Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 2 из 4



Перад самым нападам Гітлера Панасюк працаваў ужо рэдактарам раённай газеты пад Брэстам. У сярэдзіне чэрвеня павёз ён групу сялян у адзін падмаскоўны калгас, каб вучыліся, як трэба ладзіць арцельную гаспадарку. Дэлегацыя, якую ўзначальваў Панасюк, павінна была яшчэ наведаць і Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскве. Але ні пахадзіць па выстаўцы, ні вярнуцца назад, пад Брэст, Панасюку ўжо не давялося. Напаў Гітлер, і рэдактар пяты раз пайшоў на вайну.

Паваяваў ён крыхіу болей за год, і знайшлася для яго новая работа. Гэтая новая работа яго нават узрадавала — трэба было ляцець у Беларусь, да партызан. Так апынуўся Панасюк у Бярэзніках. Прывёз ён у раён партатыўную друкарскую машыну і яшчэ з канца сорак другога года пачаў выпускаць гэтую самую раённую газету.

Вось такая была біяграфія Панасюка. Спачатку ў мяне ўзнікла думка, што гэты чалавек непаседлівы, што ён павінен прывыкнуць да перамены клімату, што яго, мабыць, цягне ў новыя, нязведаныя далі.

Але ніякія далі Панасюка, здаецца, не цягнулі. Ён радаваўся, што, нарэшце, трапіў у ціхія Бярэзнікі і што працуе рэдактарам раённай газеты. Вучыцца болей ён не збіраўся, пра павышэнне па службе не думаў.

— Для мяне цыганскае сонца болей не свеціць,— не раз чуў я ад Панасюка.— Хопіць, наездзіўся, наглядзеўся. Пяць гадоў на адным месцы — гэта ўжо аседласць. Мяне цяпер нават усе сабакі ведаюць. Не брэшуць і не кусаюцца. Добра, брат, жыць на адным месцы...

Панасюк наважыў будаваць хату. Сваю, уласную. Мяне гэтая вестка спачатку неяк нават абразіла. Як гэта — рэдактар і раптам пабудуе хату, абжывецца гаспадаркай? Не, у рамкі майго ідэальнага героя такі чалавек не ўмяшчаўся. Далёка яму да сапраўднага ідэальнага героя. Ён жа цягнецца да спакою, да нейкага абыватальскага, мяшчанскага жыцця.

Але Панасюк быў добрым чалавекам, і я праз некаторы час зрабіў яму невялікую скідку. Правёў я на скрыпучай рэдакцыйнай канапе многа начэй, і ні разу Панасюк не пакінуў мяне без падушкі. Такім добрачынным ён быў не толькі ў адносінах да мяне. Карэспандэнты рэспубліканскіх газет, радыё, тэлеграфнага агенцтва, нашай газеты — усе разам мы ўсё глыбей праціскалі старую рэдакцыйную канапу. Бярэзнікі якраз былі раёнам, што ляжаў на шляху да іншых цікавых раёнаў, і недахопу ў карэспандэнтах тут ніколі не адчувалася. Але ні разу не чуў я, каб Панасюк наракаў на тое, што яго рэдакцыя стала перавалачнай базай. У яго пазычалі грошы, званілі па рэдакцыйнаму тэлефону, начавалі — усё гэта рэдактар лічыў звычайнай справай.

Сямя ж Панасюка жыла не ў асаблівай раскошы. Яна займала невялікі пакойчык у самой рэдакцыі. У гэтым пакойчыку пахла друкарскай фарбай, сюды даносіўся той шматгалосы тлум, якім кожны дзень жыла рэдакцыя.

Старэйшы панасюкоў сын Пятрок хадзіў ужо ў другі клас. Сядзець дома ён не любіў, бо трэба было няньчыць малодшых братоў Івана і Колю, таму ён увесь свой час праводзіў на вуліцы. Можа па гэтай прычыне ён так рана абраў сабе прафесію, якой вырашыў прысвяціць жыццё. Пятрок цвёрда наважыў стаць футбалістам. Вучыўся ён не дужа добра, бо лічыў, што для футбаліста лішняя навука не патрэбна.

Па рэдакцыі свабодна расхаджваў і сярэдні панасюкоў сын — пяцігадовы Іван. Гэта быў чалавек больш спакойны і ўроўнаважаны, які, тым не менш, выяўляў пэўны нахіл да газетнай работы. Калі ў рэдактарскім кабінеце не было бацькі і званіў тэлефон, Іван браў трубку і нязменна адказваў, што «тата ў лайкоме».

Аднойчы ён, прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар. Іван праглынуў тады тры літары «I», у чым прызнаўся толькі на трэці дзень. Медыцынскае ўмяшанне не патрабавалася. Хлопец без ніякай шкоды для здароўя пераварыў шрыфт.

Самы малодшы, Коля, ніякіх талентаў пакуль што не выявіў. Ён ляжаў у плеценай лазовай калысцы і часцей за ўсё смяяўся бяззубым ротам. Навакольны свет яму, відаць, падабаўся...

Панасюк любіў сваіх сыноў і ганарыўся імі. Пазней ужо да мяне дайшло, што, мабыць, і пабудову хаты ён задумаў дзеля іх. Проста варта было даць большую прастору гэтым тром малайцам, якія мелі вострую патрэбу паболей бегаць і крычаць...

— Брат, сам не заўважыў, што аднаўляю дом Раманавых,— любіў жартаваць Панасюк,— Пятро, Іван, Нікалай — гэта-ж усё рускія самадзержцы. Нехапае толькі Екацярыны і Елізаветы...



— Без тваёй Кацярыны хоць вушы затыкай,— умешвалася ў размову панасюкова жонка, маленькая і спакойная ў рухах жанчына.— Дый няхай не хваліцца — які ён бацька. Я ж усіх дзяцей без яго нарадзіла. Першым хадзіла — ён на фінляндскай вайне быў. Іван нарадзіўся ў лесе, у партызанах, яго тады ў брыгаду нечага выклікалі, толькі праз тры дні вярнуўся. Коля ўжо цяпер пасля вайны нарадзіўся, а яго таксама дома не было. На курсы паслалі. Тэлеграму мне прыслаў...

— Хлопцы маіх крывей, нічога,— адбіваў жончын націск Панасюк.— Гэта добра, што сваімі сіламі на свет прабіваюцца.

Панасюкі жылі згодна...

Хутка Панасюку, як удзельніку вайны, далі лесу на хату. Выдзелілі яму і ўчастак на ўскраіне Бярэзнікаў. Участак быў добры — адсюль адкрываўся від на шырокую лугавіну, якая цягнулася да самага бору. Неяк так здарылася, што ў той дзень, калі Панасюку перавозілі лес, у Бярэзніках сабралося аж трое нас, карэспандэнтаў. Быў тут карэспандэнт рэспубліканскай газеты, карэспандэнт тэлеграфнага агенцтва і я. Усе мы карысталіся рэдакцыйнай канапай, не раз сядзелі і за сталом у Панасюка, а пагэтаму палічылі кроўным сваім абавязкам дапамагчы рэдактару. Быў абяўлен суботнік, і мы ўтраіх дружна рушылі на ўчастак, дзе згружаўся лес. Панасюк узрадаваўся, убачыўшы нас. У той дзень мы яму-такі дапамаглі: разгрузчыкаў наймаць было не трэба.

— Для вас, браткі, цэлы пакой у сваёй пяцісценцы адвяду,— частуючы нас вечарам, зычыў Панасюк.— Нават стол пастаўлю. Сядзіце сабе і пішыце. Хопіць нашаму брату па гасцініцах ацірацца...

Панасюкова пяцісценка расла, між тым, не вельмі хутка. Прайшло можа поўгода, пакуль на будаўнічую пляцоўку заявіліся першыя цесляры. Затое на суседнім участку будоўля ішла куды спарней. Лес туды прьгвезлі ў той жа час, што і рэдактару, але там ужо, нібы грыб-дажджавік, узняўся ладны дамок, у якім нехапала толькі вокан і дзвярэй.

— Хто гэта ваш сусед? — спытаўся я аднойчы ў рэдактара.

— А ліха яго ведае,— Панасюк даваў спраўку з неахвотай.— Півам гандляваў, выгналі. Здаецца, нейкія скуры цяпер нарыхтоўвае...

Некалі было будаваць хату бярэзнікоўскаму рэдактару. Хапала ў яго клопатаў і без хаты. Але свайго звычайнага гумару ён не губляў. А калі чалавек умее смяяцца, то ніколі не падумаеш, што жыве ён дрэнна.

Прышлося Панасюку пабываць у розных пераплётах, але ўсё гэта, здаецца, не паклала ніякай адмеціны на яго аблічча і характар. Тры разы ён быў ранены, і захаваў юнацкую рухавасць і весялосць натуры. У яго паставе, хадзе не было ніякай паважнасці, якая звычайна прыходзіць да людзей гадоў пад сорак. Хадзіў ён неяк падскокам, смяяўся звонка і залівіста, і каб не лысая галава, то можна было б думаць, што маеш справу з вясёлым маладым чалавекам.

Панасюк быў задаволены сваёй пасадай і сваёй работай. Грэх таіць, рэдактару раённай газеты прыходзілася, дый прыходзіцца часамі нялёгка. Перад райкомам адказны ён на ўсе сто працэнтаў, крый божа, калі ў газеце што-небудзь не так. Але вось надыйшла якая-небудзь адказная кампанія. I хоць ёсць на гэты конт ясныя і недвухсэнсоўныя ўказанні зверху, рэдактара пасылаюць самым звычайным упаўнаважаным на раен. Паспрабуй агрызнуцца — «у цябе ёсць апарат, справіцца».

Панасюкоў «апарат» у тыя памятныя гады складаўся з яго самога і адказнага сакратара Мялешкі Валі. Валя была дзяўчынай на выданні. Калі я хоць кропельку разбіраюся ў людзях, то пра справы сардэчныя яна думала разоў у дзесяць больш, чым пра газету. Дзяўчына праводзіла доўгім прыязньім позіркам кожнага лейтэнанта і наогул віднага маладога чалавека, які праходзіў міма рэдакцыі па дашчаным тратуары. Наведвальнікаў рэдакцыі мужчынскага полу яна таксама дзяліла на дзве катэгорыі — маладых і немаладых.