Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 22 из 136

Я ўжо ў іншай камандзе, у іншым маёнтку. Побач тырчыць новы вахман, новы слуп, да якога мы прывязаны тут, на варожай зямлі. Калі i як парвецца гэта прывязь — невядома. Невядома таксама, калі прасохне вопратка на стомленых касцях, калі заціхне ў галаве панурае гудзенне голаду…

I вось тады на цёмную сцяну выбягае наш Сонечны Зайчык, наша пацеха — падлетак Стась Пшэрва, гдыньскі добраахвотнік. Ён перастае трэсці гной i, успёршыся на вілы, асабліва вялікія для яго, пачынае песню.

Нямнога слоў у гэтай песні.

— Раней, калі мы жылі на Мазоўшы, — расказваў неяк Стась, — i мату ля, i татусь-нябожчык служылі ў маёнтку. I матуля спявала з батрачкамі гэтую песню. Не памятаю, як там было, бо даўно мы прыехалі ў Гдыню. Па хлеб. I там матуля спявала таксама.

Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя i горкія, як батрацкая доля. Баляць i рукі, i ногі, баліць i душа. «Калі б табе, сонейка, прыйшлося працаваць на пана, ты не стаяла б так доўга над лесам, — зайшло б хутчэй…»

Так — у песні, а для нас нават сонца не свеціць. I ў шчырым голасе хлопца не менш, відаць, беспрасветнай тугі, чым, бывала, у песні ягонай матулі-батрачкі.

Спявае Стась не ўпершыню, a ўсё ж i цяпер мы міжвольна спыняемся трэсці.

Вахману Кумбіру — не да нашых пачуццяў. Інтарэсы юнкера — інтарэсы дзяржавы. I абаропца ix крычыць:

— Давай! Давай!

— Ага-а! Не падабаецца табе такая песня! — ажывае Стась. Ён хапае пад паху вялікія вілы, i пальцы яго пайшлі перабіраць па ix васьмі рагах, як па струнах гітары.

Прыпеўка складаецца на хаду:

Апошнія словы Стася мы пакрываем дружным рогатам.

— О, Пшэрва, Пшэрва! — прысядаючы, смачна смяецца кухар Збых.

Сымон Жарнак, здаравенны нёманскі плытагон, з асалодай сморкаецца і, абапёршыся на вілы, рагоча.

— Ёлкі зялёныя! — гаворыць ён. — Цяпер яшчэ каб закурыць!

Смяецца нават i шэры слуп, да якога мы тут прывязаны.

— Пшэрва фон, Пшэрва граф, Пшэрва міністр, — гаворыць ён.

I столькі ідыёцкай радасці на гэтай мордзе, што нам становіцца яшчэ смяшней.

Ды інтарэсы юнкера — інтарэсы «вялікага Райху». Вахман успамінае пра гэта i зноў, нібы заведзены, крычыць:

— Давай! Давай!..

Цяжкія вілы зноў пачынаюць трэсціся над шэрай раллёй, i сябар мой, Жарнак, гудзе — прыдумвае найлепшыя жаданні ўсім панам, праз якіх мы тут апынуліся.

Пра ўцёкі мы пачалі гаварыць, вядома, з першых дзён палону.

Наогул мара гэтая выказвалася ўголас, а практычны бок справы мы абмяркоўвалі па двух, па трох, i найчасцей перад сном, на саломе.

На першай арбайтскамандзе я шаптаўся з Антоніем. Ён быў беластачанін, там жыла яго маці, адна i старая. Сюды, у гэты маёнтак, мяне прывезлі ў лютым, з лагернага шпіталя, дзе я ляжаў два тыдні. Тут мне найбольш спадабаўся Сымон Жарнак: добры хлопец, дый землякі. Спалі мы побач. Ну i шапталіся. А злева ад мяне спаў ГІшэрва. Стась часамі шаптаў мне з другога боку. Пра тое ж.

— Калі я, Уладак, збіраўся на фронт, матуля дала мне вось гэты світэр. Яшчэ i браць, дурніца, не хацеў… Уладак!.. Ты спин? Як яна там цяпер, мая матуля?.. То ж я самы старэйшы ў сям'і. Антось малы яшчэ. Дзе ён i што ён заробіць!..

I прыпеўкі, i звонкі хлапечы смех знікалі некуды на ўсю ноч. Сонечны Зайчык туліўся да мяне, каб не званіць зубамі, i шаптаў:

— Уладак! Ты спіш? Добра вам, беларусам: вам ёсць куды ўцякаць. A ў Гдыні ж гітлеры таксама, як i тут.

А потым паўтаралася, як заўсёды, адно:





— Але i я таксама ўцяку. Вось паглядзіш.

— Спаў бы ты лепей, — гудзеў яму цераз мяне Жарнак.

Мы рыхтаваліся да ўцёкаў удвух з Сымонам, i толькі з ім гаварылі аб гэтым сур'ёзна.

Прыйшла вясна. Збіранне сіл завяршалася. Мы пачалі збіраць на дарогу хлеб. Сілы сабралася столькі, што нават у светлыя дні бывала цёмна ў вачах. Запасы хлеба папаўняліся за кошт гэтых сіл. Адну лустачку — мой ці Жарнакоў паёк — мы з'ядалі адразу ўранні, другая лустачка ішла ў энзэ. Парушаўся гэты парадак рэдка, — надзея на вызваленне часцей за ўсё перамагала голад.

Так прайшоў май. У палавіне чэрвеня я выпадкова пачуў, як пажылы рэзервіст Загродскі, марскі хваравіты рыбак, шаптаў маладому матросу:

— I ад мяне там, Ясь, пацалуеш каханую нашу айчызну… Прывітаеш там польскае мора…

Словам, ясна было, што збіраецца некалькі грун i кожная хоча вырвацца нершай. Пасля пачнуць пільнаваць нас яшчэ больш крута.

Ды Пшэрва, наш Сонечны Зайчык, апярэдзіў усіх.

Ён пайнюў адзін, нечакана для нас i па-блазенску непрадумана. Быццам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалёкай Балтыкі, нібы здалося, як хлопчыку, які заблудзіўся на рынку, што куды ні пайдзі — усё роўна трапіш да мамы…

На нершай днёўцы хлопец не заснуў — ад радаснага хвалявання. Дзень здаўся бязлітасна i недарэчна доўгім. I Стась не выцерпеў, вылез з куста, пайшоў. Асцерагаўся, кажа, ды прыкмецілі. Даганялі — уцякаў, акружылі — пачаў адбівацца каменнем…

I вось апаўдні назаўтра яго прыгналі назад у маёнтак.

Утрох, пад наглядам старога парабка-цесляра, мы працавалі каля цыркуляркі. Частка каманды, з адным вахманам, рабіла штосьці ў садзе, а рэшта хлопцаў, з другім, пайшла ў поле.

Мы першыя ўбачылі Стася.

Яго нрыгналі два ўзброеныя вінтоўкамі малойчыкі з павязкамі гітлерюгенда. У падзёртым, укачаным мундзіры, без пілоткі, акрываўлены, Пшэрва ледзьве ішоў, a падышоўшы бліжэй, здаецца, не пазнаў нас. Праз кроў, што ўжо засохла на твары i ў растрапаных валасах.

— Дзе вахман? — спытаўся адзін з малойчыкаў.

Басаногія хлапчукі, якія ўжо аднекуль пазбягаліся, закрычалі наперабой:

— Ён у садзе! Вунь ён ідзе!

Рухавы, жоўценькі яфрэйтар Лерхе так спяшаўся выканаць свой абавязак, што не заўважыў нават як два маладыя героі тылу прывіталі яго, заядла ўзняўшы правыя рукі. Яфрэйтар на хаду зняў з рэменя карабін i сподбегу ўдарыў Стася прыкладам у грудзі. Хлопец хіснуўся i, ступіўшы два крокі назад, асеў. Абодва малойчыкі з візгам пачалі таўчы яго нагамі,— i хочучы падняць i разам з тым не даючы падняцца…

Затым пачулася траскатня матацыкла. Ехаў аконам.

Ен паспяваў адразу ўсюды. Уладанні юнкера распасціраліся ва ўсе канцы далека ад двара. I кожнай групе батракоў ці палонных, што працавалі ў полі, па некалькі разоў на дзень чуваць быў матацыкл. Калі ж ён заціхаў, гэта азначала, што аконам глядзіць у бінокль, шукаючы ці проста гультаёў, ці сабатажнікаў. Хадзіў i ездзіў ён заўсёды з кульбай. Клыпач, якога Пшэрва ахрысціў Гуляйнагой.

Цяпер, спыніўшыся каля нас, Гуляйнага сігануў з матацыкла i ўзяў сваю кульбу за другі канец…

Гэтага было ўжо цераз край.

Я падскочыў да аконама якраз тады, калі ён замахну ўся. Не ведаю, як гэта атрымалася, — можа, таму, што ён ад нечаканасці сумеўся, — але выхапіць кульбу з ягоных рук я паспеў. Пасля нехта збіў мяне з ног, ззаду ўдарыўшы па галаве, відаць, прыкладам, i ўстаць самому мне не давялося…

Больш за ўсё балела, здаецца, тое, што два нашы сябры — Карповіч i маленькі, набожны Цыдзік — не кінуліся на дапамогу. Уявіў сабе нават ад злосці, а можа, i ўбачыў, што белабрысы Карповіч яшчэ ўсё разважае, ці варта ўмешвацца, a Цыдзік трасецца i шэпча нешта сваёй «вастрабрамскай»…

Пад вечар — «ліквідаваць паўстанне» — прыехаў обер-лейтэнант з трыма салдатамі.

Мяне i Пшэрву паставілі да сцяны. На вачах у сяброў. Скаваныя камандай «смірна», яны моўчкі глядзелі на нас — два шэрагі па дзевяць чалавек. Мы не бачылі ix: перад намі была толькі цагляная сцяна канюшні, а пад нагамі, на жвіры, — рэдкая, маленькая трава i таксама тут нярослыя лісты лапухоў. Апошнюю сувязь з роднай хатай — пацёрты блакнот з трыма фотаздымкамі (пісем яшчэ не было) — забраў з кішэні прыезджы салдат. Тры шэрыя, бязмоўныя істоты ў касках, насаджаных нізка на вочы, — яны стаялі за намі. «Нашы» кулі былі ўжо загнаны ў патроннікі.