Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 108 из 121

Апейка з радасцю вітаўся ca знаёмымі, знаёміў ca сваёй прыціхлай, востра ўважлівай зямлячкай. Быў у яго нейкі нават гонар за сябе: от колькі знаёмых зблізку i здалёку — na ўсёй, можна сказаць, беларускай зямлі; радасна было чуць, што — не адзін, не адкідак які-небудзь, a працаўнік у сваёй сям’і, у якой столькі таварышаў, сяброў, якія i ведаюць, i паважаюць, i цэняць. У гэты ранак, сярод бадзёрага, жывога гоману i тлуму, не было i знаку ўчарашняга настрою, трывожных думак; было нават, чуў ён, трохі няёмка за начную кволасць; думалася, што трывогі — ад адзіноты, ад нервовай узбуджанасці — перабольшаны, верылася, што ўсё ў рэшце рэшт будзе добра, толькі добра. Чым больш ішлі паўз яго жвавыя, радасныя твары, чым больш апаноўваў бадзёры, святочны гоман, тым ахвотней адступалі неспакойныя думкі, шырэлі, мацнелі радасны настрой, чуццё цудоўнай, здольнай пераадолець усё на сваім шляху сілы. Было якраз як на ранішняй Прыпяці, сярод магутнай плыні, у якой так радасна было чуць сілу сваіх рук, у якой шырокая радасць у душы была суладнаю чысціні i шырыні рачнога прастору. Як бы хмарка набегла на Апейку тады, калі ўбачыў падцягнутага i таксама весела жвавага Башлыкова, што рушыў насустрач, гамонячы, паглядваючы цвёрда на сустрэчных, з хударлявым, абветраным незнаемым, таксама ў гімнасцёрцы. Паздароваліся, сказалі адзін аднаму некалькі звычайных, стрыманых слоў; Апейка даведаўся, што Башлыкоў прыехаў яшчэ ўчора ўранку i жыве таксама ў той жа "Еўропе". Хмарка набегла, сышла, i зноў Апейка плыў сярод чыстага, шырокага прастору, радасны i дужы.

У канцы вестыбюля ён трохі паціснуўся каля кніжнага кіёска, мімаволі, з надзеяю, шукаў вачыма белую, сціплую кніжачку са знаёмым партрэтам. Не знайшоў: не верачы, папрасіў яе i пачуў у адказ, што няма. І ў душы, i ўголас пашкадаваў пра гэта. Гэты выпадак зноў нагнаў трывожнасць у Апейку, умомант нагадаў усё нядобрае i няяснае, што ўвайшло, яшчэ больш сплялося пасля ўчарашняй сустрэчы з Алесем.

Зазвінеў званок, i ўсе сталі кіраваць да дзвярэй, каля якіх сабраліся чародкі людзей, што весела i заклапочана даставалі з кішэнь пасведчанні. Жанчына з чырвонай павязкай на рукаве, якая стаяла каля дзвярэй, сказала, дзе месцы Мазырскай акругі, Апейка i Аніся пайшлі па зале, што шастала абуткам, рыпела крэсламі, поўнілася гулам, праз які там i тут прабіваліся поклічы. Зноў Апейку выпала сысціся з Башлыковым, нават сесці побач.

Па меры таго як спадалі шастанне крокаў, рыпенне, сам сабой цішэў i гул. Цішыню, што ўсталёўвалася, усё больш працінала чаканне, не будняе, нуднае, a ўрачыстае, якое бывае, калі мае пачацца важная, выдатная падзея. Адчуванне важнасці моманту, асабліва моцнае таму, што многія з тых, якія сядзелі ў зале, былі гасцямі не частымі ў сталіцы, трапілі сюды з вёсак, з дымных хат, мімаволі перадавалася i Апейку, адганяла ўсе развагі i клопаты. Цішыня чакання раптам прапала, калі на сцэну з-за куліс выступілі члены прэзідыўма. Першым за стол зайшоў Чарвякоў, павольна, няўклюдна праціснуўся між крэсламі i сталом, стаў, азірнуўся, як заходзяць, садзяцца іншыя. За гэтым чорныя, прыжмураныя ад святла настольнай лямпы вочы ўважліва, гаспадарліва прабеглі па зале: хапаючыся, заходзілі прыпазнелыя дэлегаты, госці.

Чарвякоў перачакаў, пакуль не селі ўсе, не стала зноў ціха. Нахіліўшы галаву, адно цьмяна-жоўта паблісквала лысіна, зазірнуў у паперу перад сабой, разпораз уздымаючы давольныя, падсветленыя знізу лямпай вочы, загаварыў хрыплавата, але выразна i ўрачыста.

— Ужо дванаццаць год ідзе бязлітасная барацьба двух начал: сацыялістычнага i капіталістычнага…[1]

У гэтай барацьбе Савецкая Беларусь, як частка Савецкага Саюза, займае пачэснае месца. Год за годам у барацьбе за перамогу сацыялізма Савецкая Беларусь дасягае усё новых i новых поспехаў…— Ён, мабыць, адчуў, што гаворыць ціха, пакашляў, зганяючы хрыпласць, пасіліў голас. — Апошні год, — казаў ён, — асаблівы: гэта першы год пяцігодкі,— у голасе Чарвякова чуўся гонар, калі ён паведамляў, што вялікія заданні гэтага года ўдалося значна перайсці.— У выніку гэтых поспехаў у Беларусі,— разыходзіўся па зале павольны, урачысты басок, — вельмі вырасла колькасць пралетарыята, i рэспубліка ператварылася з краіны аграрнай у краіну аграрна-прамысловую i ідзе далей па шляху яе ператварэння ў прамыслова-аграрную. Гэты год выдатны i тым, — ганарыўся старшыня ЦВК, — што даў надзвычайны росквіт калектывізацыі, вялікі рост культуры народа.

Усе гэтыя дасягненні мы маем, — пастражэў басок, — нягледзячы на тое, што нам прыходзіцца праводзіць усе нашы мерапрыемствы ва ўмовах безупыннай барацьбы супроць сацыялістычнага будаўніцтва з боку капіталістычных элементаў горада i вёскі. Чым больш рашуча разгортваецца сацыялістычнае будаўніцтва, тым з большай бязлітаснасцю вядуць барацьбу за сваё захаванне, за сваё ўзмацненне — капіталістычныя элементы горада i вёскі. Гэтая барацьба адбываецца шляхам непасрэднага выступлення кулацкіх i нэпманскіх контррэвалюцыйных элементаў супроць мерапрыемстваў савецкай улады i Кампартыі. Гэтая барацьба выліваецца ў форму прасякнення ў нашыя апараты, разлажэння ix i падпарадкавання сваім уплывам… У Савецкай Беларусі барацьба кап італ i стычных элементаў супроць сацыялістычнага будаўніцтва атрымоўвае асаблівую форму ў якасці нацыяналізму i асабліва ў якасці праяўлення беларускага нацыянал-дэмакратызму… Вельмі часта здараецца так, што камуністы падпадаюць пад уплывы нацыянал-дэмакратычных элементаў i ператвараюцца ў рупар, праз які нацыянал-дэмакратычныя элементы… праводзяць свае ўплывы…

Апейку пры апошніх словах мімаволі прыгадалася, што на адным ca сходаў Чарвякова самога хтосьці вінаваціў у патуранні нацдэмам, такім, як Гартны, у нібы нацдэмаўскім тлумачэнні некаторых з’яў мінулага; Іван Анісімавіч у цвёрдым тоне чарвякоўскіх слоў пачуў заяву, што ніякіх ваганняў у адносінах да гэтай поскудзі ён не дапусціць. Цяпер Чарвякоў быў нібы не падобны на таго далікатнага, паблажлівага дзядзьку, якім Апейка бачыў яго ўчора, у вестыбюлі гасцініцы, за сталом у рэстаране. У прысадзістай, амаль нерухомай постаці, у строгім выразе твару, у тоне голасу чуліся цвёрдасць, непахіснасць.





— Тое, што ўчора яшчэ здавалася нам недасяжным планам, — прарывалася да Апейкі праз трывожныя думкі пра Алеся, — сёння становіцца рэчаіснасцю. Тое, што ўчора яшчэ здавалася нам максімумам, сёння становіцца мінімумам. Вось гэты тэмп няспыннага руху ўперад патрабуе таго, каб кожны з нас умеў пераключыцца, каб паспяваць за гэтымі тэмпамі.— Словы Чарвякова быццам проста ішлі на Апейку, быццам скіраваны былі на яго. Іван Анісімавіч адарваўся ад думак пра Алеся, стаў з новай турботнасцю востра лавіць тое, што казаў Чарвякоў: — Няўменне пераключыцца на новыя тэмпы сацыялістычнага будаўніцтва ёсць прычына таго, што жыццё адкідае тых, якія не могуць ісці нага ў нагу… Якія не маюць у сабе сіл i здольнасцей для таго… каб стаяць на чале гэтых моцных тэмпаў…

Але на змену тым, хто траціць сілы ў працэсе будаўніцтва… хто баіцца гэтых новых тэмпаў… працоўныя масы горада i вёскі вылучаюць усё новыя пласты будаўнікоў… усё новыя i новыя пласты кіраўнікоў…— Апейку здалося, што Башлыкоў, давольны, як бы павучаючы, паглядзеў на яго. Але Апейка не варухнуўся к яму, нібы не заўважыў нічога…

Скончыўшы ўступную прамову, Чарвякоў выцер хустачкай твар, лысіну, яшчэ ўзрушаны гаворкай, пашукаў вачыма паперку на стале, пацішэлым, амаль будзённым голасам аб’явіў, што трэба вызначыць парадак сесіі. Парадак быў вялікі: адзінаццаць пытанняў — дзесяць дакладаў i адзін садакпад. Апейка адразу вылучыў сярод ix два: даклад старшыні Савета народных камісараў Галадзеда i даклад наркома земляробства Рачыцкага, — аб калектывізацыі…

Чарвякоў даў першае слова старшыні Саўнаркома. Хударлявы, з рэзкімі валявымі рысамі, Галадзед сядзеў збоку стала, блізка да трыбуны; ён энергічна ўстаў, пад воплескі з залы ступіў к трыбуне лёгкаю i пругкаю хадою вайсковага. У яго i пастава была прамая, вайсковая, i ў тым, як ён стаяў за трыбунаю, адчуваліся годнасць, упэўненасць у сабе, у тым, што яму належыць зрабіць.

1

Усе выступленні пададзены тут паводле стэнаграмы: "Другая сесія IX склікання. 20–26 лістапада І929 г. Стэнаграфічная справаздача. Выданне ЦВК БССР. Менск, І930 г.". 422 с.

Чытачу, які любіць лёгкае чытанне, гэты раздзел будзе нудны, i яму гэтыя старонкі лепш прапусціць. Чытач жа сур’ёзны, думаю, не толькі з цікавасцю, але i з карысцю паслухае жывыя галасы, якія аддаліў час. Яны, напэўна, дадуць адчуць думкі i настроі той пары, зразумець асаблівасці, складанасць становішча. Зразумець, разам з вытокамінашых перамог, вытокіпамылак, якія потым быліназваны "галавакружэнне ад поспехаў" i падпаліпад крытыку ўвядомай пастанове ЦК ВКП(б).

Усё гэта таксама, я лічу, мае блізкія дачыненні да Куранёў.