Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 46 из 136

Вясёлы гром, нібы грукат калёс, пакаціўся па небе. Коннік зірнуў угару. Над верхавінамі ялін, што ўздымаліся за палянай цёмна-зялёнай сцяной, уставала шэрая дажджавая хмарка. Часта бывае вясной, што чакаюць, чакаюць дажджу, а хмарка, як быццам гуляю чы ў хованкі, ціхенька падсунецца з-за небасхілу i ўжо тады, калі збіраецда сыпнуць дажджом, знячэўку скажа пра сябе гуллівымі перакатамі грому. Ён грукоча, а першыя кроплі — адна за адной — ападаюць ужо на лісце, на траву, на людзей…

З-за зялёнай яловай сцяны дыхнула на конніка вільгаццю. Адчуўшы першыя кроплі дажджу, плечы яго палахліва сціснуліся пад зношанай гімнасцёркай…

— Эй, Каштан!

Конь ахвотна пабег.

Але позна ўжо, позна — куды ты ўцячэш! Ды, зрэшты, i ўцякаць няма чаго. I сонца свеціць, i дожджык шуміць — любата!..

Эх, дожджык!.. Каб не ён — не збочыў бы коннік з дарогі туды, дзе зямлянкі, не спыніўся б пад дрэвамі! Каб не ён — не пакінулі б дзеці вучыцца, не загарнулі б сшыткаў з недапісаным словам i не пабеглі б дахаты!..

Яны высыпалі з-пад зялёнай павеці, нібы чародка гаманлівых вераб'ёў, імчаліся па вузкай дарозе, па імху, паміж мокрых бяроз i весела, звонка крычалі. Кучаравая дзяўчынка бегла навыперадкі са сваім «аўтаматчыкам» і, даганяючы яго, залівіста смяялася. Яна смяялася, а нехта голасна паклікаў яе, нехта крыкнуў так моцна, што дзеці спыніліся.

— Ася! Ася! — гукаў мужчына з вінтоўкай за плячыма. Пакінуў каня i бег насустрач, нізка расставіўшы рукі…

Не, ён не быў незнаемы для ўсіх, бо дзяўчынка пазнала, ускрыкнула i, апынуўшыся на руках у мужчыны, абняла яго шыю рукамі. Ён цалаваў яе, паўтараў адно толькі слова, а дожджык сыпау на ix, а яна пазірала на бацьку, i вялікае здзіўленне, нават спалох застылі ў вачах малой… Дык, значыць, цётка Марыля казала няпраўду, значыць, праўду казала бабуля Зося: тата, яе таталэ — прыйшоў!..

Яна прытулілася шчочкай да яго няголенай шчакі i з надзеяй спыталася:

— А дзе мама, бабуля? Дзе Ічэ, Ханачка, дзе ўсе?.. Яны таксама прыйшлі?

Партызан закружыўся вакол, нібы выбіраючы месца, а потым сеў на мокрую траву, не пускаючы з рук дзяўчынку. Ён нешта гаварыў, паўтараў ёй раз-пораз нешта адно, а слёзы самі каціліся… Ён выціраўся мокрым рукавом, а дождж усё шумеў…

Ужо не толькі дзеці стаялі навокал. Ужо нейкая цётка праціснулася праз натоўп i, убачыўшы на руках у незнаёмага дзяўчынку, амаль што крычала:

— Ой, мамачкі! Асенька, Ася, i няўжо ж гэта бацька?! Ды што ён — з неба зваліўся, ці што?!

— Гэта цётка Марыля, — паказала дзяўчынка рукой. — Я жыла ў ix, таталэ, доўга-доўга. А гэта — наш дзядзька Сцяпан! А яшчэ ў нас ёсць i Васіль, але ён у атрадзе.

Дзядзька Сцяпан з сякерай у руцэ, — ён не хаваўся ад дажджу, рабіў зямлянку, — падышоў да незнаёмага партызана бліжэй, паглядзеў i спытаўся:

— Твая?

Спытаўся, памаўчаў яшчэ, а потым сказаў:

— Ну што ж, пайшлі, брат, у хату. Мы пакуль у Сымона. Чаго тут будзем стаяць на дажджы.

Увечары, калi мама загнала нарэшце свайго Анатоля ў зямлянку i пачала распранаць, хлопчык спытаўся:

— Наш тата — мінёр, Асін тата — разведчык, а што лепш?

— Усё добра, сынок, — адказала мама, — абы тут немцаў хутчэй не было. А найлепш яно, хлопчык, тое, што вось дзяўчынка была сіратой, а цяпер i ў дзяўчынкі ёсць тата.

— А чаму ён забраў яе i павёз?

— Ну, чаму ж, — у ix жа там таксама ёсць сямейны лагер.

— А школы ў ix няма?

— Няма, дык будзе…





I пакуль яны так гаварылі, Ася была ўжо далёка-далёка. Яна сядзела з татам на кані i ехала ў дрымучы, цёмны бор. Насоўвалася ноч, але з татам было не страшна. Было толькі не вельмі зручна сядзець, i тата часта браў яе вышэй на рукі. Тады яна зноў пачынала расказваць яму ўсё ад пачатку, урыўкамі, пераскакваючы з аднаго на другое. А таталэ маўчаў, задуманы.

Прытуліўшыся да яго, Ася заціхала i пачынала драмаць. Шумелі высокія сосны, рупліва тупацелі капыты каня, i, заплюшчыўшы вочы, дзяўчынка ўяўляла, што яна плыве на лодцы… Ася ведала гэтае пачуццё, — дзядзька Сцяпан неаднойчы перавозіў ix з цёткай Марыляй за Неман. Успамінаецца Асі, што яна таксама вось сядзела ў цёткі на руках i, як цяпер гамоніць сонны лес, тады гаманіла вада… А потым на зялёнай, сонечнай паляне з'явіўся той самы хлопчык з аўтаматам. «Не бойся, я страляю толькі фашыстаў», — сказаў ён, a ўсе дзяўчынкі i хлопчыкі з «зялёнай школы» засмяяліся. Смяялася i цёця Тоня. Мілая цёця Тоня!.. Вось i Ася смяецца праз сон. Смяецца i адчувае, што нехта цалуе яе, хто — нсвядома, але гэта ўсё роўна, — напэўна ж, нехта вельмі добры. А потым чуваць i песня. I Ася прачынаецца…

— Ты спяваеш? — ціха пытаецца яна.

I партызану хочацца расказачь малой пра сваю небывалую радасць, гаварыць ёй, што ў нашай непераможнай краіне так многа добрых людзей, расказачь ёй пра ўсё… Ды ён чамусьці не знаходзінь адпаведных слоў. Ён толькі мацней прыціскае свой скарб да сябе i ціха-ціха гаворьщь:

— Зараз, зараз, майн тохтэрл[11], прыедзем дахаты…

А потым зноў пачынае спявачь тую самую песню — пра залаты вясняны дзень. Цяпер яна гучьщь, як калыханка.

1950

ДОМА

Знаёмая партызанская кузня. Колькі яна працавала тады на кавалёву сям'ю, a колькі на нас?.. Цяпер абкідана калгасным інвентаром. Гудзе горнам i звоніць кавадлам, як i заўсёды, неяк загадкава хвалюючы…

І каваль, як заўсёды, замурзаны, з усмешкай:

— Няўжо ж гэта, хлопцы, ужо шэсць год прайшло пасля вайны?..

Неман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэтая прыгажосць, адчувалася i паколатымі, патрэсканымі нагамі. Маленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў i многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі залісваць, хаця б толькі вачыма.

Дзікі дзень на рацэ. Ca спінінгамі — уніз па плыні, да краю пушчы. Печаная ў прыску, па-першабытнаму смачная шчупачына. То дожджык, то сонца, то вецер, што згортвае хвалі ў баранчыкі. Пясчаная сцежка ў мокрым лазняку. Крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі… Халаднаваты, быстры брод.

Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вёску.

На ўеходзе весела ззяла вясёлка, як сімвал ціхага жыцця, што так па-свойму адчуваецца ў гэтых шматпакутных мясцінах…

Першыя мэндлі. Шпакі пачынаюць лётаць чародамі. На выгане — вясёлыя пастушкі i дамавіты пах торфу ад іхняга вогнішча. Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з кунінай у дзюбе. Век жыві — век будуйся. З гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам.

Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. Дзе так нядаўна яшчэ стракацелі палоскі. Абозы сена. Навінка тут — трактары, грузавікі…

Ідылія вечнага i сучаснасці.

1951

АХАЛІ-ГАГРА

Хмарная ноч. За акном шуміць мора. Быццам нехта бязмежна дужы хоча ўзабрацца на бераг, злізаць з абрыву наш дом. Ен, гэты нехта, не злосны, — у перакатах яго наступу чуваць хутчэй нават туга, да нуды аднастайная, шматгалосая жальба на лёс, што асудзіў вось так, для нейкай незразумелай мэты, шумець i шумець… Ласкавы, цёплы, пеністы шум. Кал i ты дужы i сам, ён пагайдае цябе на хвалях. Калі ж ты слабы — лепш не лезь, як блазен, угрудкі да здаравеннага дзядзькі, бо ён цябе толькі патрэпле вялікай рукой за чупрыну — заплюе твае ногі жарствой, паваліць i выкаціць разам i галькай на бераг. Нават скажа, здаецца: «Ну, ну!..» Так i гаворыць, так i чуваць у ягоным шуме панурая, нязлосная пагроза дарослага, які сумна заняты сваёй невясёлай справай i не любіць, каб яму перашкаджалі.

Днём яно, мора, пяшчотнае, сонечна-бірузовае.

Горы — цёмна-зялёныя. Ідзеш па беразе, забудзешся, дзе ты, i вось — праз зеляніну дрэў у садзе — убачыш, здаецца, хмару. Дождж будзе, ці што?.. І раптам успомніш, што гэта — Каўказ!..

11

Мая дачушка (яўр.)