Страница 15 из 16
Ад грукату дзяўчына здрыганулася і халодным позіркам рэзка паглядзела на Алеся. А той моцна схапіўся за зброю і хвалююча кінуў погляд на таварыша па службе, быццам чакаючы ад яго нейкага адказу. Але радавы Зуйко, працягваў назіраць, ні на секунду не адыходзіў ад акна.
Камандзір падабраў рацыю, якую раней адкінуў у бок. Да няшчасця, яна зноў падводзіла яго, шыпела, як змяя, злавала Катлярова. Ён яшчэ мацней адкінуў яе да лесвіцы і раздражнёна крыкнуў:
– Халера!.. Лейтэнант! Хутка ўсіх сюды! – капітан паказваў левай рукой на другі паверх.
Выбухі яго не палохалі, не злавалі. А рацыя не ў першы раз з ім варагавала. Лютасць расла ад таго, што палова нявопытных яго салдат тут жа можа легчы ад першых куль праціўніка.
Сядоў хутка падняўся на другі паверх, адшукаўшы салдат, ён адважна з’явіўся ў дзвярным праёме.
– Пара выступаць. Пачынаем аперацыю! – з усмешкай гучна крыкнуў лейтэнант. – Усе, спускаемся!
– Што пачынаем? – спытаў Алесь, седзячы на каленях.
Лейтэнант наўмысна паглядзеў кіслым поглядам на яго, а затым пакінуў другі паверх.
Да Алеся падбег Зуйко і з лёгкім дрыжаньнем у голасе, вымавіў:
– Уставай. Пайшлі хутчэй да капітана.
Зуйко перакінуў снайперскую вінтоўку за спіну.
Тады Алесь неакуратна і хутка сабраў усе медыкаменты, падняўся і адважна паглядзеў на дзяўчыну. А затым упэўнена працягнуў ёй левую руку.
– Давай, хутчэй. Пайшлі. Тут становіцца небяспечна. – выразна, па-камандзірску, сказаў Алесь Траўнік.
Марына моцна сціснула яго далонь, даверылася незнаёмаму салдату. Паднялася. Яна, прыхапіўшы з сабой адну з карцін, упэўнена паспяшалася ўслед за салдатамі.
Агуркоў, з-за шуму разрываючых снарадаў, ад страху ўраз праглынуў рэшткі ежы, што трымаў у роце. Выпусціў з рук недаедзеную банку кашы на падлогу. Амаль пустая бляшанка зазвінела і Іван спалохана ўстаў на ногі, паглядзеў на горкі погляд Катлярова. Камандзір чакаў, калі ж да яго спусцяцца салдаты з другога паверха, калі ж усе збяруцца каля яго. Удалечыні, за горадам, стрэлы прадаўжвалі клікаць Катлярова да сябе, яны зараджалі ў ім адважныя і часам нядобрыя пачуцці. Камандзір быў гатовы хоць зараз, адказаць ворагам.
– Вайна… – шумна выдыхнуў Мельнік.
Калі ж трое чалавек спусціліся ўніз і ўвесь атрад сабраўся разам, Катляроў цвёрда вымавіў, быццам не заўважаючы дзяўчыны за спінамі салдат:
– Атрад, рыхтуйся! Мы выступаем!
6.
Белае сонца хавалася за пахмурным небам. Па развалінах і над вадзяным брудам упарта лётаў халодны вецер.
Сабраўшыся з сіламі, атрад быў гатовы ўжо выходзіць. Катляроў услед за камандай скруціў свой плашч і як усе змясціў яго пад заплечнік, замацаваўшы на зашпількі. Затым ён прыбраў фуражку з выгаленай галавы і нацягнуў чорны падшлемніка, следам надзеў каску. Строгі твар камандзіра адлюстроўваў яго мужнасць. Пара было нешта сказаць сваім салдатам, але гэты шлях пачынаўся са слоў лейтэнанта.
– Капітан, мы што, грамадзянскага з сабой павядзём? – падняў свае чорныя тонкія бровы Сядоў.
Усе радавыя салдаты паглядзелі на дзяўчыну, затым на капітана.
– Халера… Так, сапраўды…я забыўся пра яе. – хвалююча сказаў Катляроў, думаючы толькі пра заданне. – Так! Выйдзем з горада, на ўскраіне пакінем яе. Там, у апошніх дамах павінен быць пункт, куды сцягваюць параненых. Няхай дапамагае ім. А мы рушым далей. Радавы Траўнік, прыгледзь за ёй!
Алесь быў задаволены рашэннем камандзіра. Схаваўшы ўсмешку, ён вясёлымі вачыма паглядзеў на Марыну.
Пасля камандзір аддаў загад пакінуць будынак. Першым выйшаў сам Катляроў, разам з Зуйко. Яны прайшлі шэсць метраў наперад, перайшлі асфальтавую дарогу, спыніліся каля каштанавага дрэва, агледзеліся. Наперадзе, на шляху быў вясновы змрочны сквер: голыя, абгарэлыя дрэвы са зламанымі галінкамі на шэра-зялёных лужках, рудыя драўляныя лавачкі са слядамі ад куль, сцяжынкі з разбітай шэрай дарожнай плітцы, чорныя дробныя лужыны. А вакол прыгнечанага сквера ўлягліся жалезабетонныя пліты, большая частка якіх, як дэталі пазлаў, што рассыпаліся на кавалкі і змяшаліся паміж сабой. Тут жа зусім не было відаць птушак. Вераб'і, галубы і вароны пакінулі гэта месца. Шэрае неба, шэрая зямля пад нагамі салдат, дзе не чуваць гукаў прыроды. І толькі пасля таго, як Катляроў пераканаўся ў бяспецы, ён махнуў рукой і зноў пайшоў наперад з радавым Зуйко. Следам за імі выйшлі Мельнік і Сядоў. Калі ўжо гэтая пара салдат дайшла да сквера, перайшоўшы дарогу, Сядоў махнуў рукой. Апошнімі з-за сцен выйшлі Траўнік з Марынай і Агуркоў. Увесь атрад пакінуў карцінную галерэю. Усе працягвалі ісці на адлегласці, разбіўшыся на маленькія групы. Дзесьці далёка па-ранейшаму стралялі. Перыядычна, паблізу групы, з розных бакоў былі чутны адзінокія стрэлы. Часам нават зусім блізка. Часам за шэрымі бетоннымі кучамі нешта мільгала. Гэта палохала і насцярожвала. Салдаты трымалі зброю перад сабой, круцілі целам і галавой. У прыгнечаным горадзе было не па сабе. Ішлі па скверы і нікому не здалося дзіўным, што адышоўшы ад карціннай галерэі, на шляху не было заўважна памерлых целаў.
Алесю Траўніку было цяжка глядзець на зруйнаваны горад, дзе калісьці кіпела мірнае жыццё. У параўнанні з мінулай цемрай ночы, пад паток учорашніх бясконцых кропель і змрочным світаннем, сёння было куды больш абачліва, было лягчэй крочыць наперад. Цяпер яму было добра відаць усё ў акрузе. Але ад гэтага не станавілася лягчэй унутры самога салдата. Змрочны настрой ахутваў яго душу. Над галавой шэрыя аблокі больш не плакалі. Толькі ледзяны вецер дзьмуў з усіх бакоў. З-за рэзкіх, моцных парываў ружавелі пульхныя шчокі хлопца, ружавеў яго роўны востры нос. Алесь паглядзеў на Марыну, якая склала рукі перад сабой і злёгку дрыжала ад холаду. Яе чорныя валасы лёталі па ветры: то прыліпалі да твару, то луналі за спіной. Алесь расшпіліў зашпількі пад заплечнікам і ўзяў у рукі вайсковы плашч.
– Вось, вазьмі. – клапатліва сказаў ён, аддаючы свой плашч дзяўчыне.
– Дзякуй. – дрыготкім шэптам адказала Марына.
Яна хутка разгарнула чорны матэрыял, а затым надзела яго на сябе. Зашпіліла маланку, схаваўшы сваё стройнае цела.
Плашч добра абараняў Марыну ад ветру, хаваў з галавы да ног. Алесю, як і астатнім салдатам, было не занадта холадна, хоць часам, парывы бакавога ветру прабівалі іх ваенную вопратку і быццам краналіся скуры. У адрозненне ад шэрай салдацкай уніформы чорны плашч добра вылучаўся на гарадскіх шэрых руін. І менавіта таму ўся група згарнула іх і, толькі потым, выйшла з будынка. Рух дзяўчыны мог прыцягнуць няпрошаных гасцей. Але Алесь пра гэта не думаў, бо ў глыбіні сваёй, ён увесь час разважаў над загадкавымі з'яўленнямі родных людзей на гэтым шляху. Нават Агуркоў не звяртаў увагі на чорны плашч. Бо яго напаўнялі баязлівыя думкі. Ён ішоў апошнім, аглядаўся, глядзеў на карцінную галерэю і адчайна маліўся, каб не загінуць сёння. Івану часта здавалася, што варожыя салдаты у чорна-белай экіпіроўцы, тыя, хто выжылі, ужо сачылі за ім.
Тым, хто ішоў у канцы калоны, не было чуваць, аб чым кажуць салдаты, якія ішлі наперадзе.
За спінамі салдат і дрэў, камандзір не заўважаў Марыну. І ад таго ўсе ішлі даволі спакойна. Нягледзячы на халодныя віхры, Катляроў звярнуўся да Зуйко, які напружана глядзеў па баках і хутка размахваў сваёй снайперскай вінтоўкай.
– Гэта тваё другое заданне? – спакойным голасам спытаў капітан.
– Не. Трэцяе! – усклікнуў Зуйко, выказаўшы здагадку, што з-за ветру яго не будзе чуваць, і ён прадаўжаў казаць басам. – Я ўпершыню ваяваў на сёмы дзень, пасля ўварвання…затым на рацэ і цяпер тут.
– Так, несалодка было першыя тыдні вайны. – стомлена вымавіў Катляроў. – Слухай, ты ж з горада Чырвоны?! Адтуль, адкуль і я. Хто застаўся ў цябе там?
Гэтая размова ўжо скінула ўсё напружанне радавога Зуйко і той расслаблена казаў, не перастаючы сачыць за горадам.
– Жонка. Мама, тата.
– Вось, мы пакінулі сваіх родных…а дзеля чаго? Мала было лідэру мірнага жыцця. Захацеў ён паваяваць, забіваць!.. Сівеюць нашы бацькі і жонкі раней часу, чакаюць і гадаюць, калі ж мы вернемся дадому. А жывымі ці мы вернемся?! У любым выпадку, трэба старацца выжыць.