Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 66 из 91

— Чаго не хапала, каб жанкі ў штанах хадзілі.

— Канешне, нашым глінішчанскім ці куранёўскім жанкам і так добра! Нібы ім саўсім не холадна, як гарадскім!

— З распусты прыдумалі ето гарадскія! — пярэчыў Чарнушка.

— Ой, не кажыце, дзядзька Чарнушка! Бо я тады забуду, што тут ваша дачка, і скажу вам такое!.. — Эля, які моўчкі сачыў за гаворкай, весела засмяяўся. Годля дзелавіта запыталася ў Ганны: — Вам, канешне, трэба скора пашыць?

— Да суботы кеб…

— Усе просяць, каб я спяшалася як на пажар. Усім трэба хутчэй! Ну, добра, няхай будзе, як вы хочаце! Да суботы дак да суботы! У пятніцу можаце забраць!

Калі выйшлі на вуліцу і сталі ладавацца на возе, Чарнушка сказаў задаволена:

— Ну от, будзе ў цябе кохта! Не сорам будзе перад людзьмі паказацца! Хоць Глушак, хоць Бог сам!

Раздзел другі

1

Перад самым вяселлем прыйшла ў дом Глушака яшчэ непрыемнасць: чутка, што будуць рабіць перадзел зямлі. Хоць даўно ведаў, што землеўпарадкаванне павінна быць, усё ж спадзяваўся: можа, неяк абыдзе, мінецца. І цяпер, калі спадзяванню гэтаму прыходзіў канец, вельмі затрывожыўся.

Праз гэта думкі пра вяселле прыціхлі, не балела ўжо так душа ад баламутнага ўчынку сына — бяда іншая, куды большая, насоўвалася, як хмара з градам, гразілася яго дабрабыту. Ад таго, што бяда гэтая была такая вялікая, ён, чалавек цвярозага погляду, хоць і чуў небяспечную блізкасць яе, усё ж неяк не хацеў паверыць. Не хацеў траціць надзею на добрае.

Ціхі, лагодны, востры позіркам і слыхам, снаваў ён у дзіравым кажушку па сяле, прыліпаў да людскіх купак, прыслухоўваўся: амаль усюды толькі і было гаворкі што пра ўпарадкаванне зямлі.

— Усё-такі зробяць, дзетачкі? — казаў у купцы куранёўцаў, што курылі на прызбе, Зайчык. — Думалі — дуля, а нб табе — праўда!

— Каморніка ўжэ назначылі, — прамовіў Грыбок. — Толькі што ён другім пакуль робіць. А як толькі закончыць там, дак зразу да нас.

— Дак, можа, пакуль ён там убярэцца, тым часам тут снег ляжа?..

— Міканор тое ж казаў, але Апейка, та-скаць, аўтарыцетно заявіў: скора, — умяшаўся Андрэй Руды. — Вы, наказаў, куранёўскія грамадзяны, толькі ўпраўцеся падрыхтавацца! А яго, следавацельно, не зачакаецеся.

— Апейка — так? — перапытаў Дзятлікаў Васіль.

— Апейка.

— Апейка — цана капейка! — дурасліва ўставіў Зайчык, але ніхто не засмяяўся.

Хоня з павагай сказаў:

— Тут не тое што капейкі, а і рубля мало.

— А якая тут падрыхтоўка трэба? — не так запытаўся, як запярэчыў Васіль. — Чаго тут рыхтавацца!

— А таго, — ахвотна і павучальна адгукнуўся Руды Андрэй.

Стары Глушак, бачачы, з якой важнасцю сабраўся Руды тлумачыць, падумаў са злосцю: хлебам не кармі пустабрэха, дай яму слова ўтыркнуць! Стары насцярожыўся, здагадка падказвала — пачуе нешта непрыемнае.

— А таго! Тут такое дзело, абы-як, наўскасяк не зробіш! Народ увесь закранае яно — следавацельно, з навучным падыходам зрабіць трэба. Штоб камар носу не падтачыў. Найперш перапісаць трэ ўсіх: колькі ў каго зямлі і колькі душ, і рабочых, і дзяцей. Потым — узяць на ўлік усю агулам землю і ўсіх людзей. І, та-скаць, паглядзець — колькі ў каго на рот прыпадае!..

— Са ўсіх бакоў праверыць! — памог Рудому Грыбок.

— Са ўсіх-то са ўсіх бакоў! Да толькі ж зямля не ва ўсіх адзінакая! — накінуўся на іх Васіль.

— Ето правільно, — згадзіўся Ігнат. — У каго зямля нібыто зямля, а ў каго такі пясок, што ніякі чорт расці не хоча!

— Трэба, штоб яны разабраліся, якая дзе зямля!

— Аге, без падману!

— Разбяруцца! — запэўніў Хоня.

— Разбяруцца! Як прыедзе каморнік, дак яму і заслепіць вочы гарэлкай! — сказаў Васіль.

Алёша Губаты паспрабаваў супакоіць:





— Міканор сам правяраць будзе.

— Трэба, кеб — Міканор!..

— Таго Міканора каморнік сорак разоў абкруціць вакол пальца! Такога грамацея, як Міканор!..

— Не абкруціць!

Ляснік Міця, які прыблукаўся сюды са сваёй заўсёднай стрэльбай, засмяяўся:

— Яшчэ і дзяльба не пачалася, а ўжэ гатовы збгрудкі ўчапіцца!

— Добра табе — адзін у лесе, як цар, — пазайздросціў Грыбок.

— Жыву. Не плачу.

— Пачакай, мо і паплачаш, — адгукнуўся Зайчык.

Алёша ўпэўнена напрарочыў:

— Дабяруцца і да цябе!

— Няхай дабіраюцца! Дабраліся ўжэ. Толькі ў мяне ўсё чысто, як у царкве.

— Дакуль ето ты будзеш гайсаць, та-скаць, як бяздомны! Жонка ўся звялася з гаспадаркаю, з дзецьмі, шкілет, та-скаць, адзін застаўся, а ён хоць бы што! Яшчэ хваліцца!

— Аб маёй бабе — не твой клопат!.. Ты от пастарайся другі раз у лесе не пападацца, бо як запарву на шкодзе, упяку штрапу! Паенчыш…

— А ён — з паўлітрам! — падчапіў Хоня.

— Плюю я на таго паўлітра!

— Даўно ето?

Мужчыны зарагаталі. Пад рогат гэты Глушак устаў і ціха патупаў да сваёй хаты. З выгляду нібы спакойны, ён увесь поўніўся трывогаю, адчуваннем бяды, што сунулася ўсё больш блізка, неадхільна. "Паразяўляліся! — аж дрыжала штосьці ўсярэдзіне ад бездапаможнасці і лютасці. — Не ва ўсіх пароўну на рот прыпадае! Не пароўну!.. Толькі і знаюць, што разяўляць рот на чужое! Прымелі б — з'елі ўраз усяго. З'елі б — дай крычалі шчэ: не пароўну! Не пароўну! Галадранцы вашывыя! Трасцы вам, а не зямлі, саранча ненажэрная!.."

Ён успомніў, што сказаў малады Дзятлік: "Зямля не ва ўсіх адзінакая!" "Не адзінакая, бо і людзі не адзінакія. Адзін гнецца дзень пры дні, абрабляе кожную лапінку, а другі — вылежваецца, да і хоча, кеб дабро було! А потым — разяўляецца, што зямля не адзінакая!.."

Злосць была на ўсіх: усе, чуў, гатовы накінуцца, расцягаць яго зямлю. Але асабліва кіпела ўсярэдзіне, калі ўспамінаў Дзятліка, які ўсё пачаў. "Ты купіў яе, урабіў ету зямлю, што ўчапіцца хочаш, удод ты смярдзючы?"

Такое малое, а такое зяўластае! Шчэ мох і той на барадзе расці, мабуць, не хоча, а яно вунь куды сягае! Ці даўно ж, здаецца, як рыба, нямы туліўся пад Маслаковым абрэзам. Нябойся, і рота разявіць тады баяўся, дыхаць і то, можа, не асмельваўся, не тое каб падумаць што-небудзь насуперак…

Забыў! Пасмялеў, як пабілі Маслака! І ўсе пасмялелі! Хіба ж, бывала, наважыўся б хто разявіць так рот на чужое, на яго, Глушаковае? Жылі ціха, па-божаму жылі, баяліся.

Цяпер жа Грыбок і той галаву падымаць стаў. А гэты Руды, пустабрэх, дык балбоча смела, бы які юравіцкі камісар. Стары Глушак пашкадаваў: "Эх, кеб буў цяпер Маслак жывы, кеб чулі яго дух з лесу!.."

Увесь дзень стары нездаволена бурчаў сам сабе, крычаў на спалоханую жонку, на дзяцей.

2

Бяды давялося чакаць нядоўга. Ужо на другі дзень склікалі сход і выбралі камісію, якая павінна была праверыць нанава, ці правільна запісаны ў спісах сем'і, колькасць працаздольных, дзяцей, а таксама — колькі ў кожнай гаспадарцы запісана зямлі. Гэтай камісіі даручылі ўсю зямлю абмераць — дзе б яна ні была заарана: на агародзе, у полі ці на якой-небудзь паляне. Аб усім наказалі далажыць на наступным сходзе.

Апоўдні камісія ўвалілася ў хату Глушакоў. Дзядзькі на лапцях уцяглі з вуліцы ў хату ліпучай чорнай гразі, але толькі Глушачыха заікнулася буркнуць, як Глушак грозна абарваў яе. Лагодна запрасіў няпрошаных гасцей сесці на канапу, падсунуў табурэт.

Ніхто не сеў — нават, лічы ўжо сваяк, Чарнушка, які няёмка туліўся ззаду ўсіх, каля дзвярэй. Нельга сказаць, каб вельмі смела трымаліся і некаторыя іншыя. Затое Міканор, які ўвайшоў першы і стаяў наперадзе, паводзіў сябе так, быццам быў у сваёй хаце.

— У вас усё правільно запісано? — сказаў ён строга, бязлітаснымі блакітнымі вачыма гледзячы на Глушака.

— А што там запісано?

— Глушак… — Міканор павёў парэпаным пальцам па паперы: нібы не помніў: — Едакоў — семера… Якія ето ў вас семера едакоў?

— Семера? Семера і е. Калі запісано, то, значыць, е… Я, Куліна, жонка, значыць, сын Яўхім, Сцяпан, дачка Антося…