Страница 3 из 16
Алесь глядзеў на шумны лес шырокімі бацькаўскімі вачыма. Ён злёгку аблізаў свае сухія тонкія вусны і вымавіў:
– Ды хіба тут супакоішся…?! Спачатку знікае дзед, затым мама памірае ў авіякатастрофе, пасля тата знікае, а да фіналу жонка падае на развод… Не такога жыцця я хацеў. Праклён нейкі, – апусціў галаву Алесь. – Хоць бы штосьці добрае адбылося. Але не ж. Чуе маё сэрца, што гэтым усім не скончыцца…
Бацюк зняў фуражку, вызваліў сваю амаль лысую галаву і падтрымаў размову:
– Эх, пара табе, хлопец, узяць сябе ў рукі і пачаць жыццё па-новаму… Ну, знясеш ты хаціну, а далей што? Ты давай, не з’язджай з глузду. Хоць бы паспрабуй жыць…проста жыць, а не мучаць сябе, забіваць сябе горкімі ўспамінамі. Павер мне… Я страціў дачку, ёй было дзесяць…ведаеш, што я зразумеў? Што сваім горам я не вярну яе, а толькі знервавую яе, калі яна глядзіць на мяне з неба…і сябе. Якім бы яна хацела бачыць свайго тату? Дакладна не праклінаючым жыццё. Некаторыя рэчы мы не ў сілах змяніць або выправіць. Што б ты не рабіў, ты ўсё роўна губляеш тое, што табе дорага… Табе толькі застаецца жыць з болем, якую немагчыма заглушыць, яе толькі можна прыглушыць…пакінуўшы ў сэрцы і ў памяці. Працягвай жыць, Алесь… Ты яшчэ малады, яшчэ не раз паспееш зрабіць нешта добрае, – у светлых вачах шэрыфа было прыкметна, якім ён быў па-сапраўднаму адчувальным чалавекам у душы.
Бацюк замоўк і зірнуў на фуражку. Затым ён устаў, неабыякава паглядзеў на сумнага Алеся і адышоў да машыны. Цэлы дзень быў разбіты.
Хлопец падняў вочы, паглядзеў наперад скамечаным позіркам на мужчыну ў уніформе, які вяртаў фуражку на галаву. Падымаючы правую руку з галаўным уборам уверх, рукаў злёгку споўз і Алесь заўважыў на ўнутраным боку запясці шэрыфа татуіроўку – невялікі чорны трохвугольнік. Затым хлопец адвёў свой погляд на яго машыну. Бацюк загаварыў:
– Ах, яшчэ… Калі ўсё ж будзеш бурыць тут усё і не захочаш пакідаць сабе стол, я б хацеў яго забраць. Добра? Патэлефануй, калі захочаш пакінуць мне стол, – усклікнуў шэрыф, сядаючы ў аўтамабіль, спрабуючы разрадзіць непрыемную абстаноўку.
– Э…так! Добра… – адказаў Алесь, а затым устаў, кіўнуў галавой у бок госця і ўвайшоў у хату.
Ён зірнуў на карычневы стол, што стаяў у цёмным куце пад закрытым акном. На стале ўсё гэтак жа ляжалі раскіданыя кнігі, пыл схаваў іх тонкім шэрым пластом.
– Здаўся яму гэты стол?! – прагаварыў хлопец, апусціўшы далоні на прадмет, злёгку прагнуўшы спіну. – Стол…сямейны стол… Стол!?
Алесь задумаўся, а затым, скрывіў твар, дастаў з унутранай кішэні паліто бацькаўскі ліст. Прабягаючы шырокімі вачыма па пакамячаным лісце, Алесь адшукаў тыя самыя радкі, якія дазволілі ўсумніцца ў яго пакоры.
«…свяшчэнны стол, за якім мы сабраліся ўсёй сям'ёй у апошні раз…захаваў усе нашы ўспаміны пра той дзень. Ты, магчыма, яшчэ памятаеш, як бабуля прасіла захоўваць таямніцы, якія прамаўляліся за гэтым сталом…не забывай…»
У гэты час, каля акна праляцела чорная варона, якая, прагаварыўшы сваю песню, злёгку спалохала Алеся. Хлопец трохі продрог, кінуў свой імгненны погляд на зацягнутае цёмнае акно, сарваў з яго чорную тканіну і кінуў на падлогу, упусціў яркае святло ў хату. За шклом слупом стаялі елкі. Нічога страшнага не было. Тады ж у хаце пыл быў паўсюль. Ён цяпер добра стаў прыкметным ў цёплых промнях святла. Алесь крануў старадаўні стол, сагнуў калені, сеў і зірнуў пад яго. На адной з дошак быў выдрапаны крыжык, знак ужо страціў сваю свежасць і злёгку губляўся ў прыродных малюнках дошкі. Алесь узгадаў той дзень, калі ён з дзедам Мікалаем будаваў на месцы гэтага крыжыка маленькае таемнае сховішча.
Алесь адразу ж паспрабаваў адкрыць схованку, у яго не атрымлівалася, пальцы саслізгвалі. Тады ён залез цалкам пад стол і ў нязручным становішчы, крывіўшы тварам ад стараннасці, адарваў кавалак ніжняй частцы дошкі стала. Адтуль з зняволення, падае жоўты нататнік памерам з пачак цыгарэт. Выбраўшыся з-пад стала і ўзяўшы ў рукі знойдзены прадмет, Алесь перш за ўсё адкрыў нататнік з першай старонкі. У ім хлопец убачыў, як бацькаўскім почыркам распісаны дэталі першых крокаў даследавання. Прагартаўшы ўвесь нататнік, стала зразумела, што Віктар спешна ўпісваў словы. Дзе-нідзе неакуратныя чарніла не давалі з дакладнасцю разабраць пасыл вучонага-вынаходніка. Алесь хутка прабегся вачыма па старонках канспекта. Яму здавалася, што ўсё тое, што было напісана яго бацькам, было толькі яго фантазіяй.
«Хіба можа насамрэч такое адбывацца? А што калі…усё праўда! Нездарма ж бацька хаваў свае сакрэты. Тады, дзе ж ён цяпер? Там жа дзе і дзед!? Не, такога не можа быць…я пачынаю трызніць», – разважаў Алесь.
І ўсё ж хлопец не адыходзіў ад той думкі, што бацькоўскі ліст і нататнік былі звязаныя паміж сабой. Між тым ён не меў уяўлення, што рабіць далей з гэтым усім. Яго педагагічная адукацыя ў галіне замежнай мовы не дазволіла яму разабрацца, што ж казалі ўраўненні або канкрэтныя навуковыя прапановы. Але адно ён дакладна зразумеў, што тата думаў пра яго не раз…пакідаючы гэтыя падказкі.
Алесь кінуў нататнік у кучу запыленых забытых кніг, зняў з сябе чорнае паліто, адкрыўшы белы світар, і пачаў корпацца ў хаце. Ён меў намер знайсці наступную падказку, указанне, каб хутчэй разабрацца з заблытанымі думкамі. Увесь астатні дзень, да вечара, хлопец разбіраў бацькаўскія рэчы. Ён складваў у свабодны кут пакоя вопратку і ўсякія тканіны, а больш цвёрдыя матэрыялы Алесь выносіў з хаты. Тут жа, ён знайшоў скамечаны белы ліст паперы, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Прапаў сабака Джэм», ніжэй было каляровае фота жывёлы і нумар тэлефона гаспадара. Алесь надаў больш увагі гэтай лістоўкі, ён меркаваў, што ўсё, нават такая маленькая рэч, можа сказаць аб шмат чым. Хлопец паклаў лістоўку на моцны стол. Пасля прадоўжыў прыбіраць у далёкім пакоі. Пылу было шмат. Алесь раз за разам чхаў, мыўся. Час хутка хіліў сонца да гарызонту. Цямнела за вокнамі. Познім вечарам Алесь разбіраў апошні ложак. Стомленасць яго не трывожыла. Уцягнутасць у загадкі гэтай хаты была мацней, штурхала не здавацца. Гэта было нейкім займальным захапленнем, за якім хлопец не заўважаў, як хутка сыходзіць час, як яму хацелася есці, адпачываць. І калі ж Алесь прысеў на падлогу, ён заўважыў, што пад адной з тоўстых драўляных ножак ложка, хавалася прадрапаная маленькая метка, якая нагадвала ікс – «х». Алеся нагнала цікаўнасць, якая падштурхнула яго на пошукі новых сакрэтаў старой хаціны. «Вось ён знак!» – падумаў тады хлопец, адкінуўшы ўсе дэталі ложка бліжэй да ўваходных дзвярэй. Прахалодным вечарам, ён заўважыў, што чатыры дошкі лакаванай падлогі маюць крыху іншае адценне. Гэта было прыкметна толькі ў тым выпадку, калі доўга глядзець на падлогу. А паліцыя пры ператрусе толькі мімаходам зірнула пад ложак, ды і толькі, так і не заўважыўшы адрозненне дошак. Алесь пацягнуўся да прылады, моцна ўзяў у далонь чырвоную адвёртку і падкалупнуў дошку з меткай. Усё здавалася, значна прасцей, але дошка з вялікай стараннасцю паддавалася яму, падымалася ўверх, пацягнуўшы за сабой яшчэ дзве шырокія дошкі, якія моцна і шчыльна былі прымацаваныя паміж сабой. Другой свабоднай рукой ён лёгка падняў драўляны шчыт. На здзіўленне, уся канструкцыя з палавых дошак была лёгкая, а пад ёй была цемра. Алесь знайшоў падвал, аб якім ні разу не чуў. Ад гэтай навіны яму стала не па сабе. Халодныя дрыжыкі прабегліся па целе. Перш ён падумаў аб тым, што, можа, там, у цемры, ляжыць цела яго бацькі. Страх такой думкі яго глыбока трывожыў. Хлопец устаў, павольна кругам пахадзіў па пакоі.
«Можа, мне варта патэлефанаваць шэрыфу? А калі ўсё не так страшна, там унізе, як палохаюць думкі? А магчыма, да гэтага падвалу мяне вёў бацька!?» – разважаў Алесь, не звяртаючы ўвагі на пыльныя плямы на беласнежным світэру.
Яму расхацелася гуляць у загадкі і ён, з халодным потам на целе, уключыў ліхтарык на шэрым мабільным тэлефоне. Пасля навёў яркае белае святло на ўваход у цёмнае падвальнае памяшканне, асвятліўшы вядучую ўніз іржавую лесвіцу. Твар Алеся яшчэ больш збялеў, ён адчуў сябе галоўным героем з фільму жахаў. Але адвага і цікаўнасць, пераважылі ўсе пачуцці страху, і ён павольна ступіў на першую прыступку жалезнай лесвіцы. Гэты момант, калі ён пачаў спускацца ў падвал, стаў для яго пакутлівым, бо цяпер, яму трэба было ісці да канца.