася носам на яшчэ i яшчэ i бясконца яшчэ адну пагрозліва крутую хвалю, i тады матор захлёбваўся, то ападала носам з чарговай i яшчэ чарговай хвалі ў адну з таксама бясконцых ямаў, i тады маторчык тыркаў над вадою напуста. Мы стаялі, адчайна гайдаліся на адным месцы. Я сядзеу на вёслах, i ўся мая ўвага была на тым, каб лодку трымаць супраць хвалі, крый Бог не павярнуцца бокам да яе. Сусед сядзеў на пярэдняй лаўцы, тварам да мяне. Ужо зматаў нарэшце абедзве дарожкі, сваю i маю, ашчарэпіў аберуч мокрую дошку лаўкі паміж каленьмі i толькі праз пырскі, прыжмурыўшыся, глядзеў на нас са студзнтам — як мы то ўздымаліся, то ападалі...

Пасля вялікага страху вельмі важна бывае раней за ўсіх, хто ў гэтым страху быў, сказаць: «Гляджу я на яго, а ён збя-леў!..» Што азначае — спалохаўся больш за мяне.

Больш за некага ці менш, не ведаю, але мне было страшна. Настрой быў самы сур'ёзны, перадапошні. А зацятасць — трымацца! — дапамагала, не даючы залішне ўяўляць i глыбіню пад лодачкай, — можа, якраз i ўсе тыя, найбольшыя для Нарачы, трыццаць шэсць метраў, — i лёгкую, негустую азёрную ваду, што нядоўга ўтрымае цябе, сякога-такога плыўца ды ў вопратцы, не ўяўляць i безнадзейна далёкі, нябачны бераг, дзе цяпер так звычайна пачынаюць дзень тыя, якім ты i любы бацька, i сябар-муж, на якога няхай сабе можна i пазлаваць... I быў яшчэ, пакуль што быў вялізны свет, a ў гэтым свеце — i свет маёй пачатай-непачатай нрацы, у якой i сэнс жьщця, i галоўнае шчасце...

Словам — хто там найбольш збялеў?..

A ўсё закончылася празаічна. Нас пагайдала, пастрашыла да позняга поўдня, што можна было акрэсліць, ужо на беразе, толькі па гадзінніку. А выгнала на далёкі ад нашага бераг, дзе ўжо спалохаліся не мы, а нас...

У «Тамані» Пячорын шкадуе, што праз сваю цікаўнасць парушыў спакой жыцця сумленных кантрабандыстаў. I таму, што гэтыя два словы аўтарам апавядання падкрэслены, яны мне даўно i жыва помняцда, маюць нейкі незразумела сімпатычны сэнс. Калі нас за мноства гадзін небяспечнай гайданкі выгнала да нізкага, парослага кустамі берага, мы там спудзілі — таксама падкрэслю — сумленных самагоншчыкаў. На самоце ды ў непагадзь, значыцца, у патрэбнай бяснецы, яны, кажучы па-мясцоваму, на польскі лад, гналі сваю «кшакуўку» — у кшаках, кустах. I ім, тром непаголеным мужчынам, ужо тады, калі i ўцякаць не надта зручна ды выгадна, падумалася, што мы начальства нейкае, што вось i ўлiплі!..

Мы ім сказалі, хто мы, што з намі, i людзі з палёгкай прапанавалі пагрэцца. Хваравекі студзнт наогул не піў, я з-за «блакады сэрца» быў пяты месяц на поўным цвярозым рэжыме, i чарку прыняў адзін мой сусед. Студэнт i я шчасліва пажавалі сала з хлебам, толькі цяпер успомніўшы, што яшчэ не снедалі.

У возера мы, вядома, больш не палезлі. Каля берага, бродам брылі са сваёй бела-блакітнай — некалькі вельмі ж доўгіх кіламетраў. Тонкі ланцуг быў у маёй руцэ, адзін я быў бурлаком. I гэта не хвальба цяпер, а неабходнасць i трохі злосць — тады. Студэнт кульгаў-накульгваў побач, то па пяску, то па траве, мокрых увесь гэты дзень, а дзе нявыкрутка, дык i па бродзе боўтаўся, i не яго было прасіць дапамагчы ці выручыць. Хоць ён быў i памкнуўся разы са два. А мой шаноўны сусед, у гораДзё — з адказных, цяпер быў тройчы шчаслівы: ад выхаду з небяспекі, ад нечаканай чаркі i... чорт яго ведае, ад чаго яшчэ. Ішоў сабе па беразе i час ад часу нават усміхаўся. Адразу пасля «кшакуўкі» ён нават зноў хадеў на ваду: няхай сабе возера i не надта ашляхла, але ж наколькі бліжэй! З ім не згадзіліся, ну дык няхай валакуць. Хоць тут i не множны лік, a адзіночны.

Праўда, пазней, калi i хмель, i дурнота трохі прайшлі, пабурлачыў са мною i ён.

Бо ўжо i дзень канчаўся. Яшчэ ўсё хмарна пануры, з нястомным шумам вялікай вады, які вёў нас да самага прычала не ў добры час пазычанай лодкі...

Пра шторм чарнаморскі пачну з мілага вобраза ўкраіначкі, які мне помніцца блізу сорак гадоў.

Люсі было чатырнаццаць, з мамай i іншымі пісьменніцкімі жонкамі яна адпачывала ў кактэбельскім Доме творчасці. Чарнявы спрытны падлетак, яна ўсё больш сціпла маўчала, добра плавала, ахвотна загарала i з некаторымі «тіточкамй» хадзіла ў горы. A праяўлялася, як для мяне, найлепш у песнях. Спявала не адна, з жанчынамі, але голас яе выдзяляўся. Ад яе галасістай, ужо амаль зусім па-дзявочы i яшчэ падзіцячы пра стаду шнай шчырасці я палюбіў, ці не ўпершыню пачуўшы тады, чароўную «Повій, вітре, на Вкра'іну» i нібы зусім інакш успрыняў новую песню на словы Ісакоўскага: «Мне хорошо, колосья раздвигая, сюда прийти вечернею порой...»