Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 2 из 2

* * * На рысавым полі ўвішна. І я вандрую ўвесь век — няйначай, рыхтую сьвет пад сяўбу. * * * Хадземце, сябры, са мною! Калосьсе будзем жаваць, спаць на траве пад небам. * * * Схапіўся, як за апору, за колас жытнёвы. О, ростань! * * * Ірысы. Прысесьці ля іх і пагутарыць — хіба гэта таксама не падарожжа? * * * Ніякага знаку, што неўзабаве памерці мусяць: сьпевы цыкад. * * * Белыя макі! Здаецца, што расьцвілі восеньскія дажджыны. * * * Дажджыць і дажджыць! Пачарнела на полі сьвежае ржышча. * * * Захад, усход — усюды аднолькавы смутак. Восеньскі вецер. * * * Зьмяркаецца. Адно голас дзікае качкі бялее ледзь-ледзь над морам. * * * Вымавіш слова — здубеюць губы. Восеньскі вецер. * * * На ссохлым суку крумкач нанач знайшоў прытулак. Глухая восень. * * * Тады зразумееце мае вершы, калі заначуеце ў полі пад сьцюжным ветрам. * * * Поўня! Ёю любуючыся, прахадзіў наўкола сажалкі ноч. * * * У сьцюжы начной на дол апала гусь у зьнямозе — вось гэтак начуюць вандроўцы. * * * Усё, што ні ёсьць на сьвеце, пашамаціць і аціхне — нібы чараціна. * * * Дзікая ружа, што красавалася ўскрай дарогі, трапіла ў пашчу майму каню. * * * Нібы раніцовыя кветкі — манахі: колькі ўжо іх адцьвіло! А вера стаіць, як хваіна. * * * Гэткія розныя, а цьвіце кожная зёлка па-свойму. Вось гэта і подзьвіг. * * * Вада — халадэча. Ніяк не можа на ёй заснуць самотная чайка. * * * Карэньне цыбулі адмыта да гэткай чысьціні — аж сьцюжна. * * * Можа, пазычыць апратку у пудзіла — каб заснуць? Апоўначы шэрань. * * * Выпаў на досьвітку сьнег — і стрэлкі цыбулі сталі адзнакамі агароду.

Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: