Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 15 из 44



Я не меў нiякай ахвоты падладжвацца пад яго тон.

— I пазбавiўся ад iх? Ну, ну, iмпэтна ты за гэта ўзяўся.

Снаўт памацаў лоб, на якiм лушчылася скура. Праз яе свяцiлася маладая ружовая скурка. I тады я ўсё зразумеў. Чаму я вырашыў, што гэта загар? На Салярыс жа нiхто не загарае…

— Але пачаў ты вельмi сцiпла, — працягваў Снаўт, не звяртаючы ўвагi на маё хваляванне. — Магчымыя наркотыкi, яды, амерыканская барацьба, хiба не так?

— Што ты хочаш? Давай пагаворым сур’ёзна. Калi ты хочаш блазнаваць, лепей iдзi.

— Часам мiжволi даводзiцца блазнаваць, — адказаў ён i падняў на мяне прымружаныя вочы. — Ты ж не будзеш запэўнiваць, што не карыстаўся нi вяроўкай, нi малатком? А чарнiлiцу ты выпадкам не кiдаў, як Лютэр? Не? О, — скрывiўся ён, — тады ты проста малайчына! I рукамыйнiк цэлы, ты нават не спрабаваў расквасiць галаву, i ў пакоi ўсё цэлае. Ты проста раз, два, i гатова пасадзiў, запусцiў на арбiту, i квiты?!

Снаўт зiрнуў на гадзiннiк.

— Значыць, гадзiны дзве, а мо i тры ў нас ёсць, — закончыў ён, непрыемна ўсмiхаючыся. Пасля працягваў: — Так, значыць, ты лiчыш, што я свiння?

— Сапраўдная свiння, — сказаў я цвёрда.

— Ага, а ты паверыў бы, калi б я табе расказаў? Паверыў бы хоць аднаму майму слову?

Я не адказаў.

— Спачатку гэта адбылося з Гiбарыянам, — працягваў Снаўт з той жа непрыемнай усмешкай. — Ён замкнуўся ў сваёй кабiне i гаварыў з намi толькi праз дзверы. Ты ведаеш, што мы вырашылi?

Я ведаў, але прамаўчаў.

— Ну вядома. Мы думалi, што ён звар’яцеў. Ён расказаў нам трохi праз дзверы, але не ўсё. Магчыма, ты нават здагадваешся, чаму ён не сказаў, хто ў яго. Так, ты ўжо ведаеш: suum cuique [2]. Але Гiбарыян быў сапраўдны даследнiк. Ён запатрабаваў, каб мы далi яму шанц.

— Якi шанц?

— Ён спрабаваў усё класiфiкаваць, разабрацца, зразумець, працаваў ноччу. Ведаеш, што ён рабiў? Вядома, ведаеш!

— Разлiкi. У шуфлядзе. На радыёстанцыi. Гэта яго?

— Так. Але тады я пра гэта нiчога не ведаў.

— Колькi гэта працягвалася?

— Гасцяванне? Мо з тыдзень. Мы вялi размовы праз дзверы. Што там тварылася! Мы думалi, у яго галюцынацыi, псiхамоўнае ўзбуджэнне. Я даваў яму скапаламiн.

— Як гэта… яму?

— Так. Ён браў, але не сабе. Эксперыментаваў. Так гэта i працягвалася.

— А вы?..

— Мы? На трэцi дзень мы вырашылi трапiць да яго, узламаць дзверы, калi iнакш не атрымаецца. Думалi, што яго трэба лячыць.

— Дык вось чаму! — вырвалася ў мяне.

— Так.

— I там… у той шафе…

— Так, мой ты хлопча. Так. Ён не ведаў, што тым часам i нас наведалi госцi. I мы ўжо не маглi займацца iм. Ён пра гэта не ведаў. Зараз мы да такiх гiсторый… прывыклi.

Ён расказваў пра гэта так цiха, што я хутчэй здагадаўся, чым пачуў апошнiя словы.

— Пачакай, я не разумею… — прамовiў я. — Вы ж павiнны былi чуць. Ты сам казаў, што вы падслухоўвалi. Вы павiнны былi чуць два галасы… а таму…

— Не. Мы чулi толькi яго голас, а калi ўзнiкаў нейкi дзiўны шум, мы думалi, што гэта ён…

— Толькi яго голас?.. Але… чаму?

— Не ведаю. У мяне, праўда, ёсць на гэты конт свая версiя, але я лiчу, што не варта спяшацца. Хоць яна штокольвечы i высвятляе, але выйсця не дае. Так. Ты, вiдаць, яшчэ ўчора нешта прыкмецiў, iначай палiчыў бы нас абодвух за вар’ятаў.

— Я думаў, што сам звар’яцеў.

— Ах, так? I ты нiкога не бачыў?

— Бачыў.

— Каго?!

Яго твар скрывiўся. Ён ужо не ўсмiхаўся. Я ўважлiва разглядваў яго, пасля адказаў:

— Гэтую… чарнаскурую…

Снаўт маўчаў. Але яго напружаныя згорбленыя плечы крыху расслабiлiся.

— Ты мог бы мяне хоць папярэдзiць, — працягваў я ўжо не так упэўнена.

— Я цябе папярэдзiў.



— Але як!

— Як здолеў. Зразумей, я не ведаў хто гэта будзе! Гэтага нiхто не ведае, гэтага нельга ведаць…

— Паслухай, Снаўт, у мяне некалькi пытанняў. Ты сутыкаўся з такiмi рэчамi… тая… гэта… што будзе з той?

— Ты хочаш ведаць, цi вернецца яна?

— Так.

— Вернецца i не вернецца.

— Што гэта азначае?

— Вернецца такая самая, як была напачатку… пад час першага вiзiту. Проста яна не будзе нiчога ведаць або, калi казаць дакладна, будзе паводзiць сябе так, быццам ты нiколi нiчога не рабiў, каб ад яе пазбавiцца. Яна не будзе агрэсiўнай, калi ты не паставiш яе ў такое становiшча…

— Якое становiшча?

— Гэта залежыць ад абставiн.

— Снаўт!

— Што?

— Мы не можам дазволiць сабе раскошу што-небудзь утойваць адзiн ад аднаго!

— Гэта не раскоша, — перапынiў ён суха. — Кельвiн, у мяне такое ўражанне, што ты ўсё яшчэ не разумееш… або… Пачакай! — У яго заблiшчалi вочы. — Ты можаш мне сказаць, хто ў цябе быў?!

Я пракаўтнуў слiну. Апусцiў галаву. Мне не хацелася глядзець на яго. Я хацеў, каб зараз тут быў абы-хто, толькi не Снаўт. Але выбару не заставалася. Шматок марлi адклеiўся i звалiўся мне на руку. Я здрыгануўся ад яе слiзкага дотыку.

— Жанчына, якую… — я не закончыў. — Яна загiнула. Зрабiла сабе… укол…

Снаўт чакаў.

— Учынiла самагубства?.. — удакладнiў ён, калi ўбачыў, што я маўчу.

— Так.

— I ўсё?

Я маўчаў.

— Гэта не ўсё…

Я падняў галаву. Снаўт не глядзеў на мяне.

— Адкуль ты ведаеш?

Ён не адказаў.

— Ладна, — пачаў я, аблiзаўшы губы, — мы пасварылiся. А зрэшты, не. Гэта я ёй сказаў, сам ведаеш, што гавораць у гневе. Сабраў свае рэчы i пайшоў. Яна дала мне зразумець, хоць пра гэта нiчога i не сказала, але калi з чалавекам доўга жывеш, навошта i гаварыць… Я быў перакананы, што пабаiцца… яна проста так… што не зробiць гэтага… я выклаў ёй усё. На наступны дзень я ўспомнiў, што пакiнуў у шуфлядзе стала гэты… прэпарат; яна ведала пра яго я прынёс прэпарат з лабараторыi i растлумачыў, як ён дзейнiчае. Я спалохаўся, хацеў пайсцi i забраць яго, але падумаў, што гэта дасць падставы лiчыць, быццам я ўспрыняў яе словы ўсур’ёз, i… не пайшоў. Але на трэцi дзень я ўсё-ткi пайшоў, бо гэта не давала мне спакою. Ужо… калi я прыйшоў, яна была мёртвая.

— Ах ты, нявiнны хлопча…

Гэтыя словы ўзрушылi мяне. Але зiрнуўшы на Снаўта, я зразумеў, што ён не жартуе. Я ўбачыў яго быццам упершыню. На шэрым твары ў глыбокiх маршчынах застыла пакута, ён быў падобны на цяжкахворага чалавека.

— Чаму ты так гаворыш? — спытаўся я здзiўлена.

— Таму, што гiсторыя гэта трагiчная. Не, не, — хуценька дадаў ён, калi заўважыў, што я хачу яго перапынiць, — ты па-ранейшаму нiчога не разумееш. Вядома, ты можаш пакутаваць, нават лiчыць сябе забытым, але… гэта не сама страшнае.

— Што ты кажаш! — з’едлiва выгукнуў я.

— Цешу сябе тым, што ты не верыш. Тое, што адбылося, можа быць страшным, але страшней за ўсё тое, што… не адбывалася. Нiколi.

— Не разумею… — прамовiў я.

Я i на самай справе нiчога не разумеў. Снаўт пакiваў галавой.

— Нармальны чалавек… — працягваў ён. — Што такое нармальны чалавек? Чалавек, якi не ўтварыў нiчога страшнага? I нават нiколi пра гэта не падумаў? А што, калi ён не падумаў, але ў яго падсвядомасцi дзесяць або трыццаць гадоў таму толькi мiльганула гэта? Мо ён забыўся, не баяўся, бо ведаў, што нiколi не зробiць нiчога дрэннага. Так, а зараз уявi сабе, што раптам, сярод белага дня, у асяродку iншых людзей, ты сустракаеш ГЭТА наяве, прыкутае да цябе, незнiшчальнае, што тады? Што маеш рабiць тады?

Я маўчаў.

— Станцыя, — прамовiў ён цiха. — Маеш тады Станцыю Салярыс.

— Але… што гэта ўрэшце можа быць? — спытаўся я нерашуча. — Вы ж з Сарторыусам не злачынцы…

— Ты ж псiхолаг, Кельвiн! — нецярплiва перапынiў ён мяне. — Каму хоць раз у жыццi не снiўся такi сон, не з’яўляўся такi прывiд? Возьмем… фетышыста, якi закахаўся, скажам, у шматок бруднай бялiзны. Рызыкуючы жыццём, метадам пагроз i просьбаў ён здабывае свой бясцэнны вычварны шматок. Забаўна, праўда? Ён i брыдзiцца прадмета свайго iмкнення, i гатоў з-за яго розум страцiць. I нават жыццё гатовы аддаць дзеля яго, як Рамэо дзеля Джульеты… Такое часам здараецца. Але ты, вiдаць, разумееш, што бываюць i такiя рэчы… такiя сiтуацыi… якiя нiхто не захоча мець наяве, пра якiя можна толькi падумаць, i то пад час ап’янення, падзення, вар’яцтва — называй гэта як хочаш. I слова становiцца целам. Вось i ўсё.

2

Suum cuiquе (лац.) — кожнаму сваё.