Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 23 из 23

Лямпа, фатэль і кубак

Што здарыцца з вамі, мае найдаражэйшыя сябры, калі мяне ня стане? З табою, антыкварная лямпа часоў першай закаханасьці, з табою, мой цёплы фатэль, вынаходлівы сьведка першых і наступных грэхападзеньняў, з табою, мой шчарбаты зялёны кубак, што пад выглядам гарбаты любіў частаваць зусім іншымі напоямі... Магчыма, вас падзеляць сваякі, а магчыма, выставяць на продаж, і вы разьедзецеся па чужых кватэрах. Фатэль упадабае на аўкцыёне пышную дупцю бальзакаўскага веку, але дастанецца худому гомасэксуалісту. Цалкам верагодна, што лямпа скарыстаецца выпадкам, каб скончыць жыцьцё самагубствам, а шчарбаты кубак проста выкінуць на сьметнік. Але кубку пашанцуе найболей: яго знойдзе бадзяга, які чытаў маю кніжку і аднойчы выпіваў са мной у альтанцы на нашым двары. Буду сумаваць па вас там, дзе, напэўна, нельга запаліць настольную лямпу, каб у яе сьвятле паднесьці кубак глінтвэйну сьмяшлівай істоце, якая маляўніча ўладкавалася ў цёплым фатэлі, якую абавязкова дачакаюся там, дзе, відаць, не гатуюць глінтвэйну.

Сачу твае знакі, Свабода

У спакоі тваіх вачэй, у смутку тваіх сьлёз, у таемнасьці тваіх слоў, на дне твайго маўчаньня, на ўзьмежках спатканьняў і ростаняў, у плыні рэк і аўтастрадаў, на вуліцы Ніжнепакроўскай у Полацку і на бэрлінскай Unter den Linden, на старонках старых фаліянтаў і пад вокладкамі новых кніг, у палёце птушак і ў сьпевах марцовых катоў, у вершах і нэкралёгах, у водары тваёй парфумы і ў глыбінях твайго лона — паўсюль сачу знакі таго, што павінна зьдзейсьніцца ў гэтым стагодзьдзі, паўсюль — дзень пры дні — сачу твае знакі, Свабода.

Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: