Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 43 из 49



Пад’ехалі да брамы. Яноўскі заляпаў цяжкім чыгунным кальцом. У адказ сабачы брэх і голас:

- Хто там?

- Госці да пана Ваўчанецкага.

У гэты час цыганы зрабілі нешта накшталт дзвюх жывых лесвіц у баку ад брамы. Па спінах залезлі наверх два здаровыя мужыкі.

Яноўскі зусім забыўся на тое, што ў браме ёсць ваўчок. Пыхнула губка, асвяціла ягоны твар.

- А-а, вось які госці! - прахрыпеў голас. - Стары гаспадар... Гэй, варта! Во-ох!.. Што гэта.

Пачуліся прыдушаныя гукі барадьбы. Форткі брамы расчыніліся, і шэры натоўп рынуў на вялізны двор. Пабеглі да дома. І раптам на галерэі нехта пачаў бідь у звон. У хаце заварушыліся, забегалі. Пасля жахлівы залп у дзвярэй ірвануў паветра.

Усё закруцілася, як віруха. Аглушаны, збіты з панталыку, Яноў-скі, думаючы, што ўсе ўжо забіты, глянуў на атакуючых і не пабачыў страт.

Пасля выявілася, што абаронцы, і ў тым ліку сам Ваўчанецкі, былі п’яныя, як сукіны каты. Іх заспелі проста за позняй вячэраю.

На ганку дома Міхал убачыў дзесяткі тры гайдукоў, якія палілі ў белы свет, і сярод іх самога Ваўчанецкага ў ружовых портках і з шабляю ў рудэ.

- На злом! На злом! - раўлі нападаючыя. - За радзіму! За каралеўства цыганскае! За караля!

Абаронцаў змялі і ўдіснулі ў дзверы, дзя яны, устаткаваўшыся на сходах, атрымалі нейкую раўнавагу з нападаючымі. Абодва бакі палілі з фузій так, што атынкоўка са столі ляцела вялізнымі кавалкамі, агаляючы драніцы. У абодвух станах ужо меліся кантужаныя і аглушаныя. Палюбоўніца Ваўчанецкага, падтрымліваючы гонар ваяўнічай беларускай матроны, выліла начнік проста на галаву шляхцюку, што ўзначальваў авангард.

- Бі іх! Душы! З намі бог!

- Святы Юры і Русь!

Сілы ўсё ж былі няроўныя. Праз двадцадь хвілін барадьбы ўсе пачулі дзікі звон шкла: атрад “кароннага суддзі” выбіваў шыбы разам з рамамі, пранікаючы ў тыл ворага. Сярод мужных абаронцаў узнікла паніка.

- Нам здрадзілі! - зароў нехта.

Адны абаранялі нарабаванае, другія змагаліся за высокія ідэалы дабра і таму, натхнёныя відовішчам панікі, як ільвы, рынулі на агідных і вераломных ворагаў. Праз хвіліну іх схапілі, скруділі і, кінуўшы ляжадь на падлозе ў кутку залы, рассыпаліся па пакоях.

Звон шкла, падаючы посуд, трэск фіранак на вокнах. Частка доблесных пераможцаў занялася рэквізідыяй трафеяў, другая - сыпанула шукадь вінны склеп. Запалалі паходні, загарэлася наводшыбе падпаленая кімсьці адрына, надаючы феерверку яшчэ большую ўрачыстасць.

Бочкі выцягнулі на лужок, выліўшы палову на сходах. Выбівалі днішчы, прыпадалі да чырвоных каскадаў прагна, як атручаныя. У бутэлек адбівалі рыльцы. Запалалі вогнішчы, з хлявоў даляцеў роспачны лямант авечак і неўразумелае, здзіўленае кудахтанне курэй.

Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круділіся на ражнах цэлыя авечкі. Разліўное мора віна.

Дзікімі вачыма глядзеў на гэтае спусташэнне Яноўскі. Гэта была галеча. Уварваліся, як дзікія гуны, і знішчылі ўвесь дабрабыт.

А на ганку, асветлены зарывам, стаяў кароль Якуб і, абапіраю-чыся на шаблю, глядзеў на агонь, як Нерон на пажар вечнага горада.

Паплавец перад ім нагадваў поле бітвы: у карцінных позах ляжалі людзі, збіўшыся ў кучу; блукалі, хістаючыся, параненыя ў бітве з Бахусам.

Шляхта піла ў зале. Елі, пілі, зноў елі і зноў пілі. Ялавічына, бараніна, смажаныя гусі, кюмель, мёд, гарэлка - усё знікала ў бяздонных жыватах, і Яноўскі ледзь не плакаў. Яноўшчына была спустошана да канца. Нарэшце і ён сам пачаў есці і підь. Што ж зробіш?

Стогны з кутка спынілі на хвіліну піраванне. Гэта нагадвала скаргі грэшных душ у пекле, але гэта стагналі пераможаныя:

- Развяжыце, развяжыце нас. Есці хочацца, есці. Разарацца, дык весела.

Кароль Якуб, якога падтрымлівалі пад рукі, падышоў да павержаных.

- Ага, аману просіде. А маёнтак аддасі?

- Аддам, годны рыцар, аддам.

- Кажы - кароль

- Кароль, каханенькі, кароль.



- Дык вось, з маёнтка - прэч. Паспрабуеш зноў захапіць -галаву скручу. Аддасі пану Яноўскаму дваццаць кароў, трыццаць авечак, шэсцьдзесят гусей і іншае - па ліку з’едзенага і выпітага. Іначай - канец табе.

- Добра ўжо, аддам, аддам.

- А дараваць табе - справа гаспадара. Зараз дашлеш аднаго гайдука па бацькоў майго высакароднага пляменніка і другога - па кантрыбудыю. Каб ранідою ўсё гэта было тут. А зараз - развязаць.

І кароль падягнуў Ваўчанецкага віцаю ніжэй спіны на знак падначалення, а пасля падалаваў у вусны.

- Ён вялікі, ён мудры! - задягнулі старую песню прыдворныя Знамяроўскага. - Ён умее пакараць і ўмее літавадь.

П’янка цягнулася далей. Кароль і Ваўчанецкі брахалі пра старыя подзвігі, цалаваліся, ляпалі адзін аднаго па спіне.

Калі змрок знадворку стаў асабліва густым перад світаннем, двор і дом нагадвалі судэльнае пабоішча. Героі ляжалі паўсюль, як трупы, смурод цягнуўся ад дагараючай адрыны.

Свіння, што нейкім дзівам не трапіла ў кадёл, хадзіла па двары і, задумленна рохкаючы, цалавала рыцараў у твары.

За сталом засталося не больш дзесяці чалавек. Кароль і Ваўчанецкі кудысьці зніклі. Медыкус дзяўбаў носам.

Яноўскі, якога амаль не трымалі ногі, даплёўся да дзвярэй і, чапляючыся рукамі за сценкі (моц божая: я ад плота, а яна да плота), пацягнуўся калідорам.

І тут ён натрапіў на нешта такое жахлівае, што хмель адразу выскачыў з галавы.

Упоперак калідора ляжалі два гайдукі і сам пан Ваўчанецкі, а на іх, з голаю шабляю, - Знамяроўскі. Ляжалі ў лужыне крыві.

- Здрада! - нема закрычаў Міхал. - Ваўчанецкі завабіў караля і здрадліва забіў яго. О подлыя!

Прыбеглі людзі. Аслупянелыя, сталі яны над трупамі, з-пад якіх негустая чырвоная лужына распаўзалася далей і далей.

- Гора нам! - залямантаваў нехта. - Забілі караля! Упаў ты, паражоны рукою здрадніка! Змагаўся, як леў! Трох забіў!

Медыкус расштурхаў людзей і схіліўся над трупамі. Памадаў пульс. Пасля прыўзняўся і махнуў рукой.

- Што з ім? - трывожна спытаў Міхал.

Медыкус плюнуў:

- Свіння. Выбраў месца, каб апрастацца. Вось што бывае, калі п’юць без меры і не закусваюць. Насматкаўся чырвонага віна, лайдяк.

- Можа, дапамагчы чым? - спытаў Міхал, усё яшчэ не разумеючы.

- Нашто?! Ён зрабіў самае лепшае, што можна было. Ну, калі вам так хочацца, дык засуньце яму яшчэ два пальцы ў рот.

У адказ “забіты” кароль моцна захроп, і яму адказаў пяшчотным насавым свістам “здраднік” Ваўчанецкі.

Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза; два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек абпіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых агнястрэльнай і халоднай зброяй не было. Параненых было шэсць. Кантужаных атынкоўкаю - тры. Акрамя таго, “кароннаму суддзі” вышэйпамянёная свіння ад’ела вуха. Свінню за гэта раніцаю прысудзілі да страты і з’елі пад чорнай падліваю. Нарабілі брыдкасцей і насваволілі - у ахвоту.

А калі раніцаю Яноўскі, перадаўшы спустошаны маёнтак бадькам, паехаў паўночнай дарогаю разам з Ваўчанецкім (іх памірылі) да караля Якуба, які яго не адпускаў, на паўдзённай дарозе да Яноўшчыны можна было пабачыць павучальны малюнак: цягнуліся шляхам каровы, бэкалі авечкі, везлі на вазах гусей і бочкі віна. Каля вазоў крочылі пахмурныя хлопы Ваўчанецкага.

Пераможаны, згодна з рыцарскім гонарам, сумленна пладіў кантрыбудыю сялянскай худобаю. Сам ён аддаў толькі віно.

Дзядзькі ішлі панурыўшыся, пахмурна гледзячы пад ногі. З хат удякаў пах малака, удякала няпэўная сялянская сытасць

Курыўся дарогаю пыл.

V

Два дні цягнулася святкаванне перамогі ў палады Якуба Першага. Гарэлі плошкі, палалі бочкі са смалою. Ляцелі крык, смех, тупанне аб падлогу. У кароткія хвіліны прасвятлення два разы ездзілі на шлях лавіць падарожных людзей у госці. Спаймаўшы мужыка, аддавалі яго гайдукам, каб тыя задягнулі ў людскую і напаілі там да зялёнага змія.