Страница 135 из 136
Аднак чытанне вершаў помніцца больш на траве каля царквы або далей за горадам, куды мы святамі ўцякалі,— майстэрства, якому я паспяхова вучыўся таксама ад украінцаў, салдатаў «старых», на другім годзе службы. Апанас чытаў з памяці i сваё, але здавалася, што з яшчэ большай ахвотай Шаўчэнку, лірыку i «Каўказ», што мне амаль заўсёды ўспамі наецца, абы калі зноў дакрануўся душой да вогненна-мужных слоў гэтай паэмы. Прыгожы парубак з зялёным аколышам артылерыйскай канфедэраткі стаіць у траве на каленях, дэкламуе натхнёна, а мы сядзім або ляжым у зусім не салдацкай задуме…
На тых сустрэчах, у санчасці i ў горадзе або за ім, мяне часамі ўпотай, зайздросна расчульвала простая, непасрэдная шчырасць гэтых вясёлых, дасціпных хлопцаў. «Што, браты ўкраінцы, заспіваемо?» I такое — зусім сур'ёзна, можна сказаць, урачыста. Нямала песень я тады пачуў, запісаў у тым жа блакноце, засвоіў на светлы ўспамін ды зноў i зноў свежы паўтор на адзіноце i ў сябрыне.
У Гдыні ў нашай часці ўкраінцаў чамусьці не было, i іменна з Хэлма, кажучы трохі ўзнёсла, мне ўдзячна ўспамінаецца пачатак майго збліжэння з першым! прадстаўнікамі братняга народа, паэтычнымі дружбакамі з Хэлмшчыны, Валыні, украінскага Палесся.
I ў нашым, i ў артылерыйскім палках найбольш было салдат-палякаў. З Гдыні, у складзе часткі нашага батальёна, у Хэлм прыехалі нядаўнія партовыя рабочыя, марскія рыбакі кашубы, сілезскія шахцёры, сялянскія дзецюкі з келецкіх або мазурскіх вёсак. A ў Хэлме служылі хлопцы пераважна вясковыя, з бліжэйшага i не надта далёкага наваколля. Сярод нас, беларусаў, нямала было такіх, што закончылі… так i карціць сказаць: цэлую сямігодку, быў нават адзін нядаўні віленскі беларускі гімназіст. I вельмі здзівіла мяне, што сярод палякаў, i вясковых i гарадскіх, многія хлопцы былі зусім непісьменнымі. Не на «крэсах» — не ў беднай, цёмнай «Польшчы Б.», а тут, па-тагачаснаму — у самым цэнтры дзяржавы, што ганарыцца сваёй заходняй культурай.
Дзяцюк з прастадушна-жаночым прозвішчам Манька, нават i з выгляду, а тым больш па голасу падобны на нейкую жаласлівую цётку, дыктуе мне, прысеўшы побач да стала: «Дрога мамусю! Лепейбым я цэглэн на будове носіл, ніж я се тутай, у тым войску…» Сам гарадскі, а жаль традыцыйна сялянскі, знаёмы мне па пісьмах з войска ў нашу вёску. Скажам, такое, што весела паўтаралася потым, стаўшы амаль крылатым: «Лепш бы вы, мамо, мяне малога ў начовачках утапілі, чым тут мне гэтая вальтыжэрка…» Я ўсміхаюся i пішу. Аднаму, другому, трэцяму… Бывала, i пятаму ўзапар. I не ўсміхаюся ўжо, a часамі ледзь не злуюся, але пішу. Добрыя хлопцы былі. I бедныя. Як гаварылася: «На ўсю вёску адны боты, дый тыя ў пана солтыса, адна карова, дый тая ў ксяндза-прабошча». Меркаваць пра беднасць можна бьшо па пасылках з дому, якімі мы часцей за ўсё дзяліліся. Не сала якое ці масла ў Янэка або Стася, як у нашых Пятра або Паўла, a пірог з пшоннай кашай, халоднай i даўкай, не раўнуючы як мыла. Былі i багацейшыя. Нават адзін ледзь не пан, інтэлігент — шафёр-механік з Катавіцаў. Тоўсты прыйшоў, непаваротлівы, a паганялі, дык гаварылася: «Ён цяпер бэбах свой можа так адцягнуць, што скурай аперажацца». Добры быў хлопец, нават сардэчны, што я паспеў адчуць яшчэ ў Гдыні. Калі ён тут, у Хэлме, трохі падмуляўся, цягаючы станкач, i лёг у «ізбу хорых», яго ахвотна наведвалі. Аднойчы нават з ротнай «капэляй», з аркестрам прыйшлі. Нярослы, прыгожы з твару дзецючок з падлюблінскай вёскі вельмі ахвотна, хораша, з усмешкай шчасця рэпіў на скрыпцы, прынесенай з дому, а здаравенны гдыньскі грузчык з-за адсутнасці іншага інструменту здорава i таксама нястомна дапамагаў яму на грабяньцы, цераз паперыну. Прадстаўніком ад дэлегацыі я падняўся на другі паверх, у палату, i мы з нашым абвялым таўсцюхом з акна прывітальна памахвалі рукамі, як магнаты, i смяяліся, цяпер мне хочацца думаць, што ён — расчулена.
Наш «дружыновы», камандзір аддзялення, якому належылася быць неприступна строгім i якімі былі яго калегі, іншыя «фрайтры» ды капралі, i не крычаў без патрэбы, i не лаяўся брыдка, i ўсміхаўся палюдску, i любіў, нядаўні маёнткавы сыравар, каб я прыносіў яму з бібліятэкі штосьці цікавае, добрае пачытаць. Яшчэ больш людскага разумення было ў мяне з лодзінскім ткачом, «старым» салдатам з суседняй, стралковай роты. З выгляду франтаваты, Уладак быў шчыры, даволі светлы хлапчына, з ім было можна пра многае гаварыць. Не памятаю ўжо, як я з ім пазнаёміўся, як пазнаёміў яго з Сенем, важна галоўнае — мы i ўтрох сябравалі. Пра гэта сведчыць i фота, на якім я ў ix пасярэдзіне, а на адвароце два аўтографы, на польскай i ўкраінскай мовах — беларусу. Як сабе хочаце, але сімвал i памяць, такая ўжо доўгая, яшчэ ўсё светлая, хоць ix абодвух, можа, i няма, нядаўна ці даўно…
У Гдыні ў нашым батальёне не было таксама i яўрэяў.
Адурманьванне маладога салдата вялося таксама ж па нейкіх традыцыях. Адна з ix выяўлялася ў ледзь не свяшчэнным пераконванні рэкрутаў, што іхні, скажам, 76-ты полк непараўнана лепшы i за 75-ты, i за 77-мы, i за ўсе іншыя, што кавалерыя ды артылерыя, тады конная, гэта вам не пяхота, а марская пяхота — гэта вам не звычайныя «трусікі», хоць ні коней, ні караблёў у нас не было. Былі затое іншыя аргументы. Ужо на першым тыдні службы камандзір узвода, не надта старэйшы за падначаленых падпаручнік, ваяўніча вяшчаў перад строем, што мы, аказваецца, маем гонар служыць у адзінцы, дзе «няма аніводнага жыда»!.. Дух часу, не без уплыву таго, што на працягу некалькіх перадваенных гадоў чадзіў на Польшчу з захаду, ад суседа, які ўсё больш ды больш выразна набліжаўся, як найбольшы вораг. Ужо i ультыматум, i пагроза смяротнага ўдару, а дух — у нечым той самы. «Маеце гонар…»
У хэлмскім пяхотным яўрэі былі. Аднак у параў нанні з мноствам цывільных, што ўразіла ў першы вечар i бачылася пасля, працэнт салдат-яўрэяў быў вельмі нязначны. Прысягалі па веравызнаннях: спачатку католікі, якіх было найбольш, тады праваслаўныя, а напаследак «паляцы майжэшавэга вызнаня» — жменька яўрэяў, чалавек каля дваццаці. Яшчэ меншай яна, тая шэрая жменька, здавалася ў параўнанні з вялізным казарменным пляцам, яго зялёнай i жвіраванай прасторай. Тэкст прысягі для ўсіх быў адзін, толькі ў рабіна з пропускам — без «святое троіцы». Спачатку чуўся адзінокі голас рэбэ, словы якога, адно за адным, паўтараў не надта мацнейшы хор невялічкага строя. «Пшысенгам!.. Пшысенгам!.. Пану богу!.. Пану богу!..» I гэтак далей. Самотна неяк, як быццам разгублена ці ў адчаі. I раптам — громападобны голас пана палкоўніка з каня: «Глосьней! А то помыслён людзе…», што яўрэі не хочуць у войску служыць. Па каталіцкай i трохі па праваслаўнай калонах прайшоўся смех. I пачалося новае «пшы сенгам», хоць i не надта «глосьней».
У гэтым вокрыку i ў смеху было таксама штосьці ад «духу часу»…
Тым духам былі заражаны, вядома, далека не ўсе. Польшча светлая, польскі працоўны народ, яго прагрэсіўная інтэлігенцыя па праву ганарылася i гана рыцца сваёй шматвекавой талеранцыяй у адносінах да яўрэяў.
Уранку, на хэлмскай гары, мне было добра яшчэ раз успомніць свой салдацкі блакнот, a ў ім словы, якія я цяпер, дома, перачытаўшы ix, прыводжу не з меркаванняў, так сказаць, юрыдычных, не як пацверджанне даўняга факта, а як прыемны ўспамін маладосці. Некалькі слоў: «У сталовай заступіўся за хлопца-яўрэя, да якога прыстаў „пан інструктар“». Як яно было тады больш дакладна — не памятаю: якніяк сорак пяты гадок. Помніцца толькі, што той безабаронна ціхі хлопец i яфрэйтар, які да яго плюгавенька прычапіўся, былі не з нашай роты, бо ў нашай, кулямётнай, зноў жа яўрэяў не было. Хлопца я не ведаў, а чужога інструктара можна было i… паслаць, тым больш маючы за сабой, навокал сябе росла-плячыстую i дружную «марскую» братву.
Бліжэй пазнаёміцца з кім-небудзь з яўрэяў, ці ў казармах, ці ў горадзе, я за тры мітусліва-глухія рэкруц кія месяцы не паспеў.
…Пасля нашай слаўнай праходкі, гутаркі i маўчання ўдвух быў яшчэ хэлмскі цікавы дзень — да ад'езду пасля позняга абеду. Падзяліўшыся на невя лікія групы, наша польска-савецкая дэлегацыя выступала перад рабочымі, вучнёўскай моладдзю, інтэлігенцыяй. Я быў у школе медсёстраў, дзе нас трох, польскага, рускага i беларускага пісьменнікаў ды ветэранаў, слухала мілае мноства маладзенькіх паненак, ужо без сацыяльнага аспекта ў гэтым акрэсленні. Была таксама сустрэча ў музеі, даволі сціплым, але з красамоўнымі экспанатамі з ліпеня сорак чацвёртага года, калі якраз у доме, дзе музей, быў выдадзены першы маніфест Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення. На развітанне быў таварыскі абед у тых самых чырвонацагляных казармах, дзе я служыў, у тым колішнім казіно, дзе быць раней не мог. Цяпер прыйшлося выступіць.