Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 23 из 49



З-за мяркуемай рады запрошаных да стала было мала. Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў, сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам -ні даць ні ўзяць картачны ніжнік.

І яшчэ выбраны камандзір шляхты ў чузе з буркацелі - тайнай парчы, і ў шэрай футры паўзверх яе нягледзячы на вясновы час. У гэтага былі маленькія вочкі і маленькія крывыя далонькі. Хай мяне бог шасне, калі я не ўспомніў крата.

Калі мы сунялі першы голад - а на гэта пайшоў немалы час, - я спытаў, калі чакаецца прыход ворага да муроў і ці не абяцаў канцлер Сапега ўзброенай дапамогі.

- Яны ўзялі Рагачык з налёту, - хрыпла сказаў капітан. - А цяпер кудысьці зніклі.

- Рыхтуюцца, - з прыкметным хваляваннем сказаў Кізгайла, -разумеюць, што тут нечаканасцю нічога не зробіш, і нешта рыхтуюць. Сядзяць недзе ў пушчы... як павукі.

- Сяпега ж абяцаў падмогу, - з адценнем пагарды сказала гаспадыня.

- Кату ён пад хвост вырас, твой Сапега, - ускіпеў пан, - ці можна яму верыць? Сама памятаеш, як ён за народ беларускі распінаўся. А цяпер надта ўжо скора па-польску пачаў балбатаць. Пярэварацень.

- Дый ты ж, - усё з той самай лёгкай і жорсткай усмешкай сказала яна.

Твар Кізгайлы так па-пакутнщку скрывіўся, што я пашкадаваў

яго.

- Ён першы перабег, - скрыпнуў пан зубамі, - а за ім іншыя разышліся на ўсе застаўкі. Як пацукі з карабля. А астатнім чыняць уціск.

- Нобілі5 не бягуць, - сказала яна.

- Таму і галеюць. Ды і гэтых, першых, тры чалавекі засталося. І тых бы для спакою - на плаху.

- Сапега прышле дапамогу. Сапега вораг яму.

- Не веру, - сказаў пан, - я і на сабе не спадзяюся пасля “схілення”. І хто ведае, ці не пакарае мяне за гэта пан бог.

- Што такое, - не зразумеў я, - каму вораг Сапега?

- Галаве мужыкоў, - ваўкавата гледзячы ў падлогу, сказаў Кізгайла.

- А ён хто?

- Нобіль. Раман Грынка з Ракутовічаў, - адказаў пан.

Прызнаюся, што я даволі непачціва свіснуў.

Справа паварочвалася зусім дрэнна. Нобілі - самыя знатныя і самыя паважаныя народам людзі на гэтай зямлі. Яны не проста маюць дрэва продкаў, яны вядуць яго ад якога-небудзь слаўнага чалавека.

Іхні закон гонару: кожнае пакаленне павінна прымножыць славу гэтага продка сваімі дзеяннямі. Таму большасць з іх вызначаецца справядлівасцю, шчырым норавам і неўтаймаванай адвагай у баі.

Гэтыя тры добрыя якасці - я заўсёды казаў гэта - зусім не садзейнічаюць прадвітанню. Таму гэта парода належыць да ліку выміраючах. Зніклі нашчадкі князя Вячка, няма прамых нашчадкаў Андрэя Полацкага, нястомнага ворага Крэўскай уніі. Іх забылі. І па заслузе - няма чаго дарэмна геройстваваць. Чалавек створаны на тое, каб пладзіцца, а не на тое, каб знішчадь сябе. Які толк у тым, што іх імёны занесены ў які-небудзь гарадзельскі прывілей або першы статут, калі носьбітаў гэтых імён не засталося на зямлі.

Але я заўсёды казаў, што ў гэтага народа галава змайстравана не так. Я не ведаю, мякіна ў іхняй галаве ці інакшыя мазгі (калі здарыцца выпадак, трэба будзе паглядзець), але яны абкружаюць гэтую пароду ўвагай і пяшчотай. Мужыкі асабліва любяць іх, бо тыя амаль заўсёды небагатыя і лічадь празмернае багадце за ганьбу.

Аднойчы, пасля разгрому татар пад Крутагор’ем, трэцюю частку здабычы прапанавалі аднаму з Ракутовічаў (не памятаю ўжо, што ён зрабіў, здаецца, закалоў ці ўзяў у палон хана Койдана), і ён аддаў яе мужыкам, якія прыйшлі пад яго сцяг. Тыя потым маліліся на яго, як на бога, і калі іхні бажок паклікаў іх з сабою ў паход на яцвягаў - кінулі ўзбагацелыя гаспадаркі і пайшлі за ім. Вядома, гэта ўсё скончылася дрэнна - з правадыра-завадатая знялі скуру, узяўшы яго ў палон.

І даніну з гэтых яцвягаў можна было ўзяць толькі венікамі для лазні і лыкам. Неразумная рызыка!

Я ведаў усё гэта ад аднаго быхаўскага манаха. Ён пратрубіў нам усе вушы гэтай мінулай славай.

І ўсё ж я ўстрывожыўся. Кіраўнікі яны нядрэнныя, і, калі чуткі спраўдзяцца, значыць, у мужыцкага цела вырасла някепская галава.

Гаспадар з гаспадыняй між тым сварыліся. Ён крычаў на

жонку:

- А ўсё ты! Патрэбна мне была тая халопка. Вось зараз і расхлёбвайце кашу, пані Любка.

Т ая ласкава гладзіла гарнастая, які ляжаў у яе на плячы, ляніва выгнуўшыся, і лашчыўся галоўкай. Потым сказала холадна:

- Не бойся, ён цябе адсюль не дастане. Ён не мацнейшы за

цябе.

І спытала ў капітана:

- Тую дзеўку адправілі ў Магілёў?

Капітан ледзь не ўдавіўся кавалкам і пачырванеў:

- Праз гадзіну адправяць. Разам з астатнімі.



- Загадайце берагчы яе. Калі з ёй што-небудзь здарыцца ў дарозе і той даведаецца - ён не пакіне ад Кісцянёў каменя на камені.

- Слухаю вас, - буркнуў кяпітян.

Я не пытаў ні аб чам. Занадта многа таямніц на адзін вечар.

Потым мы спехам вырашылі, каму які мур абараняць, а Кізгайла даў загад трымаць напагатове смалу і дровы і змазаць пад’ёмнік другой ряшоткі.

Загадзя ведаючы, што гэта бескарысна, вырашылі ўзняць на супраціўленне мужыкоў з замкавых вёсак Кізгайлы.

Потым Кізгайла прачытаў загад збароўскім мятчанам, на якіх таксама маглі напасці. Ім належала: “Стрэльбу ўсякую, то бок гакаўніцы, ручніцы і сагадайкі, і іншую абарону, то бок шыбні і што іного да той абароны належыць, у дамех сваіх маці; а хто не можа больш, іно хаця адну ручніцу і рацішча няхай маець, а без абароны ў даму няхай не мешкае”.

- Не атрымаецца і гэта, - усміхнуцся Крот.

- Гэта чаму? - узвіўся Кізгайла.

Крот выцер ільсняныя губы:

- Яны ў нас пра падатак прасілі?

- Ну, прасілі.

- А ты не зняў?

- Не зняў...

- Таму і не атрымаецца. Скажуць, як п^ць ды ядуць, дык нас не завуць, а як с... і д... дык нас ішчуць.

- Не лайся, Іван, - скрывіўся гаспадар, - баба за сталом.

- Калі яна баба, - нахабна адказаў той, - няма чаго ёй за нашым сталом сядзець. А калі села, няхай слухае. Воінам без лаянкі нельга. Прыцерпіцца.

І тут пані Любка мяне здзівіла. Глянула на Крата цёмна-блакітнымі вачыма і сказала цвёрда:

- Калі пан хоча лаяцца, няхай пакіне замак і за мурамі лаецца з тым, хто ідзе.

Крот наліўся крывёй:

- А ці не хоча пані, каб дваране і яе ядпрявілі за муры сустракаць гэтага чалавека?

- Добра, - усміхнулася яна, - пагроза за пагрозу.

І раптам устала.

- Пан Цхакен, клікніце сваіх людзей. Я загадваю вам выкінуць гэты зброд за браму. Няхай абараняюцца ў чыстым полі.

- Любка, - усіупіўся муж, - гэта ж кожны трэці абаронца.

Спалоханы сваркай гарнастай шмыгнуў пад рантух і хутка ўжо высоўваў сваю трохкутную мордачку з рукава гаспадыні.

- Нам не патрэбен такі трэці, - сказала яна, - здрада крочыць цераз самыя высокія вежы. Пан Цхакен...

Я ўстаў і бразнуў шпорамі. Гарнастай зашыпеў на мяне з рукава, як васіліск.

Але Крот ужо звяў. Ён раптам усміхнуўся гаспадыні:

- Добра, пані. Даруйце мне. Добрыя мы будзем, распачаўшы бойку, калі справа зайшла аб скуры. Паасобку будзе дрэнна і вам і нам.

Воблака рассеялася. Вячэра цягнулася далей. Вырашылі паспрабаваць заўтра выслаць Дамініка лазутчыкам, каб даведацца, дзе вораг.

Усё астатняе для абароны было падрыхтавана. Мы толькі не ведалі колькасці ворага. Мяцеж, выяўляецца, узгарэўся ў наваколлі Зверына. Адтуль не ўцёк ніводзін дваранін. Было гэта за тры тыдні, а першая чутка аб бунце прыйшла тыдзень назад, калі паўстанцы ўзялі Рагачык. І тады ўжо на чале іх быў гэты Раман.

Дрэнна, вельмі дрэнна. Я ніколі не верыў людзям, якія занадта доўга церпяць. Калі іх нянавісць загарыцца, яна гарыць, пакуль не спапяліць праціўніка або самога сябе.

І толькі цяпер я даведаўся нарэшце, у чым рэч, і сам сабе падзівіўся неразумнасці Кізгайлы.

А расказаў мне гэта попік з цяжкавымоўным імем.

Аказваецца, паўтара года таму назад Раман прапанаваў пану Аляхну пяцьдзесят бітых талераў за тое, каб ён адпусціў на волю сваю халопку Ірыну.

Яны сядзелі і пілі разам, і Аляхно спытаў Рамана, нашто яму гэта. Т ой адказаў, што паспрабуе пасля гэтага завалодаць яе сэрцам і ажаніцца на ёй.