Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 105 из 138



Вы – як сабе хочаце, а я больш не хачу да гэтай партыі належаць! Упэўнены, каб жыў бацька, то і ён мне сказаў бы: «Правільна, сынок, робіш, мы абодва здорава памыліліся! Хутчэй скідвай з сябе чужую, цесную кашулю, выбірайся з глухой калдобіны, якую гісторыя падсунула людзям на іх шляху, і вяртайся да сваіх каранёў».

КАНЕЦ СВЕТУ

ПА МАТЫВАХ РАМАНА «ВЕРШАЛІНСКІРАЙ»

СЯЛЯНСКАЯ ДРАМА

АСОБЫ

А л ь я ш — Ілья Лаўрэнц'евіч Клімовіч, прарок, барадаты дзед.

Т э к л я — прыгожая маладзіца, потым — жонка Альяша.

В о л ь г а — дачка прарока.

В о л е с ь — зяць.

Банадык — селянін сярэдніх год.

Майсак Пётр — галоўны апостал.

Аўхімюк Васіль — стары селянін.

Фэлюсь Станкевіч — вартаўнік царквы.

Антанюк Іван — галоўны багамол з-пад Бельска.

Жонка Антанюка.

Нюрка з Забагоннікаў — дзеўка, 23 гады.

X і м к а — жана-міраносіца сярэдніх год, сястра Банадыка.

Д а н і л ю к.

П і л і п і х а — жана-міраносіца старая.

Б а е ц — малады хлапец.

П а л о с я — бабка.

Макарыха — бабка.

Божы жаніх — малады і здарозы.

В а р'я т — юнак, 17 гадоў.

М а ц і в а р'я т а.

Бацька ва р'я т а.

С л я п ы.

П і с а р.

Нямецкі афіцэр.

Два манахі. Яны ж — два нямецкія салдаты,два апрычніка Альяша. Ж а б р а к.

Два падпольшчыкі-камсамольцы.

Героі гутараць на мясцовым дыялекце: «наеўсо», «напіўсо», «файно», «егдзіць», «ніц», «дзісь», «вельмі»...

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

КАРЦІНА ПЕРШАЯ

Вясковая вуліца. Чуваць пераборы малаткоў у кузні. Уздоўж плота брыдзе А л ь я ш. Насустрач старому кідаецца дачка В о л ь г а.



В о л ь г а. Тату, як жывеце? Ой, якая ў вас чорная кашуля!.. Не могуць багамолкі пасціраць?!. Ну, забягу як-небудзь, пасціраю!.. (Сцішае голас.) Тату, мужыка завезла ў бальніцу — сляпую кішку выразаць. Дайце грошай.. Дахтары патрабуюць дзвесце злотых за аперацыю ды гавораць, калі не заплачу напярод, да Волеся нават не падступяцца. А дзе ж мне ўзяць такі маёнтак, гэта ж — дзве каровы! Богам малю, тату, дайце! Дахтарам — што? Памятаеце Балейку з Гарадка? Не заплаціў, так жонка і памерла ў калідоры бальніцы! Загіне Волесь, застануцца сіроты, што ж я з імі рабі-іціму, угу-гу-у!.. (Плача.) Вы мяне замуж выпіхнулі без пасагу, пашкадуйце хоць зара! Што для вас значаць дзве сотні?!

А л ь я ш. Званіцу трэ будаваць... (Уздыхае.) Дасць Бог — чалавек твой пе памрэ, не раві. Адзін Гасподзь уладыка жывата і смерці — влас не спадзе з галавы нашай без волі яго.

Вольга (ашамела). А-а, то вы ўсё такія самыя?! З-за сваёй царквы зусім з глузду з'ехалі!

А л ь я ш. Як са мной гаворыш?

В о л ь г а. Праз яе вы і маму ў магілу загналі! Нават Толік праз яе на вайну пайшоў! З-за яе і я пачынаю ў Бога не верыць, бо калі б ён быў там дзе-небудзь на небе, хоць бы самы дурны, то даўно паслаў бы пяруны на вашу паршыву царкву!

А л ь я ш. Шчэ і багахуліш? Як з родным бацькам гаворыш, заменак?!

В о л ь г а. Які вы мне бацько?! Ці вы мне, як была малой, казку расказалі, па галаве пагладзілі, булку якую купілі?

А л ь я ш. Ў, разбэсцілі вас гарады і вы сатане прадаліса! Ты павінна свайму бацьку рукі-ногі цалаваць, што на свет цябе пусціў! Мало цябе, заменак ты, я малую крапівой сёк, толькі цяпер бачу!

В о л ь г а. Ат, і праўду людзі кажуць — з якой лысінай жарабя родзіцца, з такой і здохне! Пагу-утарыла з родным таткам, фа-айно пагаварыла!.. Адно памятайце, тату: і ўнукам закажу, каб нават не глядзелі ў ваш бок! Заставайцеса тут са сваімі прыдуркамі, іграйце ў святых апосталаў! Цьфу на вас за Волеся, Толіка, за няшчасную маму, і будзьце вы праклятыя! (Выбягае.)

З матыкамі з'яўляецца п'янаваты А ў х і м ю к.

А л ь я ш. Паглядзі, Базыль, як маладыя абыходзяцца з бацькам — ніякай пашаны! Вольга мая, сука, прыбегла, каб я... Што, я — працэнтнік?! Не-е, канец свету і праўда настае!

А ў х і м ю к (ікае). За што некаторых шанаваць? Ты ж нават надзел бацькаў на цэркву прадаў, а дзяцей — з хаты прапёр! На свет мы іх пусцілі? I сабакі пацекаюць ды раджаюць, затое шчаняты, як падрастуць, бацькоў цураюццо! На! (Вымае самагонку.) А, ты — праведнік, не п'еш! (Хлябае з бутэлькі сам.)

А л ь я ш. Прадаў, бо так трэ. Я веру ў бога, а іншыя — у мяне.

А ў х і м ю к. Вераць, бы — муле?!. Няшчасныя, затузаныя людзі цягаюццо па белым свеце, праўды шукаюць, не ведаючы куды туліцца, а ты ім манну нябесную абяцаеш. Мулай стаць лёгка, цяжэй — чалавекам.

А л ь я ш. І мне жыць так, бы ты — абы дзе выпіць?

А ў х і м ю к (ікае). Ілья, з агнём іграеш! Загубіць цябе твая палітыка, памянеш маё слова! Чым мазгі ім засіраеш? Халера, які з цябе прарок?! Цяпер вучаным трэ быць на гэто, мы ж з табой толькі распісацца і можам! Ха, шчэ Біблію пра сябе загадаў сачыняць!.. Ой, насмяшыш вёску толькі!.. (Траціць раўнавагу, падае.)

А л ь я ш. А ты хочаш, каб я з вамі піў ды зубаскаліў? Ляжы — свінні цябе зара абліжуць тут! (Збіраецца ісці.)

А ў х і м ю к. Кажаш — любі бліжняго, а роднаго зяця не ратуеш!

А л ь я ш (крочыць далей). Затое ўсіх людзей шчаслівымі зраблю!

КАРЦІНА ДРУГАЯ

Падзея адбываецца ці то на цвінтары, ці то ў царкве. На прыступках храма

Банадык з Фэлюсем гуляюць у самаробныя шахматы. Вісіць іржавы лемех. Багамолы і прыёмшчык падарункаў. Людзі ў бочкі кладуць сушоныя грыбы, сыры, а побач — сувоі кужалю, ручнікі і дываны; перад іконы ў торбачкі — грошы.

Камсамолец першы. «Святы Альяш з хмары зваліўсо, упаў у Грыбоўшчыну ля нас! I чаго, каб хто спытаўсо, злез стуль боскі свінапас!..»

П і л і п і х а. Яко ізчэзне дым, яко тае воск ад ліца агня, тако да пагібнуць бесы ад ліца любяшчаго бога! Фу, фу, фу, сатана, згінь!

А н т а н ю к (прыёмшчыку). Карову прароку прывёў — унь прывязана да плота. Пабегала на вялікі пост. Баба падаіла, да вечара пацерпіць. Я — Аптанюк Іван з вёскі Ракітніца.

М а й с а к (запісвае). Рука даюшчая да не аскуднее. Храні цябе гасподзь, Іване, і тваю сям'ю, амін.

Ж а б р а к. Падайце, Хрыста радзі, інваліду з Брусілаўскаго прарыву, не забывайце сына ацечаства, воіна шматпакутнаго! (Звоніць цвіком у гільзу ад снарада.)

Камсамолец другі. Прасіце ў тых дзяўчат, дзеду, яны багатыя, а мы свае грошы прапілі!

Ж а б р а к. Калі быў молад, то і на дзевак я меў голад, а пры старасці такой не грэбую ніякой! (Шэпча хлопцу на вуха, рогат.)

Камсамолец першы. Дзеду, а праўда — жонка войта дала вам булку, а вы каменем шыбу войту пабілі?

Ж а б р а к. Не булкай!.. Ой, дзетачкі, ідзеце сабе, бо нічого не зараблю і старая з хаты папрэ! Сястрыцы міласэрныя, ныюць мае раны вецерану з-пад Мукдэпа, гвардзейцу яго ампіратарскаго высочаства, кавалеру георгіяўскіх крыжоў! Пад Сучапамя тры варожыя ланцугі адолеў: адзін рашпілем распілаваў, пад другі падлез, а трэці ланцуг пераскочыў!

Н ю р к а (падлятае). Майсак, з-пад Бельска акаваную Біблію прывалаклі — вялізную, бы пячная засланка!

М а й с а к. На цвінтар выстаў, хай людзі падзівяцца!

Камсамолец другі. Дзядзьку Пятрук, ахвота вам такім глупствам людзям мазгі забіваць?

М а й с а к. Біблію, сынок, пісалі вучаныя людзі. Думаеш, зра час трацілі, паперу марнавалі? Ведаю, што табе трэ. Ты знайшоў сваю праўду і гаворыш — Бога няма. Адкуль табе ведаць, што бог е, калі не перажыў яго? Е ў цябе свая праўда? То нясі яе высоко, дастойно, як нёс Хрыстос, а я буду сваю несці і не мяшаймо адзін аднаму!

Камсамолец другі. У вашай Бібліі гаворыцца, што першымі людзьмі былі Адам і Ева. Адамавы хлопцы пажаніліса і пабудавалі гарады?