Страница 5 из 35
Тым часам Пляжнiк так акуратна i па-майстэрску засыпаў свае ногi, быццам iх нiколi i не было. Але Пляжнiк не задаволiўся плёнам сваёй працы. Ён лёг на спiну i правай рукою пачаў засыпаць торс. Пясок сыпаўся лёгка, i ў хуткiм часе з-пад яго вытыркалася толькi галава з заплюшчанымi вачыма ды правая рука.
З вулiцы, што ўздымаецца да старажытнаiспанскай фартэцыi, на пляж прыйшла мацi з дачкою. Яны хутка паскiдалi сукенкi на пясок i, вызвалiўшыся з купальнiкаў, пабеглi ў мора. Жанчына i дзяўчынка мелi вельмi падобныя целы, гэта было нiбыта адно цела ў розных стадыях iснавання.
Над шумам хваль разам з веерамi пырскаў узлятаў на фуркатлiвых крылах дзявочы смех.
Вялiкае Пляжнiкава цела пачало пад пяском варушыцца. Яно выконвала змяiныя звiлiстыя рухi. Пляжнiкава галава разам з правай рукою паступова заглыбiлiся ў пясок i знiклi пад iм.
Колькi iмгненняў на тым месцы, дзе ляжаў Пляжнiк, варушыўся i дыхаў пясок. Але спакваля i пясочны шэпт ацiх.
Дзяўчынка з жанчынаю выбеглi з мора на пясчаны бераг. Яны доўга выцiралi свае залацiстыя торсы вялiкiмi блакiтнымi ручнiкамi. Апрануўшы сукенкi, мацi з дачкою прайшлi ў бок горада якраз праз тое месца, дзе Пляжнiк знiк пад пяском. Яны прайшлi i нiчога не заўважылi, таму што нельга нiчога заўважыць, калi гэтага не захацеў сам Пляжнiк.
Над апусцелым берагам стаяла сонца.
11.08.1994
9 — Ератнiк
На мiнскiх Кальварыйскiх могiлках у сутарэннях закiнутай i паўразбуранай неагатычнай каплiчкi завёўся ЕратнOк. Паходзiў ён з тых небаракаў i недарэкаў, што адзiнае сваё жыццё марнуюць на розныя ўзаемаадносiны з дробнымi нячысцiкамi ды анёламi сярэдняга iнтэлектуальнага ўзроўню. Звычайна такiя недарэкi заблытваюцца ў пошуках памiж сiламi святла i цемры i, не знайшоўшы выйсця, накладаюць на сябе рукi. Толькi неба не спяшаецца прымаць хай i спакутаваную, але грэшную душу; вось i ўтвараецца гэткая iстота — нi чалавек, нi чорт, а просты Ератнiк.
Кальварыйскi Ератнiк меў выгляд высокага сутулаватага хлопца, вiсланосага, з акулярамi "ровар" на падслепаватых вачах, з доўгiмi, ажно па лапаткi, роўнымi валасамi, вялiкiмi далонямi i ступакамi не меншымi за 44-ты памер. Некалi раней такiмi ўяўлялiся заходнееўрапейскiя хiпi, беспрытульныя шукальнiкi iсцiны ў таемных краiнах Усходу.
Як i ў найсапраўднейшага хiпi, у Кальварыйскага Ератнiка на шыi вiсеў скураны капшук з цыгарэтамi. Праз кожныя дзве-тры хвiлiны Ератнiк пакерхваў у кулак, i, па ўсiм было вiдаць, яму страшэнна карцела запалiць, але здароўе не дазваляла. Прыкладна раз на тры гадзiны ён усё ж даставаў з нагруднага капшука просценькую цыгарку без фiльтра i дрыготкай рукою ўкладаў яе ў асмяглыя вусны. З таго ж запаветнага капшука бралiся i запалкi. Агеньчык падносiўся да цыгарэты i ўсмоктваўся ў яе. З першым глытком дыму на Ератнiка нападаў жахлiвы прыступ кашлю. Даводзiлася класцiся на бок, скурчвацца i абедзвюма рукамi чапляцца за нешта нерухомае. Звычайна Ератнiк чапляўся за ножку старой скураной канапы, якую мiкрараённыя падшыванцы прыцягнулi са сметнiка ў каплiцу, з вядома якiмi намерамi, каб вадзiць на яе распусных дзявуль, але тыя, хоць i лядачыя бессаромнiцы, а на могiлках кахацца адмаўлялiся. Падшыванцы пра канапу забылiся, а вось Ератнiку, што завiс памiж зямлёю i небам, яна вельмi дапамагала, асаблiва падчас прыступаў. Ён ашчарэплiваў ножку i скурчваўся, тады выбухi лёгкiх не былi такiя балючыя i не рвалi на кавалкi нутро. Пасля кожнага прыпадку Ератнiк кляўся i бажыўся, што болей нiколi ў жыццi не зацягнецца тытунёвым дымам. Ягонага слова i абяцанняў, дадзеных Богу, хапала на гадзiны дзве-тры, i карцiна з курчамi паўтаралася. Толькi з надыходам цемры кашаль адпускаў Ератнiка, i той уволю курыў адну цыгарэту за адной. Сiнi дым слаўся над капцамi i вiўся мiж срэбных крыжоў. Накурыўшыся да шчымлiвай слодычы, Ератнiк хадзiў на паляванне.
Звычайна ён не iшоў далёка, а зладзейнiчаў непадалёку могiлак. Праўда, пасля кожнага зладзейства ўпаляваць ахвяру было ўсё цяжэй. Дзяцей бацькi не выпускалi, жанчын сустракалi сваякi, дзяўчат хлопцы праводзiлi да самых дзвярэй i самi як хутчэй вярталiся дамоў i зачынялiся на ўсе засаўкi. Па радыё i тэлевiзii перадавалiся папярэджаннi, а ў газетах Ератнiка чамусьцi апiсвалi як нейкага там маньяка з вельмi моцнымi псiхiчнымi адхiленнямi.
Колькi разоў мiлiцыянты разам з аддзелам па барацьбе з тэрарызмам Камiтэта Дзяржаўнай Бяспекi ладзiлi аблавы на Кальварыйскiх могiлках, толькi схарон не знайшлi. Праўда, Ератнiк малiў Бога, каб i надалей аператыўнiкi шукалi яго ўночы, калi няма кашлю, бо загiнуць ад рукi чалавека ў пагонах Ератнiку, як i кожнаму сапраўднаму пацыфiсту, вельмi не хацелася. Тым больш, Ератнiк добра ведаў: цела ягонае пасля самагубства зрабiлася б вельмi плюгкiм ды ненадзейным, i ўсялякi, нават найдрабнейшы парэз цi парыў могуць прывесцi да поўнага распаўзання i рассыпання. I пры ўсiм гэтым у целе, у костках, у цяглiцах было дастаткова дужасцi, каб наляцець на ахвяру, ашчаперыць ёй горла i задавiць. Пагатоў палова людзей памiрала не ад удушша, а ад пераляку.
На эфект нечаканасцi Ератнiк разлiчваў i той раз, калi, схаваўшыся ў цёмную шчылiну памiж газетным кiёскам i тэлефонным аўтаматам, назiраў за тралейбусным прыпынкам. З усiх пасажыраў, а iх Ератнiк пераглядзеў у познi халодны вечар шмат, на здзек была абраная маладзенькая студэнтка унiверсiтэта, якая бестурботна вярталася з лекцый. Ератнiк прайшоў за ёй метраў трыста ад прыпынку i на цёмнай пустцы за крамаю "Лакi i фарбы" наляцеў, не раўнуючы, як той драпежны каршун на цнатлiвую галубку. Ератнiк схапiў яе за горла, так што нi ўдыхнуць нi выдыхнуць. Дзяўчына пачала кiдацца, курчыцца, выломлiвацца... Маладое цела змагалася за жыццё, як магло, як умела. Але сiлы былi няроўныя. Вочы ў пакутнiцы вырачылiся. Язык выпаў з разяўленага рота, рукi абвiслi вяроўкамi. Каленi сагнулiся. Цела пасунулася да зямлi. Узрадаваны даволi лёгкай перамогаю, Ератнiк прысеў на яшчэ цёплае дзявочае цела, каб i самому крышку перавесцi дух. Адпачыўшы, ён, як заўзяты майстра ў катаваннях, павыварочваў дзявочыя суглобы ў локцях i каленях. Пальцы рук ён патрушчыў абцасамi, а твар разбiў каменем на крывавую кашу. Напрацаваўшыся, Ератнiк лёг побач з пакалечаным целам i, зрабiўшы сцiзорыкам невялiкую дзiрку ў артэрыi на шыi, уставiў туды кактэйлевую саломiну i пачаў ссаць густую цёплую кроў.
Вось за гэтым амаральным заняткам яго i заспеў iншы Ератнiк, жыхар закiнутага вiнзавода. Ён цiшком падпоўз да кальварыйскага Ератнiка i ўдарыў таго каменем па галаве. Ён гахнуў тым самым каменем, пад якiм прыгожы дзявочы твар ператварыўся ў жудасны вiнегрэт.
Вiнзаводаўскi Ератнiк пэўна забiў бы кальварыйскага, каб не каўтун. Больш як паўгода кальварыйскi Ератнiк не мыўся i не расчэсваўся, вось у ягонае валоссе i ўбiлася беларуская старажытная хвароба каўтун, i на самым цемi вырас валасяны гузак-клубочак. Па гэтым каўтуне i пацэлiў вiнзаводаўскi Ератнiк. I ўсчалася немiласэрная бойка. Яны грызлiся, драпалiся, выломлiвалi ключыцы, душылi адзiн аднаго... Лямант, вiскат, крык, скавытанне, рык стаяў на ўвесь мiкрараён. Толькi абачлiвыя людзi не спяшаюцца на дапамогу каму б там нi было.
Вынiк бойкi быў вырашаны дзякуючы такой драбязе, як кашаль. Кальварыйскi Ератнiк спачатку адчуў лёгкае пяршэнне, а потым забухаў так, як нiколi не кашляў. Яго ўласная кроў пацякла праз вушы, а са страўнiка праз рот вырвалася кроў закатаванай дзяўчыны. Вiнзаводаўскi Ератнiк не разгубiўся, ён адбегся пад краму "Лакi i фарбы" i тут жа вярнуўся з пустым бiтонам з-пад нiтраэмалi. Гэтым бiтонам ён i пачаў бiць-дабiваць недарэку. Разбiў кальварыйскага Ератнiка на смярдзючы прах. З гурбы таго тла вiнзаводаўскi Ератнiк выграб скураны нагрудны капшук i, засунуўшы яго ў кiшэню, пашыбаваў рабаваць каплiцу, у якой больш за паўгода тулiўся калега.
12.08.1994
10 — Русалка