Страница 24 из 49
- Сэрца, як я мяркую, табе без патрэбы, ласкавы пане, -легкадумна адказаў нежанаты тады пан Аляхно.
- Аднак ты ж прынёс сваё да ног панны Любкі.
- Гэта зусім іншая рэч. Яна высокага роду. А нобілю сорамна браць за сябе халопку.
- Ажаніўся ж на дачцэ смерда мурамскі Пётр, - сказаў Ракутовіч.
- Рабы татар могуць рабіць, што ім хочацца.
- Не папікай, сусед. Падобна на тое, што прыйшла чарга нам трапіць у рабства. Варшава задушыць нас, мы згубілі памяць. І невядома, чыё рабства будзе даўжэйшае.
- І ўсё ж гэта ганьба для нобіля - мяшадь сваю кроў з халопскай.
- Ты дазволь мне самому меркаваць пра гэта.
- Слухай, Раман, - усміхнуўся Аляхно, - можна пакінуць сытымі ваўкоў і цэлымі авечак. Бяры яе, на колькі спатрэбіцца. Ты ведаеш, я пряцель твой і сусед і ніколі не запатрабую яе назад. Мне вельмі не хочацца, каб ты ажаніўся з ёю.
- Не, - сказаў Раман.
- Сур’ёзна, вазьмі яе, калі ўжа так захацеў. Зрабі ёй дзіця і супакоішся.
- А калі яна мяне ненавідзіць?
- А хто пытае пра гэта ў быдла?
- Не да ладу кажаш, сусед, - сказаў Раман, - дзяўчат гэтага “быдла” таксама нядобра псаваць, як і ўсякіх другіх. Гэтае быдла адкінула і збіла татарскую конніду, седзячы на конях, узятых ад сахі. Ды і Ірына паважаная дзеўка.
- Ну і вазьмі яе сабе, - засмяяўся Кізгайла.
- Брадь сілком, брадь у ланцугах - гэта трэба не паважадь
сябе.
- Ды хто ж табе кажа сілком? Ты ўлашчы яе падарункамі.
- І ўсё адно яна зняволеная. Не хачу. Брыдка. Трэба каб па любові, іначай якая ж тут радасць?
- Гм... Дык ты ж яе ў другую няволю цягнеш. Бо калі дазнаюцца, што ты адкупіў, дык зноў звязанай будзе. І сабака хвастом віляе, калі кінеш яму кавалак.
- Вось я і хачу цябе прасіць, каб ты адпусціў і маўчаў. Быццам сам адпусціў.
Кізгайла падумаў крыху.
- Не, не адпушчу, - сказаў ён. - Хочаш - бяры. Не хочаш - не бяры. Нобілю нельга быць жанатым з халопкай.
Ён занатурыўся, і Раман паехаў пакрыўджаны. Яшчэ раз ён паспрабаваў завесці размову аб гэтым і ледзь не маліў Кізгайлу, але той стаяў на сваім.
Пасля гэтага Раман пакінуў ездзіць да Кізгайлы. Той перапалохаўся - суседзі сталі коса глядзець на яго. Яму зусім не хацелася варагаваць з Ракутовічамі, і ён вырашыў адпусціць Ірыну на волю. Але вяселле яго з паннай Любкай, што неяк раптоўна згадзілася пайсці за яго, вось-вось павінна было загрымець на ўсё ваяводства званамі і шамкамі коней. І ён, як варты павагі жаніх, спытаў у нявесты, ці трэба даваць Ірыне вольную.
Любка ж была ўжо амаль гаспадыняй. А тая раптам уся страпянулася і холадна сказала:
- Не.
Ён паглядзеў на яе халодны твар, на прыжмураныя вочы, што глядзелі ўбок.
- Не, - паўтарыла яна. - Нобіль і халопка? Калі ты гэта зробіш, пра мяне можаш не думаць.
І Аляхно не паехаў да Ракутовіча.
А неўзабаве пасля вяселля Кізгайлы з Любкай да яго прымчаў на кані стрыечны брат Рамана, Якуб.
- Аляхно, - маліў ён Кізгайлу, - зрабі гэта, дзеля пакут Хрыстовых, калі хочаш, каб Раман памёр. Ён зусім звар’яцеў, мы вынеслі з яго пакояў усю зброю. Ён раве, як грэшная душа ў пекле, і лае караля, Літву і палякаў. Ён пагражае разнесці ўсё. Ты ведаеш, ён і раней ненавідзеў уціск, на які нас прыракаюць. Цяпер ён ненавідзіць яго стакратна. І гэта твая дзеўка шіурхнула яго на гэта. Адпусці яе. Разумееш, я яшчэ не бачыў, каб чалавек так кахаў і шкадаваў.
- Не, - сказаў Аляхно і сказаў гэта не сваімі вуснамі, а вуснамі
жонкі.
- Ты ведаеш, - сказаў Якуб, - ён крычыць, што гэта цяперашнія выскачкі зрабілі такімі цяжкімі ланцугі халопства, што хутка стануць халопамі і паны, увесь народ... Аляхно, ён не есць, і не п’е, і не спіць па начах. Адпусці!
- Не, - сказаў Аляхно.
- Добра, - ускіпеў Якуб, - ты будзеш вінен у пагібелі дзвюх душ. Яго і гэтай дзеўкі, таму што яна таксама шкадуе яго, я ведаю. Сорам табе, Аляхно! Дзяды часта жаніліся так, як хоча Раман. І гэтыя новыя парадкі нам не даспадобы.
- Не, - сказаў Аляхно.
- Добра ж, - і Якуб кінуў на стол корд6, - тады слухай, Аляхно. Ракутовічы табе абвяшчаюць варожасць. Беражыся.
Кізгайла пагаварыў яшчэ раз з жонкай, але тая ўпарта і тупа стаяла на сваім. А праз месяц Якуб, спасцерагаючы згасанне брата, выклікаў Аляхно на бой і быў забіты.
Смерць брата крыху працверазіла Ракутовіча. Ён стаў на ногі. І ніхто не ведаў, што ён думае. Перапалоханы гэтым нядобрым маўчаннем, Кізгайла вырашыў напасці на адну з вёсак суседа, каб паскорыць вырашальную сустрэчу.
Па дарозе туды ён быў паранены стралою з сялянскага самастрэла. Страляў адзін хлопец з аховы Якуба. Помсціў за нябожчыка.
Загонавыя дваране адступілі, забраўшы з сабой Кізгайлу. Той не дазволіў ім дякряняттття да сябе і адлежваўся ў Кісцянях, нікога не пускаючы ў свой пакой.
І вось цяпер мужыцкія орды ўзначаліў гэты чалавек, смяротны вораг майго гаспадара.
Я плюнуў, выслухаўшы гэтую гісторыю. Калі ў справу ўмешваецца баба - дабра не чакай. І ахвота яму было пытацца парады ў свае жонкі!
Але ўсё адно яна была гожая, а гэтага Ракутовіча я не разумеў.
Толькі вар’ят мог, калі яму дакляруюць такую раскошу, -патрабаваць сабе ланцугоў на шыю.
“Не мая справа. Мая справа бщца”, - вось што вырашыў я.
Між тым мяне выклікаў капітан.
- Слухай, калега, - сказаў ён, - я зараз адлучуся на малы час, а потым мы з табою пагаворым, як падтрымліваць адзін аднаго ў час вылазак, калі прыйдзе хам.
- А ці патрэбныя тыя вылазкі? Нас мала.
- Затое мы ў жалезе. Адзін латнік варты трыццацёх мужыкоў.
Я ведаў, што гэта так, але параіў вылазак не рабіць.
- А нашто ж тады конніца ў чатырох сценах? - засмяяўся ён. -Ды і хлеб я атрымоўваю не за сядню. Плацяць - скачы і сячы.
- А калі гэта неразумна?
- Пла-ацяць, - працягнуў ён, быццам давёў, і выйшаў.
Я пачакаў крыху і пайшоў за ім. Мне цікава было, якіх людзей ён адпраўляе з крэпасці напярэдадні аблогі.
Я прайшоў пераходамі і выйшаў на галерэю, што выходзіла ва ўнутраны двор. Я думаў, што я адзін, але потым заўважыў, што ў адным канцы галерэі стаіць гаспадар з жонкай. І тады я адышоў у другі канец, дзе было цямней, і там успёрся на парэнчы.
Унізе ярка палалі паходні, асвятляючы дзесятак вазоў. Будучая варта - чалавек трыццаць верхавых дваран, закаваных у латы, і пяць кірасіраў - трымалася трохі правей, ля брамы. З нізкіх дзвярэй, што вялі, відаць, у нейкае сутарэнне, даносілася бразганне молата -разбівалі ланцугі.
А потым з гэтых дзвярэй пачалі выводзіць людзей - абадраных, зарослых. Яны ледзь ішлі.
Вывелі дзесяць чалавек.
Дзесятую я не адразу і заўважыў, такая яна была худзенькая. Выйшла яна сама і сама села ў дзесятыя, апошнія, драбіны. За ёй выйшаў закураны замкавы каваль з зубілам і молатам у руцэ.
Паходня, якую трымаў шляхцід, кідала дрыготкія водсветы на гэтае дзяўчо ў белым. Я зверху бачыў толькі валасы, якія здаваліся мядзянымі, але на самай справе былі, напэўна, попельна-залацістыя. І твар цяпер адліваў бронзай, а ў натуры быў, вядома, бледны, як ва ўсіх пасаджаных пад замок.
Мне стала неяк не па сабе. Мала душы ў людзях, вось што я вам скажу. І дзіўна толькі, як гэта бог яшчэ церпідь нашы грахі і нашу бессардэчнасць. Напэўна, за нямногіх праведнікаў. Ды вось толькі дзе яны?
- Рыхтуйся, - скамандаваў капітан.
Коннікі пачалі збірацца вакол вазоў, бразгаючы зброяй і пераклікаючыся.
А я ўсё глядзў на гэтае хударлявае дзяўчо. Найбольш крыўдна, што і ногі ў яе былі пекныя, і ўсё астатняе, і рухі гожыя, - а гэта самая галоўная прыгажосць, калі не лічыць вачэй. Нельга такіх пад замок.
- Пан, - крыкнуў каваль, - усе ўжо раскутыя. Да вазоў куць не
трэба?
- Не, - сказаў Кізгайла.
І тут дзяўчына прыўзняла на яго вочы, і я ўпершыню ўбачыў яе твар. Бровы зламаныя, вочы вялікія, шэрыя, глядзяць, як алень на паляўнічага, безабаронна і стрымана. А рот велікаваты, і нос не зусім роўны.
Няправільнае аблічча, і ўсё адно - такіх не забываюць.