Страница 2 из 35
— Не можа быць! — Кавярнiк прыняў руку з акуратна паголеных складачак похвы.
— Ну ты мяне здзiўляеш! — жанчына наставiла на Кавярнiка вадзянiста-шэрыя вочы. — Ты, можа, скажаш, што не памятаеш, як крычаў у "Старым прыяцелi": "Пайшлi ...бацца!" Фу. Мог бы неяк тактоўней сказаць, а то на ўсю кавярню: "Пайшлi ...бацца!"
— Не можа быць! — Кавярнiка агарнула прыкрасць.
— Ён не помнiць! — жанчына закацiла вочы. — А чаму ў мяне анальная адтулка балiць? Як я не люблю, калi мне чэлес устаўляюць у зад. А ён зрабiў гэта разоў сто за адну ноч i... Ха-ха-ха... Забыўся! Паглядзiце на яго! — жанчына пашукала вачыма ўяўных сведак. — Ты толькi зiрнi на маю дупу. — Яна перавярнулася на жывот, прыўзняла зад i рукамi развяла клубы.
— Успомнiў! — на твары ў Кавярнiка зайграла радасць. — Цяпер бачу, што ў гэтую дажджыстую ноч ты не захварэла i не страцiла цнатлiвасцi.
Жанчына пакрыўдзiлася i нацягнула на галаву ваўняную коўдру.
Кавярнiк пацалаваў жаночыя клубы i пайшоў гатаваць дзве порцыi наймацнейшае кавы.
22.05.1994
4 — Танцорка
Танцорка жыла разам са сваёй спаралiзаванай бабуляю.
Калi да Танцоркi наведвалiся госцi, дык ложак з хворай стогадовай кабетай хаваўся за японскую шырму.
— Яна нiчога не бачыць i не чуе, — выбачалася перад наведнiкамi маладзёнка.
Толькi напружанне зусiм не памяншалася пасля такога выбачэння. Наадварот. Госцi крадком зiркалi за жоўтую, размаляваную ў бамбукавы зараснiк шырму, каб спраўдзiць сказанае i на свае вочы пабачыць выпетранае, падобнае да сухога палявога конiка, цела. Вастраносая галоўка ў белай хустачцы нерухома спачывала на бялюткай падушцы, не раўнуючы — таксiдэрмiчны экспанат. Выгляд накрухмаленай бялiзны астуджваў цiкаўнасць, i госцi вярталiся да накрытага льняным абрусам святочнага стала.
Гэтым разам баляванне ладзiлася з нагоды выхаду ў заходнiм еўрапейскiм свеце кампакт-кружэлкi рок-гурту "Мара", з якiм вельмi шчыльна сябравала Танцорка.
Разам з чатырма хударлявымi i доўгавалосымi музыкантамi ўздымалi келiхi зусiм коратка падстрыжаны гукааператар, грымёрка i Танцорка.
Незаўважна i хутка балявальнiкi захмялелi.
— Швецыю! Давайце зробiм Швецыю! — запрапанаваў пазаймацца звальным грахом асалавелы салiст "Мары". — Дзве жанчыны ёсць...
— I пяць мужчын... Знайшоў Швецыю! У шведскай сям’i: двое хлопцаў i дзве дзяўчыны — рок-гурт "АВВА", — разважлiва працягнула размову ружоватварая грымёрка.
— А давайце ўключым у сапраўдныя сябры шведскай сям’i бабулю нашае Танцоркi. — Сола-гiтарыст ашчэрыў буйныя зубы: маўляў, смешна.
— Паскудства i некрафiлiя. — Бас-гiтарыст паправiў цёмныя акуляры на чырвоным носе i налiў сабе паўшклянкi гарэлкi. — Хто яшчэ хоча выпiць?
— Усе не адмовяцца! — ажывiлася пуставокая Танцорка.
— А болей няма, спадары-браточкi-рокеры. — Бас-гiтарыст кульнуў празрысты напой на жалезныя каронкi.
— Што ж ты, гад, творыш? Нават рытм-секцыю не частуеш. — Бубнач паспрабаваў быў прыўзняцца, але яго павяло-павяло i хiстанула на шырму, якая адгароджвала свет маладосцi ад часу старажытнасцi.
Японская шырма з бамбукавымi стамбурамi бразнулася на бубнача.
— А бубначу што? Абы грукату нарабiць, — узрадаваўся бас-гiтарыст.
— Ёсць прапанова: прыкупiць гарэлкi, — падымаючы бубнача, прамармытаў асалавелы салiст.
— Толькi вы з бубначом i да прыбiральнi не дойдзеце. Трэба шукаць iншых кандыдатаў, — уладным тонам выказалася белагаловая Танцорка.
— Сама ты не дапаўзеш да унiтаза. — Бубнач знайшоў сiлы, каб пакрыўдзiцца. — Я наогул сыходжу... Дзякуй за гасцiннасць. Дзякуй, усiм дзякуй...
— Нiхто не заплакаў, можаш кацiцца. — На бок Танцоркi перайшла грымёрка.
— Яго нельга пускаць аднаго, — па-цвярозаму вызначыў гукааператар.
— Правяду, — скарочана i добраахвотна пагадзiўся салiст.
У начным Мiнску цёплы лiпеньскi ветрык забаўляўся з таполевым пухам. Чатыры постацi аматараў рок-н-рольных напеваў ды алкагольных напояў дайшлi да скрыжавання, дзе i падзялiлiся на дзве пары. Салiст пацягнуў дадому-дахаты слабаногага бубнача. Гукааператар з Танцоркаю пашыбавалi на таксовачны прыпынак да аўтабутлегераў.
Сабраных грошай хапiла на адну пляшку. Пад час набыцця гарэлкi адбыўся наступны, амаль японскi, дыялог...
— Ну?..
— Мгы-ы...
— На!
— Во!
Адышоўшыся ад прыпынку на крокаў сто, гукааператар заняў перад Танцоркаю недвухсэнсоўную пазiцыю — вочы ў вочы.
— Я закахаўся ў цябе. — Гукааператар вытрымаў паўзу. — Я не той чалавек, якому патрэбна Танцорка на ўсё астатняе жыццё, але адну ноч нам варта пабыць разам.
— Яны будуць чакаць...
Гукааператар не стаў аспрэчваць вiдавочнага. Ён адчуў згоду, абняў Танцорку, i яны злiлiся ў задушлiвым пацалунку.
У кватэры ў гукааператара востра пахла iзаляцыйнай стужкай.
— Я не хачу пiць, — сказала Танцорка, пабачыўшы, як на стол побач з лiтавальнiкам ставiцца гарэлка.
— А што б ты хацела?
— Павольны танец пад цiхую музыку.
Гукааператар пяшчотна палашчыў магнiтафон i запусцiў вясёлкавую кампакт-кружэлку.
— Добра, што не рок-гурт "Мара". — Танцорка лёгка скiнула ядвабную кашулю, за якой паляцелi ў далёкi куток i лёгкiя скураныя пантофлi.
Доўгае, нiбыта манекенавае, цела паплыло праз павольныя музычныя хвалi ды даўкi водар iзаляцыйнай стужкi. У кут, да пантофляў, пырхнулi карункi станiка, на якiя важка апусцiлiся джутавыя шорты. Чорны трохкутнiчак шаўковых майткаў яшчэ колькi хвiлiн ахоўваў Танцорчына патаемнае месца. Але, нарэшце, i ён знайшоў адпачынак у цёмным куце.
Разняволеная, светлая, як зiмовая казка, Танцорка лунала ў хвалях музыкi.
Гукааператар распрануўся i зрабiў крок насустрач плаўнаму танцу.
Маладзiца ў адным непарыўным жэсце абгарнула хлопца рукамi i сцёгнамi так, што напяты чэлес апынуўся ў расхiнутай похве.
— Любы, табе не цяжка трымаць мяне на руках?
— Цяжка... Ты такая вялiкая i доўгая.
Гукааператар спачатку ўкленчыў, а потым, адхiнуўшыся на спiну, выпрастаў спачатку адну, а потым другую нагу. Танцорка засталася сядзець на кукiшках. Яе цела наплывала на чэлес, як хваля на пiрс.
— Можа iнакш? — гукааператар заклаў рукi за галаву.
— Не-е-е...
Павольна лiлася кампактавая музыка.
Умела, не адрываючыся адно ад аднаго, каханкi мянялi любоўныя паставы.
— Развiднела. — Танцорка пяшчотна палашчыла падушачкай указальнага пальца свой натомлены, працяты залатым абручыкам маленькай завушнiцы, секель.
— У мяне такое адчуванне, што гэта не апошняя наша ноч. — Гукааператар надзеў шырокiя сямейныя майткi.
Калi Танцорка вярнулася ў сваю кватэру, дык пабачыла аголеную грымёрку, якая спала ўпоперак канапы разам з напалову аголеным бас-гiтарыстам ды зашпiленым на ўсе маланкi i гузiкi сола-гiтарыстам.
У гэтую ноч стогадовая бабулька зусiм не спала, яна памерла яшчэ ўвечары, калi госцi толькi пачыналi баляваць.
06.07.1994
5 — Дамавiк
Жанчына пайшла ў царкву ўвечары Чыстага чацвярга. На цвiнтары яна спаткала сваячку.
— Няўжо воўк у лесе здох? Цi, можа, вачам не верыць? — нядобра пачала прывiтанне кучаравая сваячка. — Што гэта ты ў сабор надумалася завiтаць? Цi, можа, не ведаеш, што па святах у храм толькi прасталыткi наведваюцца? I нашто, скажы, губы ў чорны колер фарбаваць?..
— Не табе, чапяла хударэбрая, мне дарогу ў царкву заступаць! — у троп адпрэчыла жанчына. — Адыдзiся, а то мае сапраўдныя, а не накладныя, як у некаторых, пазногцi, пакiнуць на тваiм iлбе дзесяць пiсягаў.
З адлегласцi размова выглядала вельмi зычлiваю, не раўнуючы, святая Марыя ды Лiзавета.
У царкве панавала залатая ўрачыстасць. Ядлоўцавы дымны дух нагадваў пра зыход, пра смерць i нараджэнне — адначасна.
Жанчына падышла да абраза, на якiм Лiзавета сустракалася з цяжарнай Божай Мацi Марыяй, i зацеплiла танклявую свечачку. Толькi жанчына не пакiнула яе пад абразом, а, затульваючы далонню ад скразнякоў, панесла з храма.