Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 44 из 49



Калі трапляўся панскі вазок - пераразалі яму конна дарогу, выляталі з-за дрэў, гікалі, хапалі за морды коней, устаўлялі ў колы вялізныя латы, бралі гаспадара ў палон і з пашанаю везлі ў палад, каб не было за сталом пустых крэслаў. А пустых крэслаў ставала ўсё больш і больш. Некаторыя госці захварэлі і не маглі нават рукою варухнуць. Тры загонавыя шляхцюкі ціха сканалі ў задніх пакоях. Адмучыліся.

Яноўскаму ўсё гэта так абрыдла, што ён знікаў з палада і накіроўваўся куды вочы глядзяць, часцей за ўсё да медыкуса. Той таксама піў, але хоць разумнейшым рабіўся ад гэтага. Сядзеў, мачаючы агурок у соль, хрумстаў ім і, утаропіўшы ў сабутэльніка ярасныя вочы, злосна казаў:

- Бязглудзіда! Не краіна, а плод шалёнай фантазіі бога. Вось мінуў чэрвень 1789 года, ліпень стаіць. Мужыкі пуп падарвалі, а тут гуляюць, як быццам заўтра сканчэнне свету. Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагоддзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава знікне з зямлі. Не будзе яе, духу не станецца. І модны воўк зжарэ слабага. І хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп. Жонку яго цяжарную сцёбаюць - ён пану ручкі цалуе, галаву яму прабілі - ён крычыць: “Бадька наш, каралеўская кроў, вядзі!” Душна мне, браде, душна мне. Зусім здохнем, калі хоць дзе-небудзь не запалае.

Яноўскі слухаў яго з дзіўным спакоем. Нібы не яго любую, моцную, вольную дзяржаву лаялі. Нібы зусім не mляхцід ён, а самы звычайны лападь. Словы медыкуса былі як павольна дзеючая атрута. Міхал па-ранейшаму пагарджаў мужыкамі, але і шляхту не мог любіць

- наглядзеўся за гэтыя дні. І гэта было рыцарства, надзея Беларусі, яе блакітная кроў. Паганцы!

К канцу другога дня гулянкі адбылося адразу тры няшчасці: абпіліся да смерці два цыганы і памёр, таксама пасля выпіўкі, той цыган, якому прабілі галаву. Ён быў цыганскі старэйшына і піў ад ганьбы.

У дзень пахавання старэйшыны Яноўскі пайшоў да табара. Дзень быў спакойны, ён дагараў за лясамі чырвонаю стужкай зары, і таямніча вымалёўваліся на гэтым фоне спічастыя цыганскія буданы. Міхал прапусціў момант, калі нябожчыка панясуць у апошні шлях. Ён інсгынктыўна не любіў чужой смерці, як кожны малады. Проста хаделася хоць хвіліну пабыць сярод людзей, якія не п’юць і не сваволяць.

Ён здзівіўся, убачаўшы, што трохі зводдаль ад шатра нябожчыка стаідь невялікі маўклівы натоўп, чарнеючы ў цемры.

Каб не перашкаджаць ім, Яноўскі адышоў у супрацьлеглы бок і сеў у хмызах, ля вялікага дуба. Тут ён бачыў усё, а яго не бачылі.

Хвілін пяць стаяла цішыня. Пасля няпэўны, ледзь чутны голас заспяваў дзіўную гартанную мелодыю. Праспяваў дзве-тры ноты і змоўкнуў. Падхапіў другі жаночы голас і павёў яе, скардзячыся, і зноў змоўк... Трэці, чацвёрты голас... Песня мацнела, але да самага канца заставалася нягучнай. І раптам зноў цішыня.

Толькі тут пабачыў Міхал, што ад пушчы цягнецца дзіўная прадэсія. Людзі, што праводзілі старэйшыну на месца апошняга заспакаення, ішлі гуськом, па адным. Спачатку - цыганы, пасля -цыганкі.

Ля шатра пасіупова пачало разгарадца вогнішча, людзі кідалі ў яго сухія палкі. Доўгая маўклівая змяя павольна набліжалася ад пушчы.

Калі яна прайшла палову дарогі, нехта выліў на вогнішча цэбар вады. Засіпелі галавешкі. І адразу запалала вогнішча ля суседняга шатра. У яго няпэўным святле Яноўскі ўбачыў постадь проставалосай кабеты, якая крочыла насустрач прадэсіі, трымаючы ў руках галавешку са згаслага вогнішча. Хустка на плячах кабеты развявалася ад хуткай хады.

Вось яна падышла да першага, падала яму галавешку. Т ой узяў яе, не аглядаючыся, перадаў цераз плячо наступнаму, а сам вымыў рукі і твар вадою, якую зліла яму з гарлача тая самая кабета. Усе перадавалі галавешку цераз плячо, усе мылі рукі.

Астатняя бабуля, таксама не аглядаючыся, кінула яе на дарогу. Зноў скардзячыся, заспяваў хор. Яноўскі не разумеў слоў, але хваляванне сціснула яму горла.

- Ідзі, ідзі ў свой далёкі шлях, - здавалася яму, спяваў хор. -Галавешка апошняга вогнішча, забытая на дарозе... Крудяцца, крудяцца колы... Няма спакою, няма адпачынку... Мы едзем, мы едзем, спаўняючы даўні запавет... Далёкая дарога... Ідзі ў той край, дзе скончацца бадзянні, дзе цябе не пакрыўдзяць... Крудяцца, крудяцца колы... Бясконцы, вечны наш шлях.

Кабета, размахнуўшыся, кінула палаючую галавешку ў шацёр памёршага, і ён адразу ўзяўся зыркім жоўтым агнём.

- Вось палае твой шацёр, апошні твой шацёр, - здавалася, спяваў хор. - Хутка нічога не застанецда ад цябе на зямлі... Застанецца галавешка на пыльнай дарозе, дым забытых кастроў, і колы твайго племя прарыпяць у цемры далей. Крудяцца, крудяцца колы... Далёкі шлях.

Яноўскі не заўважыў нават, што ўсё скончылася. Абудзілі яго ад задуменнасці крокі і галасы непадалёк. Пад дубам стаяла некалькі цёмных постадяў. Дзіўна, але размаўлялі яны па-беларуску.

- Вось і канец.

- Ад ганьбы памёр чалавек. Ой, роме.

Яноўскаму здалося, што першы голас - голас таго цыгана, якому кароль даў аплявуху тады на ганку, а другі - голас таго няшчаснага, у якога гайдукі Знамяроўскага збілі абады на дарозе.

- Хопідь, - азваўся густы бас. - Плачам справе не паможаш. Але заўтра ён нам адкажа, бізун голы.

За другімі табарамі паслалі?

- Паслалі. Матыс Аўгусцінавіч накіраваў чатырох.



- Добра. Толькі трымайцеся, браты. Т ак трымайцеся, як толькі можна.

Загаварылі па-цыганску, і Міхал павольна пачаў адыходзіць ад таямнічага зборышча. Толькі па дарозе дамоў ён зразумеў, што супрадь Якуба рыхтуюць нешта нядобрае, і, хоць матыў цыганскагу плачу стаяў яшчэ ў яго вушах, хоць дом Знамяроўскага і вечныя гулянкі яму астабрыдлі, вырашыў папярэдзідь караля. Проста на знак удзячнасці.

Але ў палацы зноў спявалі, зноў даляталі з акон крыкі, брынчанне струн, бразгатанне шкла.

З-пад стала тырчалі ногі мітрапаліта. Кароль Якуб сядзеў на сваім месцы, учапіўшыся ладонню ў нячэсаныя валасы. Карыя вочы былі ўтароплены ў нешта, што бачыў ён адзін. Міхал таргануў яго за плячо.

- Ты хто такоў? - цяжка, як воўк, павярнуўся да яго Знамяроўскі.

- Гэта я, ваша вялікасць, Яноўскі.

- А-а. Ян-ноўскі. А чаго ж гэта ты такі храноўскі? Ты хто

такоў?

- Я пасол.

- А-а, пасол. Пасол замежнага каралеўства. Дык чаго ты лезеш сюды, калі кароль ад-п-пачывае ад д-д-дзяржаўных спраў. Ведай этыкет. Пасля прыму, праз тры дні. І не раней... Ведай маю дабрату. Пшоў прэч!

Яноўскі ледзь стрымаўся, махнуў рукою і на папярэджанні і на размову. Д’ябал яго бяры, раз так. Ён зусім сабраўся пакінудь залу, калі раптам галасы амаль усіх гасцей зараўлі нешта адзінае:

- Дзевак! Дзевак!

Гэты раптоўны псіхоз ахапіў усіх. Нават мітрапаліт выкадіўся з месца свайго адпачынку і пачаў крычадь:

- Вачыма намізаюшчых, тонкашчыкалатных, барвянадзясных, палка лабазаючых!!!

Якуб, як заўважыў Яноўскі, быў амаль раўнадушны да жанчын. Т аму ён абыякава паклікаў гайдука:

- Адшукай гэтым бабздырам... І сумленных не бяры, гэтыя свінні ўсё адно нічога не разумеюць. Колькі іх тут? Двадцадь цвярозых? Вось столькі гуляшчых і знайдзі ва ўсіх вёсках.

І зноў сеў. Баль прадягваўся, а Знамяроўскі ўсё ніжэй апускаў галаву. Яноўскі даўно заўважыў, што хмель налятаў на яго хвалямі.

- Дзевак! Дзевак! - зноў зараўлі госці.

І раптам Якуб устаў. Яноўскі жахнуўся, гледзячы на яго твар. Наліты крывёй, з ашклянелымі вачыма, страшны. Вялізнай, як цэбар, лапай грукнуў па стале:

- Маўчаць, падлы!

Знямелая цішыня запанавала ў пакоі. Толькі чутна было, як крывая свечка капала воскам на плеш нейкаму п’янаму і той мыкаў у сне.

На твары Якуба краплінамі высыпаў пот.

- Вы - падлы, вы - шчанюкі, п’янюгі, нахабнікі. Дзевак ім, віна! Дзе слава, дзе моц, дзе воля, дзе веліч?! Сны ўсё!!! Сны!!! Сны аб загубленым! З вамі, ці што, царствы пакарадь? Вы, можа, воіны, вы, можа, людзі? Лярвы вы, еўнухі, чарвякі! Хто вам дасць больш - таму вы нявесту, маці, зямлю сваю... пад хвост!

Ён заскроб пяцярнёю па абрусе. Вочы сталі дзікімі і вартымі