Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 110 из 121

Зацікаўлена i клопатна слухаў Апейка, калі Галадзед тлумачыў дэлегатам задачы на бліжэйшы час работнікаў сельскай гаспадаркі, навукова-даследчых устаноў, задачы тых, хто працуе ў розных галінах прамысловасці. Яму падабалася: гаворка тут была вельмі канкрэтная, дзелавая, было тут што не толькі паслухаць, але i добра запомніць. Адчувалася, з павагай i нейкай нават зайздрасцю, як ён багата ведае i як шырока бачыць, старшыня СНК рэспублікі. Галадзед нібы аддаліўся ад Апейкі i разам вырас у гэты час.

— Тое, што мы перарастаем нашы планы, ставіць ва ўвесь свой рост перад нам i задачу падрыхтоўкі кадраў, пашырэння гэтых кадраў,— загаварыў Галадзед пасля паўзы. — Асабліва гэта будзе зразумела тады, калі мы напомнім i аб тым, што ў нас за мінулы час сярод часткі старых спсцыялістаў мела месца яўнае шкодніцтва ў ix працы, як ва ўсім Саюзе, так i ў БССР — Цікаўнасць Апейкі ўзяла іншы лад, павастрэла: зараз будзе асаблівае, пагрознае, што трывожыць усіх. — Акрамя таго, што ў нас маецца тонкая праслойка кадраў спецыялістаў,— нецярпліва слухаў Апейка ў нацятай цішыні,— мы маем яшчэ такія выпадкі, калі некаторыя з ix працуюць не на карысць савецкай улады. а на карысць капіталізму… Калі па Саюзе ССР выкрыты цэлы шэраг яўна шкодніцкіх арганізацый, то ў Беларусі мы без гэтага, на жаль, не абышліся. У нас ёсць падставы думаць аб тым, што па некаторых галінах нашай працы, асабліва па прамысловасці, i ў нас койчым некаторыя "спецы" займаліся, гэта значыць, займаліся шкодніцтвам, падрывам сацыялістычнай рэканструкцыі, а не яе ажыццяўленнем. — З усяго гэтага Апейкава ўвага выхапіла асабліва: "ёсць падставы думаць аб тым…" Што значыць гэтае туманнае: "падставы думаць"? Факты ёсць? — прайшло ў ім без адказу. Але няпэўнае "кой-чым", "некаторыя спецы" — засела ў памяці трывожна, як кожны намёк, за якім самы шырокі прастор для здагадак. — Гэтае шкодніцтва на культурным фронце, — прабівалася да Апейкі праз развагі яго, — праводзілася ў выглядзе выхавання дзяцей i моладзі ў нацыянальна-дэмакратычным напрамку. Шэраг "культурных" людзей давалі нам такую прадукцыю, i зусім свядома яе давалі, на якой не можа выхавацца савецкі грамадзянін. Я маю на ўвазе некаторыя падручнікі i "навуковыя" працы паасобных ярых праціўнікаў савецкай улады, якія прыкрываюцца вуаляй "лаяльнасці"…

Апошнія словы адгукнуліся ў Апейку трывогай: тут было ўсё дакладнае i было блізкае — школа. І яшчэ, асабліва: да ўсяго гэтага нібы мела дачыненне Алесева бяда. Недарэчна, між няцямнай трывожнасці засела незразумелае — "лаяльнасць". Што яна за такая, ды яшчэ з гэтай "вуаляй"?

Дакладчык прыкметна запаволіў гаворку, узняў голас. Стаў рабіць агульныя вывады, як бы даваў наказ перад развітаннем. Падобна было, плывец набліжаўся да берага.

— Кіруючыся імкненнямі аб хутчэйшых тэмпах нашага будаўніцтва, з аднаго боку, i фактычным становішчам выканання нашага плана ў першым годзе пяцігодкі, з другога боку, — Галадзед загаварыў урачыста i значна, нібы вылучаючы гэта, як самае важнае ў дакладзе: — Савет народных камісараў БССР у жніўні месяцы, зацвярджаючы кантрольныя лічбы, вынес пастанову — перагледзець пяцігодку ў бок яе павелічэння па важнейшых галінах народнай гаспадаркі i культуры. Я буду прасіць, каб сесія ЦВК зацвердзіла гэтую пастанову i дала дырэктыву, каб нашы гаспадарчыя органы сапраўды гэта зрабілі… Матэрыялы гавораць аб ажыццяўленні такога лозунга — выканаць пяцігодку ў БССР у тры-чатыры гады. Гэты лозунг з’яўляецца баявым лозунгам сённяшняга дня!.. На гэтым дазвольце скончыць мой даклад.

Ён згарнуў папку з паперамі i той жа цвёрдай, упэўненай хадою пайшоў ад трыбуны к сталу. Зала гучна, дружна запляскала. Моцна, горача пляскаў Башлыкоў, гледзячы на Галадзеда з юначым захапленнем. Пляскаў i Апейка, цвёрда, нехапатліва. Глядзеў то на Галадзеда, то на іншых у прэзідыўме i біў у далоні. Апладзіраваў баявой задачы, таму, што яна, калі здзейсніцца, павінна была прынесці зямлі i людзям. Апладзіраваў дакладчыку, які нямала адкрыў яго вачам. Поўны тым, што пачуў, быў задуменны. Час ад часу мімаволі прытрымліваў далоні ў далонях. Раз-пораз збіраў клопатны зморшчык між броў. Як бы хацеў штосьці яшчэ даўмець…

Калі воплескі сціхлі, Чарвякоў падняўся i аб’явіў, што на гэтым вячэрняе пасяджэнне заканчваецца i што спрэчкі пачнуцца заўтра, з дзесяці гадзін раніцы…





У той вечар Апейка вячэраў з Башлыковым; за вячэрай Башлыкоў доўга i шчыра хваліў даклад Галадзеда. Апейка толькі сказаў згодна: даклад — багаты, — не было ахвоты гаварыць асабліва. Але пасля вячэры, у пакоі, на адзіноце зноў стаў згадваць пачутае ў зале. Як i раней, многае захапляла; асабліва тое, які шырокі малюнак паўставаў з даклада, уся краіна была нібы перад вачыма. Захаплялі маштабы планаў, смеласць праектаў, сцінала дыханне, калi думаў пра агракамбінатыгіганты на месцы саламяных вёсак. Нельга было думаць спакойна пра тое, якія могуць быць знаёмыя Мокуці, Курані праз нейкі дзесятак гадоў. Малявалася проста штосьці казачнае. Але разам у думкі лезла i іншае. "Калгасны pyx перарастае нашы адпаведныя органы…" "Сяляне, часта цераз галаву нашых арганізацый, нечуванай хваляю ўліваюцца ў калгасы…" Варта было даведацца пра агракамбінат, як — сяляне — самі пачалі валіць у калгасы!..

Чым больш разбіраў чутае, тым больш брала нездавальненне: не багата было дзелавітасці ў дакладзе. І глыбіні, сур’ёзнасці пры разборы становішча не шкодзіла б большай. І складанасць становішча, складанасць заданы можна было б грунтоўней паказаць. Асабліва там, дзе гаворка была пра калектывізацыю… І, можа, не варта было такім лёгкім падаваць павышаны хлебанарыхтоўчы план. Калгасам, якія яшчэ толькі становяцца на ногі i сілу якіх так легка падарваць… Чаму маляваць было ўсё ў такім бадзёра павярхоўным, фактычна — непраўдзівым святле?..

"Нічога. Таксама — не трапячыся лішне. Усё яшчэ — наперадзе…" — супакоіў ён сябе, стараючыся заснуць. Не дадумаў, што яно, гэтае "ўсё": ці жыццё наогул, ці сесія, якая толькі пачыналася…

Устаў рана. Хутка сабраўся, пазваў Анісю. Разам паснедалі ў людным, але па-ранішняму ціхім рэстаране. Выйшлі ў марозны ранак, пахадзілі крыху па ранішнім Мінску, потым у вестыбюлі.

Седзячы ў зале, якая поўнілася людзьмі i гоманам, разгарнуў газету: на кожным месцы бялелі аркушы газет. Пабег вачыма: чым жыве краіна, свет?.. "Ліквідуем непісьменнасць…" "Заняткі не распачаліся своечасова… Няма падручнікаў…" "План самаабкладання выканан толькі напалавіну…" "Знішчаюць жывёлу… У Магілёўскай вобласці…" "Выканаем дадатковыя планы па хлебазагатоўках да І снежня… Націснем на кулаказаможніка…" Увага ўчапілася ў паведамленне: "Выкрыта органамі ДПУ i ліквідавана контррэвалюцыйная арганізацыя… "Саюз вызвалення Украіны…" Падтрымлівала сувязь з пятлюраўскім цэнтрам у Польшчы!.." На чале — нібы мірны вучоны, прафесар, савецкая ўлада даверыла яму пачэсную пасаду, а ён — "адцзячыў"! Гэта быў не грозны i голы артыкул; стрыманае, дакладнае паведамленне біла, здавалася, кожным словам: вораг не спіць, віжуе, падбіраецца! Набегла трывожнае: а што, калі i Алеся ўцягнулі ў такое кодла; ён не ведае, а сам аблытаны!.. Не, каб было што, ведаў бы — пачуў бы, ён — такі!..

Пасяджэнне ў гэты дзень пачалося ціха, без учарашняй святочнасці. Гасцей было мала, у зале цяпер сядзелі амаль адны ўдзельнікі сесіі. Чарвякоў аб’явіў: "Слова мае таварыш Нікіціна". Па праходу пайшла піякавеючы пад агульнай увагай залы, не варушачы рукамі, дробная жанчына ў ботах, жакеце, доўгай спадніцы. На трыбуне яна момант разгублена маўчала, адно бегалі спалоханыя вочы, як бы першы раз пабачыўшы такое мноства твараў. ІДішыня станавілася крытычнаю, калі яна адолела кволасць, адважна, голасна загаварыла — пра тое, як багата ўжо зроблена "ў справе залучэння нашых жанчын у савецкае будаўніцтва".