Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 14 из 18



па чатыры ў шарэнгах,

пабатальённа

палямі, нябёсамі, морам

дваццацігадовыя сыны

непераможнай Радзімы.

ЗБОР ГРЫБОЎ

Шукаў я грыбоў у дуброве

Шукаў я грыбоў у дуброве

Набраў іх поўныя вочы

Пад самыя дужкі павек

Касак

Гранатаў

I гільзаў

Дотаў

Зямлянак

Крыжоў

На магілах і зорак

У чырвані спелай каліны

У чырвані спелай каліны

Набраў я поўныя вочы

Набраў па самыя зубы

Жалудоў залацістазялёных

Што выплакалі дубы

Параненыя кулямі

Грыбоў не было ў дуброве

НА СМЕРЦЬ ДЗЯДЗЬКІ АНТОСЯ

Акружылі,

сагналі вёску на пясчаны майдан

каля мосціка над рачулкай

                                        Луконіцай.

Сабакі,

пачуўшы аўчарак,

рвалі ланцугі

на пустых панадворках.

З-над каскі пачулася

тваё прозвішча і імя,

дэфармаванае нямецкай

                                     гартаннасцю,

і стрэл —

вышэй за твае снегавыя зубы,

адкрытую ўсмешку.

Потым —

калі накрыў ты свой цень,

калі быў на пяску —

яшчэ два стрэлы.

З дубровы за Шчарай

паляцеў патройны покліч зязюлі,

а можа, гэта было

рэха...

рэха...

рэха...

Потым рокат матораў,

калі яны ад'язджалі спехам,



і кнігаўкі крык,

якая ценем крылаў

вочы табе закрыла.

I стаяў скамянелы натоўп,

а басаногі лес,

аплываючы жывіцай,

з шапкамі гнёздаў у далонях лістоты

услухоўваўся, ці не загучыць

партызанская песня.

Ужо мы не будзем разам

рыбу лавіць таптухай,

дзядзька Антось.

ЛОДЗЬ

Славянская вуліца. Тут, на Славянскай,

дзе поўня над фабрыкай вартаю ўстала,

сто матак на кроснах снуюць калыханку

крывінкам сваім, сваім дзецям з падвалаў.

А зоркі ўсю ноч задыхаюцца ў дыме.

Далёка да золку — да дня яшчэ далей.

Сірэны сыноў, сном акутых, падымуць —

I рушаць сыны да раз’ясненых даляў.

Але не яснее. Усход вечна ў хмарах,

адзіна што ў чэрвені — часам на бруку

бунтоўна ўзаўецца агнянасць штандараў,

на міг, на пярэдых, на сэрц гулкі тухкат.

Славянская вуліца. Тут, на Славянскай,

на муры фабрычным бляск шыбаў праз краткі.

Гляджу проці бляску і бачу, бы ў рамцы,

штубацтва маё, маладосць маёй маткі...

ДЗЕД I БАБКА

Дзед меў крылкі і катрынку конную —

Зарабляў — развозіў кіламетры хітрыя.

Бабка мела паркалёвую сукню шыкоўную

I начамі шыдэлкам вязала світэры.

У нядзелю, калі званы званілі ўсмак,

Бабка вымоджвала булкі і какао.

А дзед, адмыслова ўбраны ў фрак,

«Но, но, но!» — гукаў ласкава.

Паснедаўшы, баяліся ў касцёл спазніцца —

Ды ведаеце: падагра, апакаліпсіс

                                           і апаплексія —

Дзед на кавёлах, бабка на спіцах:

Ішлося ім неяк праз сілу.

Заўсёды вярталіся з паловы дарогі дадому

(Другую палову на зіму хавалі не без прычыны).

I раз — уявіце сабе на момант —

Дзядулька спаткаў... дзяўчыну!

Вусны мела чырвоныя, плечы сонцам пазалочаныя,

Валасы — проста вецер, што над галавой

                                                              заплакаў,—

Вочы як Афрыка: спёкла-распаленыя,