Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 13 из 13



* * *

Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную думку, спасцiжэнне i стварэнне прыгожага i ўпарадкаванага непасрэдным чынам знiтаванае з даследаваннем пачварнага, бруднага i хаатычнага. Мне блiжэй пазiцыя Леанарда. I ў якасцi доказу падам прыклад з юнацтва майго бацькi. Ён вырашыў паплаваць у рэчцы пасля навальнiцы. Вада была высокая, плынь моцная. Вiр пацягнуў яго на дно. Бацька штосiлы супрацiўляўся, але змогi ўсплыць на паверхню неставала. Ён быў блiзкi да страты прытомнасцi i гiбелi ў цёмнай вадзе. Толькi ў апошнi момант узнiкла выратавальная здагадка — не супрацiўляцца моцнаму вiру, пайсцi на дно, а там адштурхнуцца ад цвёрдага i выплысцi на паветра. Бацькава перамога над хаосам бруднай паслянавальнiчнай вады пераконвае мяне ў неабходнасцi вывучэння беспарадку дзеля стварэння парадку.

* * *

Найлепшы спосаб пераканання — не пераконваць зусiм... Як пасля гэтых слоў не пацiснуць руку празорлiўцу Латрэамону? У дасканаласцi ягонае думкi давялося пераконвацца неаднаразова — i ў размовах з палiтыкамi, якiя ў большасцi не маюць сталых перакананняў, i ў размовах з прадстаўнiкамi праваахоўных органаў, у чыiх зрэнках утойваецца прага забойства.

* * *

Сапраўднае задавальненне немагчыма атрымаць без абмежаванняў i запатрабаванняў.

* * *

Абмяжуй уласныя патрэбы i пазбегнеш большасцi расчараванняў, але тады не атрымаеш i сапраўдных задавальненняў. Выбiрай.

* * *

Знайшоўшы мэту жыцця, пачынаеш пошук сродкаў дзеля яе ажыццяўлення i неўзабаве разумееш: у ахвяру мэце трэба прынесцi ўласнае жыццё. А цi вартая мэта, хай сабе i найвышэйшая, таго, каб губляць жыццё? Пэўна ж, не. Лепей адмовiцца ад мэты жыцця дзеля самога жыцця. Так яно i здараецца.

Паказальнiк iмёнаў да кнiгi Post scriptum

Адысон (Addison) Джозэф (1672-1719) — ангельскi лiтаратар, вучоны, журналiст i палiтычны дзеяч.

Арыстоцель (384-322 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф i вучоны.

Бэкан (Bacon) Фрэнсiс (1561-1626) — ангельскi фiлосаф.

Вавенарг (Vauvenargues) Люк дэ Клап’е дэ (1715-1747) — французскi фiлосаф, прадстаўнiк эпохi Асветы.

Вальтэр (Voltaire) (сапраўднае iмя Франсуа Мары Аруэ [Arouet]) (1694-1778) — французскi фiлосаф, пiсьменнiк, гiсторык, прадстаўнiк эпохi Асветы.

Ван Гог (van Gogh) Вiнцэнт (1853-1890) — галандскi мастак.

Вегецый (Vegetius) Флавiй Рэнат (4-5 стагоддзi н. э.) — рымскi гiсторык.

Галiяф (Goljat) — у Старым Запавеце асiлак, якога забiў у двубоi Давiд.

Гераклiт з Эфаса (544/540/535-483/480/475 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф.

Давiд (David — магчыма, "любiмы") — бiблейны герой, якi забiў Галiяфа.

Дыяген Сiнопскi (каля 400 — каля 327 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф-кiнiк.

Дэманакт (1-2 стагоддзi н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф.

Захер-Мазох (Sacher-Masoch) Леапольд фон (1836-1895) — аўстрыйскi пiсьменнiк.

Кадук — мiфалагiчны герой беларускiх паданняў.

Камю (Camus) Альбэр (1913-1960) — французскi фiлосаф, публiцыст, пiсьменнiк, драматург.

Канфуцый (Кун-цзы) (каля 551-479 да н. э.) — старажытнакiтайскi мысляр.

Квiнтылiян (Quintilianus) (каля 35 — каля 96 н. э.) — рымскi красамоўца.

Клаўдыян (Claudianus) (каля 375 — пасля 404 н. э.) — рымскi паэт.



Крышнамурцi Джыду (нарадзiўся ў 1895 або ў 1897 — 1986) — iндыйскi фiлосаф i паэт.

Леанарда да Вiнчы (Leonardo da Vinci) (1452-1519) — iтальянскi мастак, скульптар, iнжынер, архiтэктар, вучоны, мысляр.

Людовiк XIV (1638-1715) — французскi кароль з 1643 года. Ягонае праўленне — апагей абсалютызму.

Лабруер (La Bruyere) Жан дэ (1645-1696) — французскi пiсьменнiк.

Ларошфуко (La Rochefoucauld) Франсуа дэ (1613-1680) — французскi пiсьменнiк-маралiст.

Латрэамон (LautrОamont) (сапраўднае iмя Ізiдор Дзюкас (Ducasse)) (1846-1870) — французскi паэт.

Нiцшэ (Nictzsche) Фрыдрых (1844-1890) — нямецкi мысляр.

Нэсi — мiфiчная iстота, падобная да дыназаўра, якая нiбыта жыла ў Лахнескiм возеры ў Англii.

Платон (427-347 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф i пiсьменнiк. Вучань Сакрата.

Расiн (Racine) Жан (1639-1699) — французскi драматург, прадстаўнiк класiцызму.

Рафаэль Санцi (Raffaello Santi) (1483-1520) — iтальянскi мастак i архiтэктар.

Савiнiа (Savinio) Альберта (1891-1952) — iтальянскi мысляр, кампазiтар, мастак i пiсьменнiк.

Сад (Sade) Данасьен-Альфонс-Франсуа дэ (1740-1814) — французскi пiсьменнiк.

Сакрат (470/469-399 да н. э.) — старажытнагрэцкi фiлосаф.

Скаварада Грыгорый Савiч (1722-1794) — украiнскi фiлосаф, паэт, педагог.

Тора (Thoreau) Генры Дэвiд (1817-1862) — амерыканскi пiсьменнiк i фiлосаф.

Фукс Эдуард (1870-1940) — нямецкi вучоны, пiсьменнiк i палiтычны дзеяч.

Фулер (Fuller) Томас (1654-1734) — ангельскi мысляр.

Хрыстос Ісус — богачалавек у хрысцiянскай мiфалогii.

Чорны чалавек — герой аднайменнай паэмы расейскага паэта Сяргея Ясенiна (1895-1925).

Шамфор (Chamtort) Нiколас-Себасцьен (1741-1794) — французскi пiсьменнiк.

Шапенгаўэр (Schopenhauer) Артур (1788-1860) — нямецкi фiлосаф-песiмiст.

Эзоп (VI стагоддзе да н. э.) — паўлегендарны старажытнагрэцкi байкапiсец.

Эклезiяст (грэцкае ekklёsiasteos, пераклад са старажытнагабрэйскага gёhIleth — той, хто прапаведуе ў сходзе) — адна з найбольш познiх кнiжак Бiблii (IV цi III стагоддзе да нашай эры), помнiк афарыстычнай лiтаратуры.

Эпiхарм (другая палова VI — першая палова V стагоддзяў да н. э.) — старажытнагрэцкi драматург i фiлосаф-пiфагарэец.

Эрот (Эрас) — у грэцкай мiфалогii бог любовi i кахання, яму адпаведны рымскi Амур (Купiдон).

Юда — у хрысцiянскай мiфалогii вучань Хрыста, здраднiк.


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: