Страница 57 из 61
Гномы, відавочна, так не лічылі. Зветкі пра Аркенстон, які трапіў у рукі чужынцаў, распалілі гномскія сэрцы. Дый зда-гадаліся яны пра ваганні Барда і ягоных прыспешнікаў, а таму вырашылі ўдарыць, пакуль праціўнікі не вызначылі, што ж рабіць.
Знянацку, без сігналу, моўчкі гномы кінуліся ў атаку. Бразнулі струны на луках, засвісталі стрілы. Пачалася бойка.
Але яшчэ больш раптоўна, з жахлшай хуткасцю на даліну І Гару звалілася цемра! Чорныя хмары несліся ў нябёсах Жудасна загрукатала шалёная зімовая навальніца, прынесеная звар'яце-льш ветрам, і маланкі ўдарылі ў вяршыню Гары. А пад хмараю іншая цемрадзь імкнулася з клакатаннем наперад. Не вецер прынёс яе, яна прыляцела з Поўначы нібы неабсяжная драпежная зграя, такая шчыльная, што крыламі захшала святло.
— Спыніцеся! — закрычаў Гэндальф, які раптам паўстаў, узняўшы рукі, паміж гномамі і тымі, хто чакаў іх нападу.
— Спыніцеся! — заклікаў ён голасам, падобным да грому, і посах ягоны запалаў ярчэй за маланкі. — Жах прыйшоў да вас! Жах прыйшоў хутчэй, чым я чакаў! Гобліны ідуць! 3 Поўначы рушыць Больг! Ягонага бацьку ты забіў у пячорах Морыі, о Дайн! Зірніце! Кажаны ўюцца над ягоным войскам, як мора саранчы! Гобліны едуць на ваўках, і Варгі бягуць побач!
Здзіўленне і страх апанавалі ўсімі. А пакуль Гэндальф пра-маўляў, змрок усё чарнеў. Гномы спыніліся і зірнулі на нябёсы. Шматгалосна закрычалі эльфы.
— Сюды! — гукнуў Гэндальф. — Яшчэ ёсць час для нарады. Дайн, сын Найна, хутчэй ідзі да нас!
Так пачалася бітва, якую ніхто не чакаў. Яе назвалі «Бітвай пяці войскаў», і стапася яна вельмі жахлівай. 3 аднаго боку былі гобліны ды драпежныя ваўкі, з другога — эльфы, людзі ды гномы. Вось як гэтае здарылася. 3 часу смерці Вярхоўнага гобліна Туманных Гор гоблінская нянавісць да гномаў распалілася ў сапраўднае шаленства. Вестуны пабеглі паміж іхнымі гарадамі, калоніямі ды крэпасцямі, бо яны вырашылі раз і назаўсёды дамагчыся вярхоўнай улады на Поўначы. Сакрэтна збіралі звесткі, пад усімі гарамі таемна кавалі мячы з латамі ды ўзбройваліся. Потым ішлі, збіраліся ў цёмных далінах ды пад стромамі, рушылі ў цемры ці па тунелях, пакуль вакол вялікай гары Гундабад, дзе знаходзілася іх сталіца, не сабралася ве-лізарнае войска, гатовае ў патрэбны час ураганам рушыць на бесклапотны Поўдзень. Потым яны даведаліся пра смерць Драка, радасць апанавала іх сэрцы, і памчаліся яны ўдзень і ўночы праз горы, пакуль, нарэшце, не прынесліся з Поўначы ледзь не на Дайнавым карку. Нават крумкачы не ведапі пра іхны паход, пакуль не вырваліся гобліны на прастору паміж стромамі ды Самотнай Гарой. Колькі ведаў Гэндальф, цяжка сказаць, апе відавочна, што і для яго гоблінская атака была нечаканай.
Вось які план склаў ён разам з Бардам ды Каралём Эльфаў, ды з Дайнам, бо гномскі ўладар далучыўся да іх. Гобліны былі агульнымі ворагамі, і перад іх пагрозай на ўсе спрэчкі забыліся. Адзінай надзеяй было завабіць гоблінаў у даліну паміж паўднё-вым ды ўсходнім адгор'ямі, а самім заняць вяршыні. Але тое магло стацца вельмі недарэчным, калі б гобліны мелі дастаткова ваяроў ды перавалілі Гару, ударыўшы ззаду ды зверху. Аднак — што зробіш — часу не засталося ані на іншыя планы, ані на тое, каб паклікаць дапамогу.
Шпарка пракаціліся грымоты ды рушылі прэч, да паўночнага Ўсходу, а замест іх наляцела на даліну хмара кажаноў, спусцілася ніжэй, закружляла над адгор'ямі, засланяючы святло, напаў-няючы сэрцы жахам.
— Да Гары! — заклікаў Бард. — Да Гары! Да прызначаных месцаў, пакуль яшчэ ёсць час!
На паўднёвым адгор'і, на ніжніх схілах ды паміж скал каля ўзножжа сталі эльфы, на ўсходнім — людзі з гномамі. Але сам Бард і колькі найбольш спрытных эльфаў ды людзей ускарас-каліся на верх усходняга адгор'я, каб зірнуць на поўнач. I ўбачылі, што зямлю паблізу ўзножжа гары заліла чорная імклівая навала. Праз кароткі час ар'ергард завірухай абмінуў узножжа адгор'я ды ўварваўся ў даліну. Тое былі найспрытнейшыя вершнікі на ваўках. Адразу ж паветра напоўнілася іх пранізлівымі крыкамі ды выццём. Некалькі найадважнейшых людзей усталі на іх шляху, каб з'імітаваць абарону, а потым хутка вярнуцца да сваіх — апе шмат з іх загінула, адыходзячы. Як Гэндальф і спадзяваўся, гоблінскае войска, натрапіўшы на супраціў, завар'яцела, рушыла за ар'ергардам у даліну, глыбока зайшоўшы паміж адгор'ямі ў пошуках ворагаў. Над ёй луналі незлічоныя харугвы ды сцягі, чорныя й чырвоныя, гоблінскае войска пацякло, нібы марская хваля, на бераг, шалёна і хаатычна.
Жудасная была бойка. Самая жахлівая з Більбавых прыгодаў, самая непрыемная і агідная да таго ж. А калі прайшоў час першых цяжкіх успамінаў — дык тая, якую І ўспамінаў часцей за ўсё, і ганарыўся больш за ўсё, хоць і ролю там адыграў невялікую. Я б нават сказаў, аніякай увогуле, бо ў самым пачатку насунуў пярсцёнак на палец ды знік — калі не ад небяспекі, дык з вачэй. Пярсцёнак такога кшталту ад гоблінскай атакі не абароніць, ані стрэлаў не спыніць, ані дратоў, якія паўсюль так і лётаюць. Але ў час знесці ногі дапамагае, і аніякі асабліва жвавы ды ўцяты гоблін не абярэ тваю галаву ў якасці адмысловага матэрыялу для сечы.
Эльфы атакавалі першыя. Яны спрадвеку ненавідзелі гоб-лінаў, і нянавісць іх была падобная да халоднага, жорсткага полымя. Іх дзіды й мячы ільдзіста ззялі ў змроку — такая злосць апанавала тымі, хто гэтую зброю трымаў. Як толькі ворагі шчыльна згрувашчыліся ў даліне, эльфы абрынулі на іх залеву стрэл, і кожная блішчэла ў палёце, нібы падпаленая злым агнём. За стрэламі тысяча дзідароў рушыла з-за скалаў і атакавала. Пачаўся аглушальны гвалт. Камяні пачарнелі ад гоблінскай крыві.
Толькі гобліны ачунялі ад першага націску і спынілі рух эльфаў, як з другога боку даліны пакаціўся моцны, густы крык. Зароўшы «Морыя!» і «Дайн, Дайн!» гномы Жалезных Стромаў шалёна рушылі ўніз з іншага адгор'я з цяжкімі абухамі ў руках, а, побач з імі — Азёрныя людзі з доўгімі мячамі.
Паніка ўсчалася сярод гоблінаў. Калі яны павярнулі, каб абараніцца ад новага нападу, эльфы атакавалі яшчэ мацней. Ужо шмат гоблінаў уцякала ўздоўж ракі, каб вырвацца з пасткі, ваўкі, звар'яцеўшы, кінуліся на сваіх, раздзіралі мёртвых ды параненых. Здавалася, вось яна, перамога, але раптам з вышыні пачуўся кліч.
Гобліны перайшлі Гару, і ўжо шмат іх сабралася над Брамай, а іншыя імкнуліся ўніз, нібы рака, не звяртаючы ўвагі на тых, хто з віскатам і лямантам падаў са скалаў ды адхонаў. Гобліны намерваліся атакаваць адгор'і зверху! На кожнае вяла з Гары сцежка, і надта мала было абаронцаў, каб утрымліваць іх доўгі час. I надзея на перамогу пагасла ў сэрцах. Бо відавочна стала, што стрымалі толькі першы націск чорнай навалы.
Час ішоў. У даліне зноў сабраліся гобліны. Туды ўварваўся і атрад мацнейшых Варгаў, а з імі разам — гвардыя Больга, велізарныя гобліны са сталёвымі ятаганамі. Сапраўдная цемра агарнула зацягнутыя хмарамі нябёсы, а кажаны ўсё кружлялі над галовамі людзей і эльфаў або, нібы вампіры, смакталі кроў параненых і забітых. Цяпер Бард цяжка біўся, каб абараніць усходняе адгор'е, і павольна, крок за крокам, адступаў. Эльфійскія ўладары біліся побач са сваім каралём, прыціснутыя да вартавога паста на Крумкачовай Строме, на паўднёвым адгор'і.
Знянацку пачуўся моцны крык, і ад Брамы данёсся гук трубы. Торын, на якога ўсе забыліся! Частка сцяны, якую рушылі рычагамі, павалілася з пляскатам у возера. 3-за яе скочыў Кароль-Пад-Гарой, і ягоныя прыспешнікі рушылі за ім. Цяпер не было на іх ані плашчоў, ані капелюшоў, браня іх ззяла, і чырвоным агнём свяціліся іх вочы. У змроку магутны Торын Дубатарч блішчэў нібы золата на пахавальным вогнішчы.
Зверху на іх пачалі кідаць каменні, але гномы ўпарта рушылі, дабеглі да вадаспаду і кінуліся ў бойку. Ваўкі і вершнікі падалі ці ўцякалі перад імі. Торынава сякера біла ворагаў нібы пярун, і, здавалася, нічога не магло спыніць ані яго, ані яе.
— Да мяне! Да мяне! Эльфы і людзі! Да мя'не, мая кроў! — закрычаў ён, і голас ягоны загучаў нібы горн у даліне.
Усе гномы з Дайнам разам, нават не шыхтом, а паасобку, рушылі наперад. Разам з імі атакавала і шмат людзей з Возера, бо Бард не здолеў іх затрымаць, а з іншага боку спусцілася шмат эльфаў-дзідароў. Зноў паніка завалодала гоблінамі, густа падалі трупы, пакуль уся даліна не пакрылася іх чорнымі мярзотнымі кучамі. Варгі разбегліся, і Торын урубіўся ў шэраг целаахоўнікаў Больга. Але прабіць яго не здолеў.